Categories: Новости

Артысты з Раздзялавіч і Хатыніч – зоркі фестывалю фольк-мадэрн

На фольк-мадэрн-фестываль гурты “Хатовічы” і “Завіца” трапілі пасля жорсткага адбору, які прайшоў у нашым раёне 30 снежня 2011 года. Арганізатар мерапрыемства Юрый Выдранок «па-свойму ўнікальнымі» назваў два гэтыя калектывы Ганцаўшчыны.

«Вёска Раздзялавічы знаходзіцца пасярод палескіх балот, там захаваўся архаічны, дахрысціянскі абрад Каляд. У ім замест Каляднай зоркі будзе гарбуз са свечкай. Гэта з’ява, пра якую ў фальклорным свеце яшчэ ніхто не чуў», — расказаў журналістам Юрый Выдранок.

Калектыў “Завіца” выступаў у другім аддзяленні і “сарваў” нямала апладысментаў гледачоў. А ў першым аддзяленні здзіўлялі ўдзельнікаў і гледачоў фестывалю хатыніцкія  жанчыны. Яны паказалі абрад калядавання, пабудаваны на мясцовым аўтэнтычным матэрыяле. Упершыню на такой вялікай сцэне прагучалі некаторыя хатыніцкія песні, былі паказаны мясцовыя рытуалы і звычаі. Увогуле, іх упрыгожвалі ступа і таўкачык з Хатыніч, якімі “Каляду таўкла” разам з арганізатарам Юрыем Выдранком адна з хатовіцкіх бабулек, Кацярына Іванаўна Ярашэвіч. Удзельніцы “Хатовіч” здзівілі гледачоў і сваімі касцюмамі, а чапец “круціць” па-самабытнаму вучылі нават вядомую вакалістку знакамітага этна-рок-шоу-гурта “Ur’ia” Вольгу Рыжкову.

“Мы выступалі трэцімі, — расказала кіраўнік “Хатовіч” Марыя Зельвіч. — І пасля таго ўвесь час былі ў цэнтры ўвагі публікі і журналістаў. Нават калі пасля выступлення занялі свае месцы ў зале, фота- і кінакамеры сачылі за намі, здымалі нашы касцюмы. А пасля мы давалі шматлікія інтэрв’ю”.

На фестывалі выступалі лепшыя калектывы рэспублікі — групы “Нагуаль”, “Альтанка”, “Дзівасіл”, “Ветах”, “Мотальскія суседзі” і іншыя. Прыехалі і замежныя госці:  Масуд Талібані і група «Авіндар» (Беларусь — Іран), мультыінструменталіст Барталамей Лех Палыга (Польшча). Аднак “прынцыпіяльным адрозненнем” фестывалю ад пяпярэдніх, яго разынкай арганізатары назвалі менавіта выступленне “аўтэнтычных бабулек” з Ганцавіцкага раёна.

З фестывалю ганцавіцкія артысткі прывезлі шмат эмоцый і падарункі. А гурту “Хатовічы” паабяцалі таксама зрабіць тэлеверсію каляднага абраду, калі прырода нарэшце ўсталюе сапраўднае зімняе, снежнае надвор’е, і запрасілі прыняць удзел у рэспубліканскім фестывалі         6 мая з самабытным хатыніцкім абрадам “Юр’е”.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago