
images.yandex.by/
«Чаму адключылі ТНТ?» – гэта пытанне задавалі ўсе, хто не дазваніўся на тэлефон індывідуальнага прадпрымальніка Віталя Ліхачэўскага, які аказвае паслугі кабельнага тэлебачання. У выніку тэлефоны «ГЧ» не змаўкалі да апоўначы.
Дазваніцца да Віталя Ліхачэўскага ў сераду вечарам не ўдалося. Толькі раніцай у чацвер, нарэшце, гэты абанент стаў дасягальны.
З неафіцыйных крыніц «ГЧ» паведамілі, што прадпрымальніка Ліхачэўскага выклікалі ў райвыканкам і загадалі яму адключыць гэты канал без тлумачэння прычын. Віталь Ліхачэўскі на пытанне журналіста “ГЧ”, ці давалі яму загад чыноўнікі з райвыканкама аб адключэнні канала ТНТ, не пацвердзіў, але і не абверг такой інфармацыі.
“Я б не хацеў бы адказваць на гэта пытанне, а магу сказаць, што афіцыйных дакументаў ці нейкіх іншых прычын, каб перапыніць трансляцыю канала ТНТ, пакуль няма”, – сказаў прадпрымальнік. Па яго словах, абаненты ўжо званілі і скардзіліся, што адмовяцца ад яго паслуг. Тым больш што дзіўная сітуацыя адбываецца: у кабельных аператараў канал ТНТ загадваюць адключаць, а па лічбаваму тэлебачанню Zala, Белтэлекома гэты канал паказваюць.
«Мы так перажываем, так перажываем! Цэлы дзень працуем, а вечарам адна радасць, садзімся з сынам, я ў крэсла, ён на канапу, і глядзім толькі ТНТ. Там такія перадачы, асабліва Дом-2 нам падабаецца, – расказвае пенсіянерка Людміла Бохан. – Можа, каму і смешна будзе, але мы шчыра за герояў перажываем. Гэта ж трэба, Надзю Ермакову выгналі з праекта, чатыры гады там дзяўчына была, яна ж так любіла гэтага Глеба Клубнічку, а ён жа яе біў… Я так скажу, каму не падабаецца ТНТ, дык няхай не глядзяць!»
У связі з тым, што артыкул рыхтаваўся перад самым выхадам «ГЧ», атрымаць каментарыі ў намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Валынца і супрацоўніка Міністэрства інфармацыі РБ Вадзіма Лукашыка, які здзяйсняе нагляд за электроннымі СМІ, не атрымалася – іх тэлефоны не адказвалі.
Пры высвятленні прычыны закрыцця канала ўзніклі дзве магчымыя версіі. Некаторыя звязваюць гэта з тым, что на ТНТ у шоу «Камедзі-клаб» у апошні час адпускаюць жарты ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.
Другой версіяй называецца канкурэнтная барацьба. Дарэчы, гэту версію Віталь Ліхачэўскі лічць небеспадстаўнай. Па яго словах, пасля адключэння ТНТ у кабельшчыкаў у Салігорску ад паслуг адмовіліся 1500 абанентаў, якія, канешне, перайші альбо да канкурэнтаў альбо набылі “талеркі”. “Але кабельшчыкі панеслі страты, бюджэт не атрымаў падаткі. Мне не зразумела, каму гэта патрэбна?” – сказаў Віталій Станіслававіч.
Калі вярстаўся нумар, «ГЧ» стала вядома, што прадпрымальнік паведаміў чыноўнікам райвыканкама, што падключыць канал ТНТ і ганцаўчане яго будуць глядзець, пакуль ён будзе ісці ў канкурэнтаў альбо не прыйдзе афіцыйны ліст.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More