Categories: Новости

Ганцавіцкія міліцыянеры выратавалі людзей

Міліцыянеры,  атрымаўшы паведамленне з дзяжурнай часці РАУС, выехалі ў вёску Кукава на адзін з сямейных скандалаў, якіх за дзень іншы раз бывае каля дзясятка. Званок паступіў каля 22 гадзін 30 хвілін ад Алены Раковіч, якая працуе даяркай у СВК “Дубнякі”. Жанчына прасіла ўціхамірыць разбушаваўшагася сужыцеля.

Як расказалі супрацоўнікі міліцыі, Алена Канстанцінаўна з дачкой сустрэла іх на двары каля хаты. На парог выйшаў і “гаспадар”. Нічога не прадказвала бяды. Участковыя інспектары разам з жанчынамі зайшлі ў хату і прайшлі ў пакой, дзе на падлозе была разліта нейкая вадкасць. “Не паспелі мы спытаць, што здарылася, як раптоўна мужчына падпаліў запалку і кінуў на падлогу, — расказаў участковы інспектар міліцыі Ігар Казак. — Бензін успыхнуў. Усе кінуліся да дзвярэй. Але тут адбыўся моцны выбух, і перад намі дзверы зачыніліся. Адчыніць іх мы не маглі”.

Лейтэнант Андрэй Буката спрабаваў выбіць шклопакет спачатку нагой, потым крэслам. Але трайное шкло не паддавалася. Уверсе ў дзвярах было простае шкло. “Разважаць не было калі, агонь разгараўся, я кулаком разбіў шкло,” —  сказаў радавы міліцыі.

Па словах маладога міліцыянера, а Ігар Казак працуе ў РАУС менш за месяц, Андрэй Буката дапамог яму пралезці праз праём. Пры гэтым міліцыянер параніў рукі аб вострыя асколкі шкла. Потым ён выбіў дзверы і ўсе выбеглі на вуліцу. Босы падпальшчык таксама выскачыў з хаты, параніўшы ногі аб разбітае шкло.

Міліцыянеры і далей не разгубіліся і самі пачалі тушыць пажар. “У адным з пакояў агонь крыху зменшыўся, мы забеглі і падключылі шланг да крана. Змагацца з агнём спрабаваў ужо і сам падпальшчык”, — расказаў Ігар Казак.  Да прыезду выратавальнікаў пажар агульнымі сіламі патушылі.

Сяргей Жыгун быў адпраўлены у райбальніцу. Не выключана, што за наўмысны падпал і тое, што стварыў пагрозу жыццю людзей, яму пагражае крымінальная адказнасць. І сямейнаму скандалісту яшчэ будзе час падумаць аб сваім учынку.

Цяжка сказаць, як бы дзейнічаў кожны з нас у падобным экстрэмальным выпадку, але відавочна, што ганцавіцкія міліцыянеры праявілі сябе героямі. І вельмі хочацца, каб іх геройскі ўчынак, пра які з удзячнасцю расказваюць жыхары вёскі, быў ацэнены па заслугах.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago