Categories: Новости

Магазін у Начы – для багатых не іначай?

“Пад вечар аднаго дня я ўзяла два пачкі смятаны «Раніца» па 400 грамаў 19%-й тлустасці, падала пяць рублёў, а мне прадавец прабіла чэк і дала рэшту 40 капеек, – расказала Любоў Фёдараўна. – Гэта мяне здзівіла. Я часта купляла такую смятану і ведаю, што ў магазіне ў суседнім Востраве гэтая смятана каштуе 1 рубель 75 капеек. А тут аж 2 рублі 30 капеек! Да таго ж 500 грамаў смятаны 25%-й тлустасці і то каштуюць меней – 2 рублі 26 капеек.

Кажу прадаўцу: “Віка, ты, мабыць, памылілася, не можа гэтая смятана столькі каштаваць». На пакеціках, якія я ўзяла ў халадзільніку, цаны ж не было. Я папрасіла паказаць накладную, каб паглядзець, колькі яна сапраўды каштуе. А мне прадавец адказала, што накладныя ў райпо – маўляў, едзь туды і глядзі.

На пытанне, чаму няма цаны на тавары, я пачула ў адказ такія грубыя выказванні, якія на старонках газеты і агучваць няёмка. Маладая дзяўчына мне яшчэ і скамандавала: “Так, паклала смятану ў халадзільнік і пайшла з магазіна!” Ад такога хамства, я на нейкі момант разгубілася. Але так як ужо заплаціла за смятану, сказала, што так гэтую справу не пакіну. Пры гэтым інцыдэнце прысутнічаў аднавясковец Іван Хваль, які сказаў, што калі спатрэбіцца, то некарэктныя паводзіны прадаўца можа пацвердзіць”.

Любоў Давыдчык сказала, што некаторыя жыхары вёскі таксама сутыкаліся з фактамі нядобразычлівых адносін прадаўца пры абслугоўванні. Па словах жанчыны, некаторыя прынцыпова не ходзяць у магазін, а едуць закупляцца нават у Ганцавічы.

Ад рэдакцыі:

Як патлумачыла прадавец Вікторыя Гаргун галоўнаму рэдактару “ГЧ”, які наведаў магазін у Начы ў мінулую суботу, сапраўды такі выпадак меў месца. Прадавец прызналася, што яна няправільна палічыла суму за два пачкі смятаны. Але чаму так адбылося, патлумачыць не змагла.

“Я тут працую адна як малады спецыяліст на адпрацоўцы ўжо прыкладна год. Мне сказалі ў райпо: “Круціся як хочаш: і прадавец, і прыбіральшчыца, і грузчык…” А дапамогі ніякай. З цэнамі я памылілася. Але зараз ёсць усе цэннікі, яны правільныя, і людзі могуць не хвалявацца. З нецярпеннем чакаю, калі скончыцца мая адпрацоўка, а чакаць мне яшчэ да сакавіка наступнага года. Заставацца я тут не збіраюся, бо жыву ў Лунінцы”, – адказала Вікторыя.

Наконт некарэктных адносінаў да пакупнікоў Вікторыя адказала, што наўмысна нікога не абражала, а ў спрэчках, канешне, размова ішла на павышаных танах…

У кнізе заўваг і прапаноў за 2017 год наведвальнікі магазіна пакінулі чатыры запісы. Адзін запіс 21 верасня ад Івана Іосіфавіча Хваля тычыцца няякаснага хлеба “Купеческий” і адрасаваны вытворцу хлебапрадуктаў. А тры запісы – у адрас прадаўца. У маі 2017 года Сяргей Сарокаў у інтарэсах жыхароў напісаў заўвагу на недастатковы асартымент і няякасныя тавары ў магазіне, за што Вікторыя атрымала афіцыйную заўвагу ад кіраўніцтва Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства. І ёсць дзве падзякі ад жыхароў з Ганцавіч і Баранавіч, якія просяць кіраўніцтва матэрыяльна ўзнагародзіць прадаўца за якаснае абслугоўванне.

Развітваючыся з маладой прадаўшчыцай, аўтар гэтага артыкула мараль чытаць не стаў, але выказаў меркаванне, што Вікторыі ўсё ж трэба папрасіць прабачэння. Людзі ж крыўду доўга не памятаюць, а з пакупнікамі ў невялічкай вёсачцы трэба знаходзіць паразуменне.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago