Верш, які напісаны пад прымусам
Ганебны верш Янкі Купалы “Мала іх павесіць...” быў апублікаваны 80 гадоў таму. Пра тое, як у СССР праводзіліся палітычныя кампаніі, сёння ведаюць многія. А для тых, хто не ведае, тлумачу, што на старонках усіх газет (а яны ўсе былі дзяржаўныя) у падтрымку рашэння ўладаў абавязкова павінны былі публікавацца матэрыялы, якія б сведчылі, што гэтыя рашэнні ўладаў падтрымлівае ўвесь народ, усе яго слаі: рабочыя, калгаснікі, інтэлігенцыя, чырвонаармейцы.