Пётр Гузаеўскі
Кожны год жыхары скардзіліся, што на дарозе каляіны да калена і грузнуць нават лесавозы. Неаднаразова пра гэта пісала і газета “ГЧ”. У сакавіку мы нават жартавалі, што вуліца Янкі Купалы можа стаць месцам для экстрым-турызму і прыцягнуць гасцей з Беларусі і краін-суседзяў.
У наш раён неаднаразова прыязджалі палякі на джыпах і шукалі дарогі ў лесе і на балоце, каб пабуксаваць.
Яшчэ ў пачатку лістапада па гэтай вуліцы не кожны на легкавым аўтамабілі мог праскочыць. Па словах жыхароў, нават “Ніва” з двума вядучымі мастамі спрабавала праехаць, але, пабуксаваўшы, ледзьве выехала заднім ходам і паехала ў аб`езд.
Мясцовыя жыхары скардзіліся на лесавозы Ганцавіцкага леспрамгаса: маўляў, калі яны разбіваюць дарогі, то леспрамгас павінен уносіць і грошы на яе рамонт.
Але ж вядома, што як кожны аўтаўладальнік, так і прадпрыемствы плацяць немалыя грошы за так званы дорожны збор. Таму і доля леспрамгаса ў фінансаванні ўжо ёсць. А вось куды ідуць тыя грошы – гэта пытанне моцна хвалюе грамадзян.
Праўда, у пачатку красавіка 2017 года А. Лукашэнка даручыў разабрацца з гэтым пытаннем і абавязаў за тры-чатыры гады прывесці ў парадак усе мясцовыя дарогі. Чакаем і будзем сачыць…
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More