Кожны беларус павінен гэта ведаць
Каб любіць Беларусь, трэба яе ведаць. Ці ж ведаем мы сваю Радзіму? Рэдакцыя прапануе серыю артыкулаў пра Беларусь, прачытаўшы якія чытач здолее пашырыць уяўленне пра сваю Радзіму і беларусаў.
Зямля, на якой жывуць беларусы, займае 207 600 квадратных кіламетраў. На нашай тэрыторыі магло б размясціцца пяць Швейцарый ці разам узятыя Літва, Латвія і Эстонія.
З поўначы на поўдзень яна працягнулася на 560 кіламетраў, а з захаду на ўсход – на 650 кіламетраў. Зямля наша ляжыць паміж Чорным і Балтыйскім морамі. Беларусь займае захад Усходне-Еўрапейскай раўніны. Самы высокі наш пік – Койданаўская гара, што на Мінскім узвышшы. Яна ўзвышаецца над узроўнем мора на 346 метраў.
“Бацька гісторыі” Герадот, які яшчэ за чатыры стагоддзі да новай эры пісаў пра нашых продкаў, што жылі яны ў басейне ракі Прыпяць, быў перакананы: прыпяцкая ўпадзіна – гэта мора, бо столькі тут было вады. Таму ўслед за ім многія і сёння называюць наша Палессе Морам Герадота.
Краявіды нашай Беларусі спакойныя, мясцовасць разнастайная. Раўніны вельмі прывабныя, узгоркі – прыгожыя, забалочаныя мясціны – таямнічыя, лясы – супакаяльныя. На нашай зямлі шмат азёраў і валуноў. Шмат балотаў, якія сёння называюць “лёгкімі Еўропы”.
Зямля наша не вельмі багатая. У нас няма такой глебы, пра якую кажуць: дубец уторкнеш, а вырасце яблыня. У нас многа чарназёму. Глеба пераважна дзярнова-падзолістая, тарфяна-балотная, гліністая ды пясчаная.
Але і такая, яна, арошаная нашым потам, палітая ў часы грозных варожых навал крывёю нашых продкаў, аплодненая нашай працавітасцю, дабратою, любоўю да яе, карміла нашых продкаў спрадвек, корміць і будзе карміць нас і нашых нашчадкаў.
Нетры Беларусі багатыя на калійную і каменную солі, на будаўнічыя матэрыялы, на торф, нафту, гаручыя сланцы, на падземныя мінеральныя воды. Адных тарфянікаў у нас звыш сямі тысяч радовішчаў. Па плошчы гэта 2,5 мільёнаў гектараў, па запасах – каля двух мільярдаў тон. Гаручыя сланцы, што ў Прыпяцкім басейне, маюць запас у 800 мільёнаў тон.
Толькі за апошняе стагоддзе ў нас разведана каля 30 відаў карысных выкапняў, адкрыта больш за чатыры тысячы радовішчаў. Сярод іх – Мікашэвіцкі граніт, па магутнасці якому няма роўнага ў Еўропе.
Салігорскія мінеральныя ўгнаенні па якасці саступаюць толькі нямецкім. Беларуськалій займае другое месца ў свеце пасля Канады па экспарце калійных угнаенняў на сусветны рынак.
Пад Стоўбцамі адкрыта беларускімі геолагамі радовішча жалезнай руды з утрыманнем у ёй 36 % жалеза. Жыткавіцкае і Брынёўскае радовішчы бурага вугалю хаваюць у сабе дзясяткі мільёнаў тон вугалю.
Шмат якія беларускія геолагі прадказваюць, што ў нас ёсць і золата, і іншыя каляровыя металы.
А яшчэ наша зямля – самы велізарны ў Еўропе сейф з багаццямі: у нас знойдзена і зарэгістравана больш за 1100 скарбаў, якія, схаваныя даўно, засталіся нам ад продкаў.
А яшчэ наша багацце – жыта, ячмень, авёс, пшаніца, гарох, боб, бульба, морква, буракі, агуркі…
І яшчэ наша вялікая каштоўнасць – беларускі лён. Нездарма ж рымскі пісьменнік Апулей называў яго адным з лепшых пладоў зямлі. Мы прадаём лён у многія краіны свету. А ў Беларусі яго перапрацоўвае для нашых патрэб і для экспарту за мяжу Аршанскі льнокамбінат. І яшчэ цікавае пра лён. Наш лён – дабаўка пры выпуску нашых грошай, а таксама еўра. У прамым сэнсе лён – наша валюта! Лён – расліна вельмі старажытная. Егіпецкія жрацы насілі адзенне з ільнянога палатна як сімвала чысціні і святла. Муміі фараонаў загортваліся ў ільняныя тканіны. Ільняны кужаль, падараваны Афіне Радоскай, быў сатканы з нітак, кожная з якіх была скручана з 360 танюсенькіх валаконцаў. Тканіна гэтая была на вагу золата: на адну чашу вагаў клалі такую тканіну, на другую – зліткі золата.
Беларусы гавораць: “Зямля святая, яна наша маці, жывых нас яна корміць, а па смерці да цябе прыхінае”.
Па народных уяўленнях, зямлю нельга біць палкаю, сцябаць пугаю, недаравальна са злосцю пляваць на яе…
Спрадвеку зямлю лічылі сакральным сімвалам жыцця і роду. Таму беларус, калі выпраўляўся ў далёкую дарогу, абавязкова браў з сабою жменьку роднай зямлі. Яна нібы звязвала яго з Бацькаўшчынай, дапамагала пераадольваць цяжкасці, была яго абярэгам, а таксама залогам таго, што чалавек абавязкова вернецца дадому. Калі смерць заставала чалавека ўдалечыні ад радзімы, родныя стараліся завезці на яго магілу хоць жменьку роднай зямлі.
На зямлю мы ўпершыню становімся босымі ножкамі яшчэ ў маленстве і ў яе, як у калыску, кладзёмся, пражыўшы сваё жыццё, назаўсёды.
Наша зямля – наша нацыянальнае багацце. Мы самыя багатыя на яе ў Еўропе: Беларусь – адзіная на кантыненце краіна, дзе прыпадае ажно 60 сотак зямлі на кожнага чалавека. Напрыклад, на кожнага галандца прыпадае ўсяго толькі 6 сотак.
Наша зямля – гэта наша радзіма. Пра родную зямельку Максім Багдановіч пісаў: “ Не пакінем свае гаворкі, сваіх песняў, сваіх звычаяў – свайго кроўнага, спрадвечнага, беларускага. Не адрачомся, не забудзем, не кінем на глум, будзем шанаваць, бараніць, дзецям сваім пра тое запаведаваць”.
І яшчэ раз пра скарбы. Наша паэтэса Цётка гаварыла: “Скарб, які ніхто і ніколі адабраць у нас не зможа, – гэта любоў да Айчыны, да свайго народа, да роднай мовы”. І, вядома ж, да роднай зямлі.
Зямелька – матка наша: і корміць, і поіць, і адзявае нас.
Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.
На роднай зямельцы і вароты пірагом падпёрты.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.
Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
Мастер-класс по петискос в Лиссабоне – это формат, где за несколько часов можно не просто приготовить закуски, а понять, как в Португалии проходят настоящие посиделки за столом. Петискос – это небольшие закуски, чем-то похожие на тапас, но с местным характером. Их не едят «быстро перекусить» – их делят, обсуждают и растягивают удовольствие.
Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
Ткацкий ретрит в Лиссабоне – это формат, где за несколько дней можно полностью погрузиться в процесс и отвлечься от привычной суеты. Это несколько дней, когда можно притормозить и спокойно заняться тем, на что обычно не хватает времени. Ткачество здесь становится не задачей, а процессом – с разговорами, паузами и вниманием к деталям.