Зяць не можа прапісацца да цешчы!
У в. Хатынічы ў маім доме, у якім я пражываю, зарэгістраваны таксама дачка і яе двое непаўналетніх дзяцей. Напісалі заяву ў сельвыканкам, каб па месцы жыхарства зарэгістравалі і майго зяця. Раней ён быў зарэгістраваны па іншым адрасе ў вёсцы, але пашпарт ён змяніў, бо тэрмін прыйшоў. Хочам прапісаць яго ў нас. Яму трэба ехаць шукаць працу, бо ў раёне няма, а ў Мінску без рэгістрацыі нідзе не возьмуць. За яго я таксама плачу камунальныя паслугі за вываз бытавых адходаў, бо сельсавет, відаць, падаў і яго ў спісах. Але рэгістраваць зяця ў сельсавеце адмаўляюцца. Ці маюць права яны адмовіць? І што нам рабіць? Тамара Анатольеўна Крупеніч, в. Хатынічы
Пасля змяненняў у заканадаўстве і ўступлення ў сілу нормаў новага Жыллёвага кодэкса Беларусі сітуацыя зараз сапраўды выклікае непаразуменні ў грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 154 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь уласнік жылога памяшкання можа прадаставіць права валодання і карыстання памяшканнем сваёй сям’і: мужу (жонцы), бацькам і дзецям, родным братам і сёстрам, дзядулю, бабулі, унукам з пісьмовай згоды ўсіх паўналетніх, а таксама былых членаў сям’і.
Уласнік можа падаць грамадзяніну, які не з’яўляецца членам сям’і, права валодання і карыстання жылым памяшканнем толькі на падставе дагавора найму.
Муж вашае дачкі – зяць – не з’яўляецца для вас блізкім сваяком. Таму, калі ўласнікам хаты з’яўляецеся вы, то з зяцем трэба заключаць дагавор найму жылля, як з чужым чалавекам. Таксама трэба станавіцца на ўлік у падатковай інспекцыі, плаціць фіксаваны падатак і рэгістраваць дамову ў сельсавеце. А каб гэта было магчыма, трэба, каб на кожнага пражываючага хапала 20 квадратных метраў жылой плошчы. Магчыма, работнік сельсавета хоча ўбачыць тэхнічны пашпарт на дом, каб даведацца пра яго плошчу.
Як варыянт, можаце падарыць хату дачцэ, тады яе мужа як члена сям’і можна будзе зарэгістраваць без усякіх дамоваў, але каб зрабіць дарэнне і перааформіць хату на дачку, усё адно прыйдзецца рабіць тэхпашпарт на дом і рэгістраваць яго ў БРТІ (Бюро рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі).
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не дзяржаўныя фармулёўкі, а простая рэч: чалавек больш не за кратамі. Але за радасцю ёсць непрыемнае пытанне. Калі людзей спачатку садзяць па палітычных справах, а потым выпускаюць партыямі пад словы пра “гуманізм”, ці можна гэта сапраўды называць памілаваннем?
Ребёнок получил ожог в бане санатория. Как требовать компенсацию?
Когда человек едет в санаторий, он, как правило, хочет улучшить своё здоровье, а не ухудшить. Но минчанка рассказала о неприятной ситуации, из-за которой ребёнок из санатория угодил в больницу. Что про эту ситуацию сказал юрист.
Конфликт в цирке: продают места дважды, или небольшая накладка?
Скандал случился во время представления в выездном цирке-шапито «Советский цирк», выступавшем 18 октября 2023 года в Новополоцке. Женщина утверждает, что пришла с детьми, а на её местах сидят уже другие люди. Она даже вызывала милицию и писала жалобы. Узнавали, что это за цирк путешествует по стране, и что ответила на претензии администратор.