Categories: Новости

Франтавыя ўмовы для ветэранаў

Па словах удзельнікаў хору, канцэрт у суседнім раёне быў запланаваны даўно. Аднак кіраўніцтва аддзела культуры паездку арганізавала не належным чынам.

“Мы ехалі ў нейкай цеснай “каробачцы”, дзе было холадна і пахла ці то дымам, ці то бензінам”, — расказала ўдзельніца калектыву Надзея Цімафееўна Рыкунова. “Так, цесна было, а яшчэ ж і апаратуру валаклі”,  – згаджаецца з ёй Ганна Мікалаеўна Гайцюкевіч. “Я ехала, як той трусік”, — сказала Ніна Паўлаўна Плотка.

Згаджаюцца з выказаным і некаторыя мужчыны хору, якія расказваюць, што ў аўтобусе, разлічаным на 20 пасадачных месцаў, ехалі каля 30-ці чалавек, а магчыма і больш, нават у праходах на крэслах сядзелі. “Мы ж не адмаўляемся ад паездак, чаму ж нам не стварыць нармальныя ўмовы?!” — задае рытарычнае пытанне Іван Іосіфавіч Муха.

Нягледзячы на некамфортныя ўмовы паездкі, хор ветэранаў аказаўся загартаваны і ў “Ясельдзе” выступіў “на ўра!”. Паўтарагадзінная праграма прайшла на адным дыханні, гледачы засталіся задаволенымі і шчыра апладзіравалі, запрашалі самадзейных артыстаў прыязджаць яшчэ.

І толькі поездка на старэнькім аўтобусе ўсё ж падпорціла настрой артыстам ветэранскага хору. Стараста калектыву Галіна Юльянаўна Сільмановіч таксама знайшла ўмовы паездкі не зусім нармальнымі. “Зразумела, мы заслугоўваем большага, лепшых адносін, — сказала яна ў тэлефоннай размове і патлумачыла: — На гэты раз нас дастаўлялі ў “Ясельду” на тым транспарце, што змагла знайсці дырэктар Дома культуры Ірына Аркадзьеўна Гурская. І мы ўдзячны кіраўніцтву КПД, якое выручыла нас, прадаставіўшы аўтобус. Па сутнасці, нам дапамаглі не сарваць канцэрт”.

Дарэчы, удзячнасць кіраўніцтву КУВП “Ганцавіцкі КПД” выказвалі і іншыя ўдзельнікі хору, з якімі ўдалося пагутарыць журналісту. А вось падзяк у адрас аддзела культуры не прагучала…

Наш хор – гэта адзін з самых стабільных калектываў гарадскога Дома культуры, які з 1993 года носіць званне “народны” і ў хуткім часе адзначыць свой 25-гадовы юбілей.

Да таго ж у яго ўваходзяць людзі шаноўнага ўзросту,  паважаныя ў раёне. І гэта — больш чым важкія прычыны для таго, каб ствараць належныя ўмовы для дзейнасці заслужанага калектыву.

Высветліць, чаму для ветэранаў не знайшлося прыстойнага транспарту, у начальніка аддзела культуры Ірыны Марцінкевіч не атрымалася. Як патлумачылі ў аддзеле, кіраўнік адправілася “на раён”.

А вось дырэктар ГДК Ірына Гурская з такой нагоды дала вельмі эмацыянальны каментарый, пасля якога вывады кожны можа зрабіць сам: “Слухайце, не лезьце ў гэту справу! Гэта нас датычыцца! Гэта наша дзярмо, мы ў ім і будзем капацца!”

Валентина Пинчук

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

1 час ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

5 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago