
Парода свінападобных людзей выявілася на вуліцы Будаўнікоў, каля дома №31А, жыхары якога паскардзіліся на “гарачую лінію” “ГЧ”, што невядомыя людзі напярэдадні мінулых выхадных пад балкон шматкватэрнага дома выкінулі гару пакетаў са смеццем.
Жыхары абураліся, што людзі набраліся такога нахабства, што паленаваліся выкінуць смецце і, назбіраўшы больш за 30 пакетаў, ноччу вынеслі іх пад балкон. За дзень сабакі расцягнулі пакеты, і яны валяліся на сцежцы амаль двое сутак, пакуль работнікі камунгаса не вывезлі смецце на звалку.
Жанчыны правялі расследаванне і паспрабавалі ў пакетах са смеццем знайсці доказы, хто ж мог так бессаромна насвінячыць. Але квітанцый ці нейкіх пісьмовых лістоў, дзе было б прозвішча, не знайшлі.
Відаць, што людзі рабілі гэта наўмысна і стараліся «не спаліцца». Але вынікі расследавання далі падставу зрабіць ўяўленне пра шкоднікаў: гэта маладая сям`я, у якой ёсць дзеці ад 3 да 8 гадоў (былі дзіцячыя малюнкі – прыкм. аўтара).
Яны не з бедных і не з п`яніц, хоць выпіць у сям`і любяць – было шмат бутэлек з-пад піва, лікёру, каньяку, пачкаў ад рашэнаўскіх цукерак. І ката свойго кормяць не абы-чым – віскасам.
Але ўсё ж адзін след, па якім можна было ідэнтыфікаваць, хто ж гэта прывалок смецце пад вокны, знайшлося – на газеце “Савецкае Палессе” значыўся і дом, і нумар кватэры. Аднак далейшыя пошукі прывялі да таго, што нават газета гэтая была ўкрадзена з паштовай скрынкі.
У самога гаспадара алібі, бо ён у адпачынку па-за межамі краіны. А вось падазрэнні ў жыхароў дома ёсць… За руку не схапілі – не злодзей, як кажуць, але ж колькі вяровачцы ні віцца, канец будзе. Ці хопіць у гэтых людзей смеласці прызнаць сваю віну і папрасіць прабачэння ў людзей?
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More