500 гадоў з дня беларускай вайсковай славы

А ўсё-такі разумнай была імператрыца Расійскай імперыі. І надзвычай празорлівай: за два стагоддзі наперад бачыла. І не памылілася ў сваіх прадказаннях. Наконт першага – ужо амаль збылося: родная мова беларусаў б’ецца ў перадсмяротных канвульсіях.

Вось пацвярджэнне таго працэсу, што адбываўся на Белай Русі і пра які піша сучасны беларускі пісьменнік Анатоль Бутэвіч у кнізе “Я адной табе належу…”: “…іх саміх, іхніх дзядоў і прадзедаў … так доўга штурхалі наперад, не дазвалялі азірнуцца назад, што ўсе яны не толькі мовы сваёй цураліся, але і гісторыі не ведалі, баяліся знацца са сваімі найдалёкшымі продкамі, што некалі гэтую зямлю абжывалі і іхніх дзядоў на гэты свет пусцілі. Таму … тутэйшыя людзі прывыклі гаварыць на мове начальства. Ды не самі захацелі – змушалі іх да гэтага, каралі, адвучвалі. Працяглай, і не бяскрыўднай (дубцамі лупцавалі, у турму саджалі, нават галаву сціналі) была тая навука. Вучылі дагаджаць начальству то па-польску, то па-руску…”

Тое ж самае варта сказаць і пра нашу гістарычную памяць. Бо і гісторыю сваю, як і родную мову, мы не ведаем: кожная новая ўлада перапісвае яе “пад сябе”.

А гісторыя нашага народа сшыта як з трагічных, так і з гераічных старонак нашымі продкамі. Пра адну з такіх старонак я і хачу нагадаць, тым больш што 8 верасня 2014 года споўнілася 500 гадоў Аршанскай бітве, у якой выявіліся слава і гераізм нашых продкаў у адстойванні свай волі і незалежнасці. Зробім экскурс у гісторыю.

У ХІІІ – ХІV стагоддзях у выніку аб’яднання вакол Навагродскага (цяпер беларускі горад Навагрудак) княства старажытных суседніх славянскіх княстваў – Полацкага і Турава-Пінскага – а таксама зямель балцкіх плямёнаў – літвы, аўшкайтаў, жмудзі і іншых – сфарміравалася Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ). Вучоныя лічаць, што тэрытарыяльна-этнічным ядром і залогам магутнасці ВКЛ сталі паўночна-заходнія княствы Кіеўскай Русі з перавагай беларускага этнасу. Ён жа быў пануючым у палітычным, эканамічным і культурным жыцці ВКЛ на працягу ўсёй яго суверэннай гісторыі. Афіцыйнай мовай і сродкам зносінаў паміж людзьмі розных нацыянальнасцей з сярэдзіны ХІІІ стагоддзя і да канца існавання ВКЛ у гэтай дзяржаве была старабеларуская мова. Іменна на ёй напісаны ўсе зводы законаў княства, Судзебнік Казіміра Ягайлавіча, Статуты ВКЛ, Трыбунал 1586 года, першыя друкаваныя кнігі ўсходніх славян, выдадзеныя ў 20-ых гадах ХVІ стагоддзя Францыскам Скарынам, мноства рэлігійных і свецкіх кніг, вялікая колькасць афіцыйных дакументаў.

Размешчанае паміж Польшчай і Маскоўскай Руссю, ВКЛ на працягу больш чым трох стагоддзяў прыходзілася весці шматлікія войны з Масковіяй. Часцей за ўсё гэта былі братазабойчыя войны ўсходніх славян, перш за ўсё беларусаў і велікарусаў.

У 16-ым стагоддзі ВКЛ і Маскоўская Русь былі вельміі моцнымі дзяржавамі, і адносіны паміж імі складваліся даволі варожа, бо развіваліся пад знакам умацавання магутнасці Масквы і расшырэння яе дамаганняў на землі Вялікага Княства Літоўскага. Захопніцкая палітыка Масквы ў адносінах да ВКЛ ідэалагічна прыкрывалася патрэбамі абароны праваслаўя.

У 1512–1522 гадах разгарэлася 4-ая маскоўска-літоўская вайна. Па ініцыятыве Масквы ў лістападзе 1512 года Васіль ІІІ аб’явіў вайну Сігізмунду І.

Пасля некалькіх няўдалых асад Смаленск, які ўваходзіў у склад ВКЛ, перастаў супраціўляцца. Армія Васіля ІІІ пачала рухацца ўглыб ВКЛ. Да моманту бітвы пад Оршай (Варшай) паход 1514 года завяршаўся. І вось у верасні 1514 года адбылася бітва, якая мела важнае значэнне ў развіцці далейшых падзей.

Войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім, якое налічвала 30 тысяч чалавек, на Дняпры, за 5 кіламетраў ад Оршы, сустрэлася ў жорсткай бітве з войскам Вялікага княства Маскоўскага колькасцю 80 тысяч чалавек.

Тады ў палон трапілі каля пяці тысяч маскоўскага войска, галоўныя ваяводы Чаляднін і Голіца, восем вярхоўных ваяводаў, 37 меншых военачальнікаў. Быў узяты вялікі абоз, усе маскоўскія сцягі і агнястрэльная зброя. Колькасць забітых на полі і пры ўцёках падаецца як 30 тысяч або 40 тысяч.

Войскі ВКЛ пасля перамогі пад Оршай пачалі вяртаць раней захопленыя маскавітамі гарады і мясцовасці – Друцк, Дуброўна, Крычаў, Мсціслаўль і інш.

Аршанская бітва мела несумніўны тактычны поспех для ВКЛ. Гэта буйнейшая з усіх перамог над войскамі Маскоўскай дзяржавы ў ходзе ўсіх маскоўска-літоўскіх войнаў. Існуе думка, што менавіта ў гэтай бітве ўпершыню выкарыстоўваўся бел-чырвона-белы сцяг – нацыянальны сцяг Беларусі часоў БНР і першых гадоў незалежнасці пасля распаду СССР. Неаспрэчны той факт, што перамога пад Оршай на некалькі дзесяцігоддзяў прыпыніла маскоўскую экспансію на літоўска-рускія землі, што ўваходзілі ў склад ВКЛ, і некаторым чынам нават прадвызначыла вынікі пятай маскоўска-літоўскай вайны 1534 – 1537 гадоў.

Наогул, гісторыя не дала Княству доўгага жыцця (яно праіснавала тры стагоддзі), але гэтае жыццё было вельмі яркім і насычаным. Пазней у Расійскай імперыі, Польшчы і Савецкім Саюзе было зроблена ўсё ці амаль усё для таго, каб гісторыя ВКЛ была грунтоўна забыта. Але гістарычная несправядлівасць пра ролю і месца Рускай Атлантыды – ВКЛ – у развіцці Усходняй Еўропы павінна быць устаронена. На прыкладзе гісторыі ВКЛ трэба кожнаму грамадзяніну, які паважае свой этнас, убачыць смяртэльную небяспеку і нават гібель для страты сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці, традыцый і веры, калі так бяздумна адносіцца да ўсяго гэтага.

А на памяць прыходзяць і не даюць спакою радкі з верша вялікага паэта Расула Гамзатава:

И если вдруг исчезнет мой язык,
Я готов сегодня умереть.

Для гэтага артыкула я выкарыстала звесткі з кнігі Г. Кудзія “Руская Атлантыда” (Масква, 2012 года выдання), якую мне даслала прафесар філалогіі Брэсцкага педуніверсітэта Вера Якаўлеўна Зарэцкая-Ляшук, калі я ёй пажалілася, што ў Беларусі няма і ўпаміну пра бітву пад Оршай. І гэта ў адрозненне ад Літвы (!), дзе 2014 год аб’яўлены Годам Аршанскай бітвы.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

5 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago