
Cветлана Малышко
Майстар расказала дзяўчынкам, удзельніцам гуртка «Рукатвор» пры Доме рамёстваў, что на Вялікдзень існуе традыцыя – фарбаваць яйкі.
“Звычайна мы фарбуем іх цыбульным лушпінннем ці іншымі харчовымі фарбамі. Такія яйкі называюцца фарбаванкі. Але сырое яйка можна пафарбаваць і па-іншаму, выкарыстоўваючы харчовую фарбу і пчаліны воск. Гэта ўжо будзе пісанка”, — расказала яна.
Нанясенне малюнка з воска чаргуецца з паступовым фарбаваннем яйка ў лукавым цыбульным лушпінні ці іншай фарбе (раней выкарыстоўвалі прыродныя матэрыялы для фарбавання – кару дуба, шпінат, шчаўе, ці іншае). А потым яйка награваюць і здымаюць воск. Фарбаваць можна сырое яйка, варанае, выдутае.
“Нашы продкі пісанкі рабілі па сырому яйку, якое потым высушвалася і яго захоўвалі дзесяцігоддзямі. Калі яго патрасці, то яйка звініць”, — сказала Вольга Івановіч.
Дзяўчынкі з задавальненнем спрабавалі маляваць воскам па яйку, прыдумваючы розныя ўзоры – ад кветак і зорак, да геаметрычных фігур.
“Гэта вельмі цікава. Класс! Упершыню даведалася, што такое пісанка, паспрабавала сама зрабіць і ў мяне атрымалася. Гэта не складана, але так захапляльна”, — сказала адна з удзельніц майстар-класу Алёна Іванова.
Яшчэ на ўроку па роспісу яйка дзяўчатак вучылі рабіць шкрабанкі – гэта калі на пафарбаванае яйка іголкай вышкрабваецца арнамент.
Падчас навучання настаўніца распавядала юным ўдзельніцам пра тое, якое значэнне мелі пісанкі для нашых продкаў. Раней яны суправаджалі чалавека на працягу ясяго яго жыцця – ад нараджэння да смерці, аберагаючы ад зла.
“Яйка спрадвеку сімвалізуе Зямлю і адзраджэнне. Таму і ўзоры, якія нанасіліся на яго, не выпадковыя, а кожны мае свае значэнне. Узоры пісанак, іх колер, перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў нязменным выглядзе”, — патлумачыла майстар.
Пісанку трымалі ў хаце як абярэг. Лічылася, што яна надае сілы ўсяму, што нараджае новае – зямлі, чалавеку, жывёле, раслінам. А таксама прыносіць прыгажосць, здароўе, дастатак.
Абрадаў, звязаных з пісанкай, шмат, але цяпер у большасці яны звязаны з Вялікаднем. Раней жа іх рабілі ўвесь год – і пчолам, каб мёд урадзіў, і ў полі – каб быў ураджай, і іншыя.
Пісанкі дарылі маленькім дзецям – “матылі” на лёгкае і беззаботнае жыццё, ці “сонейкі” — каб жыццё было светлым.
Дзяўчынкам дарылі пісанку з малюнкамі бутонаў кветак – каб раслі і квітнелі. Хлопчыкам дырылі яйкі з дубовымі лістамі і сасновымі галінкамі, каб раслі моцнымі і здаровымі, як гэтыя дрэвы.
Жанчынам дарылі пісанкі з кветкамі і зоркамі, каб яны квітнелі і асвятлялі мір навокал. Воінам таксама давалі пісанкі, каб тыя аберагалі іх ў дарозе.
Акрамя гэтага, пісанкамі лячылі. А падараваўшы распісанае яйка, можна было выразіць сваю падзяку і любоў.
У Доме рамёстваў працуе выстава “Велікоднае яйка”
На ёй прадстаўлена 105 экспанатаў.
Тут можна пабачыць яйкі, выкананыя як у традыцыйных (мастацкі роспіс, гравіроўка, васкаванне, бісерапляценне, вышыўка і іншыя), так і сучасных (пляценне з паперы, квілінг (паперакручэнне), дэкупаж, модульнае арыгамі і іншыя) тэхніках.
“Сёлета экспанатаў менш, чым летась. Прычым некаторыя тэхнікі адсутнічают, такая, напрыклад, як разьба па дрэве, — патлумачыла дырэктар Раёнага Дома рамёстваў Маргарыта Саланевіч. – Аднак вельмі добра, што ўдзел у выставе прымаюць дзеці. Яны прынялі малюнкі, вельмі цікавыя яйкі з пластыліну. Гэта значыць, народныя традыціі выклікаюць пэўную цікавасць ў людзей. Дзеля чаго і праводзіцца гэтая выстава-конкурс”.
Нагадаем, што выстава-конкурс прадоўжыцца да 1 мая. Потым будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More