Георгіеўскай царкве ў Чудзіне – 150 гадоў

На Прастольнае свята 6 мая ў храме святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца в. Чудзін адбудзецца святочнае багаслужэнне з удзелам благачыннага Пятра Піліпчука і святароў з іншых храмаў.

У  8.30 – малое асвячэнне вады. 9.00 – Царскія часы і Божая літургія.  Хрэсны ход, малебен.

Шмат падзей адбылося за гісторыю існавання храма. Здаецца, зусім нядаўна былі савецкія часы, калі ўлада руйнавала храмы і спрабавала ўводзіць абмежаванні ў жыццё вяскоўцаў адносна іх набожнасці. Але час няўмольна ідзе, змяніліся пакаленні, і сёння адчуваецца лаяльнасць кіраўніцтва краіны да рэлігіі, што спрыяе захаванню храмаў і аднаўленню іх страчанай гісторыі.

Будынак Чудзінскай царквы, узведзенай у 1867 годзе ў імя Святога Георгія Перамоганосца, з`яўляецца адной са старэйшых драўляных пабудоў у Ганцавіцкім раёне.

Згодна з рапартам Завішчанскага благачыннага святара Іаана Бабарыкіна архіепіскапу Мінскаму і Бабруйскаму Міхаілу, у Чудзіне быў храм і раней. Але ён спарахнеў, і сяляне вёскі Чудзін пабудавалі новую царкву.

У 1898 годзе пры царкве была пабудавана царкоўнапрыходская школа, дзе адпаведна спісу ў 1911 годзе вучыліся 57 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі, а настаўнікам быў Аляксандр Ярашэвіч.

Большую частку другой паловы ХХ ст. царква была зачынена. І толькі ў 1989 годзе адрамантаваная царква ўзнавіла сваю працу.

Больш падрабязна аб гісторыі царквы пачынаючы з 1989 года, аб святарах, якія там служылі пэўны час і аб царкоўным хоры  можна даведацца ў друкаваным выданні «Ганцавіцкі час».

Рагволод Киевский

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago