Піліпаўскі пост – час вячорак і воўчых «вяселляў»

Гэта  працяглы пост, але ў параўнанні з Вялікім ён лічыцца менш строгім, бо падчас яго дазволена ўжываць у ежу рыбу і рыбныя стравы, іншы раз дазволена выпіць глыток чырвонага віна.

Хоць на Піліпаўку і забаронена ладзіць вяселлі, але вянчанні ладзіць можна. Што тычыцца астатніх святаў, то забароны на іх няма.

У народным календары Піліпаўка – час, напоўнены бесперапыннай працай. Мужчыны ў вёсках і мястэчках займаліся лозапляценнем, бондарствам, вырабамі з дрэва, ганчарствам. Жанчыны апрацоўвалі лён, пралі, ткалі палотно, шылі адзенне, вышывалі вопратку і ручнікі, посцілкі, плялі карункі.

Для гэтага збіраліся на піліпаўскія вячоркі ў чыёйсьці хаце, прыносячы туды свае прасніцы, верацёны ды кудзеліцу, дапамагаючы адзін аднаму талакою. Дарэчы, першы тыдзень паста так і называўся – Кудзеліца.

Каб працавалася весялей, жанчыны і дзяўчаты пелі духоўныя песнапенні, калядныя і бяседныя песні. Напрыклад, Піліпаўскі пост узгадваецца ў такой жартоўнай прыпеўцы:

Пасціла ўдоўка сем панядзелкаў,

Васьмую нядзелечку,

Прынясі, Божа, нежанатага

На маю пасцелечку…

Народныя прыкметы ў той час ігралі асаблівую ролю. Лічылася, што назіранне за надвор`ем на Піліпаўку дапаможа прадказаць, ці будзе вясна дажджлівай, ці наадварот, сухой.  Напрыклад, калі было пахмурна ці снежна, гэта азначала, што май будзе мокры.

Таксама лічылася, што на Піліпаўку ладзіліся «воўчыя вяселлі», таму што ваўкі хадзілі зграямі, а па начах  працягла і моцна вылі.

svetamal__deleted__035857

Recent Posts

Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…

2 дня ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

2 дня ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

3 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

3 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

6 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

7 дней ago