
Светлана Локтыш
Гэта невялікая па памеры кніжыца з пажоўклымі, пацертымі лісткамі некалі была любоўна, уручную абцягнута цёмна-карычневай скурай адным з яе ўладальнікаў. Сёння яе беражліва захоўвае Марыя Аляксандраўна Орса, з якой неяк нам разам давялося ехаць у цягніку.
“Шмат гадоў таму мой бацька, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Адамавіч Сайко, прачнуўся заклапочаны, — расказала Марыя Аляксандраўна. — Прысніўся яму брат маёй маці Аляксей, які ў сне загадаў: “Ідзі і забяры”. Бацька з месяц мучыўся ў здагадках: куды яму трэба ісці, што і дзе ён павінен забраць? Чаму ён прысніў менавіта Аляксея, якога ўжо гадоў дваццаць няма ў жывых?
Нарэшце бацька сабраўся і паехаў да сваякоў. На той час ён быў моцна хворы і жыў з намі. Я хвалявалася за яго, чакала званка ў абед. Бацька не патэлефанаваў. Затое вечарам з’явіўся на парозе стомлены, але шчаслівы: “Вось што я павінен быў паехаць і забраць!”. У руках ён трымаў гэту Біблію”.
Марыя Аляксандраўна згадала, што ў гады яе дзяцінства і юнацтва ў іх хаце ў Ліпску не было ікон, бацькі не маліліся штодзённа — пры савецкай уладзе ў гонары быў атэізм. Але заўсёды ў сям’і панавала павага да вышэйшай сілы — Бога, таму ніхто не працаваў у нядзельку, якую лічылі святым днём. Па-хрысціянску адзначаліся і ўсе вялікія праваслаўныя святы.
Такая завядзёнка ішла ад набожнага дзеда Адама. Салідны, плячысты, з барадой, у святочныя дні дзед бываў неяк па-асабліваму прасветлены, што падкрэслівала і апранутая белая кашуля. Менавіта дзеду Адаму належала старажытная дамашняя Біблія. Як і калі яна ў яго з’явілася, цяпер устанавіць нельга. Аднак зразумела, што друкавалася кніга яшчэ за царом, ва ўсялякім разе да 1918 года. Пра гэта сведчыць алфавіт з яго літарамі “ер”, “ерь”, “фіта” і іншымі. Пасля таго, як алфавіт быў зменены ў 1918 годзе дэкрэтам новай улады, гэтыя літары зніклі з ужытку.
У дзень, калі бацька Марыі Аляксандраўны вярнуўся ад радні з Бібліяй, ён расказаў дачцэ, што з гэтай Бібліяй у ліпені 1944 года ішоў на фронт. На перасылачным пункце, дзе стаялі некалькі тыдняў, малады навабранец употай даставаў кнігу з-за падкладкі пінжака, куды хаваў яе, і чытаў малітвы. Ён лічыў, што ў час цяжкіх франтавых баёў, з якімі прайшоў да Берліна ў складзе 1-га Беларускага фронту, менавіта гэтыя малітвы з Бібліі выратавалі яму жыццё.
Але ў тыя некалькі тыдняў хтосьці з такіх жа навабранцаў, як Аляксандр Сайко, паведаміў пра яго тайну камандзіру. Той аказаўся чалавечным, не пакараў, а толькі параіў: “Схавай кнігу, каб ніхто не бачыў, бо інакш падвядзеш і сябе, і мяне”. Аляксандр Сайка падумаў-падумаў і аддаў Біблію Аляксею, які ў гэты час аказаўся на тым жа перасылачным пункце. Аляксея збіраліся адпраўляць у Барысаў, у турму: ён гатовы быў ісці на фронт, выконваць любую работу, але, як моцна веруючы чалавек, адмаўляўся страляць у людзей, нават калі яны — ворагі.
Пазней, ужо ў мірны час, бацька і дзядзька Марыі Аляксандраўны не раз сустракаліся. Але ніколі не загаворвалі пра Біблію, пра яе “жыццё” разам з Аляксеем у турме, пра тое, па руках якіх сваякоў яна падарожнічала пасля — да таго часу, калі зноў трапіла да Аляксандра Адамавіча.
“Я ганаруся сваім бацькам — ардэнаносцам Вялікай Айчыннай вайны. Яго няма ўжо, а грэе сэрца Біблія. У апошнія гады жыцця штодзень сваімі працавітымі рукамі ён перагортваў старонкі святой кнігі,” — расчулена прамаўляе Марыя Аляксандраўна.
З хваляваннем дакранаюся да рарытэта, разглядваю, адкрываю на выпадковай старонцы. І — дзіва! — знаходжу адказ на пытанне, якое больш за ўсё хвалюе мяне. Сапраўды, святая кніга — Біблія.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More