
“Башкірская мова мяккая, пявучая і такая зразумелая”, — захапляецца сваёй мовай башкірка Альфія Міхлюк. “Эні”, “эты”, “эбы” (што азначае “мама”, “тата”, “бабуля”) Альфія Ах’ямаўна прамаўляе з мяккімі зычнымі гукамі. І “г” у яе роднай мове не выбухное, як у рускіх, а вымаўляецца з прыдыханнем, як у беларусаў. Беларусь стала, па словах Альфіі Ах’ямаўны, “больш чым другой Радзімай”: сюды яна трапіла зусім юнай і тут пражыла ўсё сваё дарослае жыццё. Цяпер добра разумее рускую, а таксама беларускую мову, на якой нават спрабуе пісаць вершы:
“На новай радзіме
працуем
З сумленнай,
адкрытай душой,
Вучымся, дзетак гадуем,
Гісторыю разам будуем.
Хай заўжды сям’і адзінай
Дапаможа ў жыцці Алах.
Добры дзень!
Салам алейкум!
Мархабэ рахматуллах!”*
*У перакладзе: “Мір вам і міласэрнасць ад Бога”.
Аднак не забывае Альфія Ах’ямаўна і башкірскую мову. “Дачка звязвае мяне з братамі і сёстрамі праз камп’ютар, і мы падоўгу размаўляем з імі па-башкірску. Сваё, роднае, забываць нельга”, — лічыць Альфія Ах’ямаўна.
Дружная інтэрна-цыянальная сям’я Ерназаравых размаўляла с госцяй-журналісткай на рускай мове. Аднак самі Ерназаравы ведаюць тры мовы: беларускую, рускую і казахскую. Апошняя — мова гаспадара вялікага сямейства, Абдзігапара. Больш за два дзясяткі гадоў назад беларуска Надзея выйшла замуж за казахскага юнака. Пятнаццаць гадоў сям’я пражыла ў краіне неабсяжных стэпаў, а потым пераехала на пастаяннае пражыванне ў Сінявокую. Аднак дзе б ні жылі Ерназаравы, паўсюль даніну павагі аддавалі мовам і таты, і мамы. Старэйшыя дзеці — сын Бауружан, дочкі Дзінара і Таншулпан, якія шмат гадоў пражылі з бацькамі ў Казахстане, свабодна валодаюць казахскай мовай, малодшыя Батыржан, Ержан і маленькая Каміла разам з мамай і татам вывучаюць адну мову продкаў — у садку і школе, другую — у сям’і. І абедзве лічаць роднымі.
“Рахмед!” — дзякую гаспадарам за гасцінны прыём. І доўга яшчэ знаходжуся пад уражаннем ад цеплыні адносін і святла, якія пануюць у гэтай сям’і. Магчыма, таму, што тут умеюць цаніць РОДнае.
Як, дарэчы, і ў сям’і Гусейнавых. 15 гадоў мінула з тае пары, калі азербайджанская сям’я пераехала з сонечнага Баку ў Ганцавічы. За гэты час і дарослыя, і дзеці — сын Асіф і дачка Жаля – ўдасканалілі размоўную рускую мову, навучыліся добра разумець беларускую. Аднак паміж сабой яны размаўляюць па-азербайджанску. “Наша мова мяккая, пяшчотная, яна вельмі падобна на турэцкую. Якраз, як вашы, славянскія: падобны паміж сабой, але і розныя, — разважае Рафгана Гусейнава. — А вось характар азербайджанцаў падобны на характар беларусаў: абодва народы спакойныя, добрыя, шчырыя і вельмі гасцінныя”. Жанчына адзначае, што менавіта гэта дазваляе іх сям’і ўтульна адчуваць сябе на беларускай зямлі. А яшчэ лічыць магчымасць спакойна жыць і працаваць людзям розных нацыянальнасцей вынікам палітыкі дзяржавы, якая цярпіма, памяркоўна ставіцца да ўсіх. “Згадзіцеся: калі дзеці шкодзяць, бацькі гэта ведаюць. Так і ў краіне: калі нехта здзяйсняе дрэнныя ўчынкі ў адносінах да людзей іншага колеру скуры ці іншай мовы, урад не можа не ведаць гэтага. Можа, толькі не заўважаць…” — лічыць Рафгана Велі-Кызы.
Балгарка Тамара Муха (Куруч у дзявоцтве) нарадзілася і дзяцінства правяла ў Малдове. Але роднай лічыла менавіта балгарскую мову: тата і мама ў сям’і заўсёды размаўлялі па-балгарску. Калі надышоў час ісці ў першы клас, успомніла Тамара, мама падарыла ёй залатыя завушніцы і сказала, што дзяўчынка павінна назваць сваё імя, калі настаўніца задасць пытанне: “Как тебя зовут?”. “Фразу я запомніла і была вельмі шчаслівая, калі пачула яе і правільна адказала настаўніцы. А пасля паступова вывучыла і рускую мову”, — расказала жанчына. Цяпер яна ўказвае як “родная” менавіта рускую мову: сказаліся больш як 30 гадоў жыцця ў Беларусі — за гэты час Надзея стала нават думаць па-руску. Акрамя таго, калі з розных куткоў зямлі з’язджаюцца да бацькоў у госці яна, яе сястра і браты з сем’ямі, дык размаўляюць усе па-руску. “Гэта агульная мова для нашай інтэрнацыянальнай сям’і, дзе ёсць яшчэ залвіца-малдаванка і зяці — беларус, немец і ўкраінец”, — прыязна ўсміхаецца Тамара.
“Туган тэлен… Туган тылін… Дагма дыль… Родзін ізік… Рідна мова… Родная мова…”, — з замілаваннем прамаўляюць башкіры, казахі, азербайджанцы, балгары, украінцы, беларусы… Людзям розных нацыянальнасцей няма чаго дзяліць — усе дзеці адной Зямлі. Але мы ўсе розныя: гэта дапамагае кожнай нацыі, народнасці захоўваць пачуццё ўласнай годнасці, дзяліцца набыткамі розных культур, а значыць, — станавіцца больш мудрымі і духоўна багатымі.
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More