
Пасля змяненняў у заканадаўстве і ўступлення ў сілу нормаў новага Жыллёвага кодэкса Беларусі сітуацыя зараз сапраўды выклікае непаразуменні ў грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 154 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь уласнік жылога памяшкання можа прадаставіць права валодання і карыстання памяшканнем сваёй сям’і: мужу (жонцы), бацькам і дзецям, родным братам і сёстрам, дзядулю, бабулі, унукам з пісьмовай згоды ўсіх паўналетніх, а таксама былых членаў сям’і.
Уласнік можа падаць грамадзяніну, які не з’яўляецца членам сям’і, права валодання і карыстання жылым памяшканнем толькі на падставе дагавора найму.
Муж вашае дачкі – зяць – не з’яўляецца для вас блізкім сваяком. Таму, калі ўласнікам хаты з’яўляецеся вы, то з зяцем трэба заключаць дагавор найму жылля, як з чужым чалавекам. Таксама трэба станавіцца на ўлік у падатковай інспекцыі, плаціць фіксаваны падатак і рэгістраваць дамову ў сельсавеце. А каб гэта было магчыма, трэба, каб на кожнага пражываючага хапала 20 квадратных метраў жылой плошчы. Магчыма, работнік сельсавета хоча ўбачыць тэхнічны пашпарт на дом, каб даведацца пра яго плошчу.
Як варыянт, можаце падарыць хату дачцэ, тады яе мужа як члена сям’і можна будзе зарэгістраваць без усякіх дамоваў, але каб зрабіць дарэнне і перааформіць хату на дачку, усё адно прыйдзецца рабіць тэхпашпарт на дом і рэгістраваць яго ў БРТІ (Бюро рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі).
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More