
Сёлета масленічны тыдзень прыпадае на 20—26 лютага. Мясапусны тыдзень скончыўся. У Маслёнку можна есці ўсе стравы, акрамя мясных.
Кожнаму дню — свая назва
Масленіца заўсёды пачынаецца ў панядзелак. Раней у славян кожны яе дзень быў “распісаны” і меў сваю назву. У некаторых рэгіёнах Беларусі і сёння захоўваюцца фрагменты язычніцкіх рытуалаў і абрадаў.
Панядзелак. Сустрэча.
Да гэтага дня ўстанаўліваліся арэлі, заліваліся агульныя горкі. Дзеці з саломы рабілі вялікую ляльку — чучала Зімы і ўпрыгожвалі яе. У гэты дзень пачыналі пячы бліны — сімвал сонца, прычым самы першы блін аддаваўся жабракам — на памін памерлых. Да абеда частаваліся блінамі, а пасля дзеці ішлі катацца на арэлях, з горак. Лічылася, што ў таго, хто найдалей скоціцца з горкі, вырасце самы добры лён.
Аўторак. Зайгрыш.
Лічыўся днём маладажонаў, якія зусім нядаўна пажаніліся. Маладыя сем’і пачыналі катацца з ледзяных горак. Таксама яны хадзілі ў госці на бліны.
Серада. Ласуха.
Цешчы запрашаюць на аладкі зяцёў, адсюль і выраз: “да цешчы на аладкі”. З ледзяных гор катаюцца нежанатыя хлопцы і незамужнія дзяўчаты.
Чацвер. Разгуляй.
На свята збіраліся і дзеці, і дарослыя. Праходзілі кулачныя баі, вясёлыя гульні. У гэты дзень чучала Зімы паднімалі на горку.
Пятніца. Цешчыны вячоркі.
Зяць яшчэ з вечара асабіста павінен запрасіць цешчу з цесцем на бліны. Сустрэча сімвалізавала аказанне гонару мужам сям’і жонкі.
Субота. Залвіцыны вячоркі.
Маладая нявестка запрашала да сябе родных, пры гэтым залвіцам яны дарылі падарункі.
Чучала Зімы ў гэты дзень спальвалі. Таксама кідалі ў ачышчальны агонь непатрэбныя рэчы як сімвал мінулых няўдач. Вакол вогнішча весяліліся, спявалі песні, танцавалі.
Нядзеля. “Прашчоная” нядзеля.
У гэты дзень напярэдадні Вялікага паста, звычайна вечарам, людзі імкнуцца ачысціцца ад грахоў і просяць адзін у аднаго прабачэння за ўсе крыўды, прычыненыя на працягу года. “Прабач мяне, калі ў чым вінаваты перад табою”, — прасіў прабачэння маладзейшы ў старэйшага. У адказ чуў: “Бог прабачыць. І ты мяне прабач”.
Традыцыя пра-сіць прабачэнне рас-паўсюджваецца і на мёртвых. У нядзелю многія людзі адпраўляюцца на могілкі, просяць прабачэння і пакідаюць бліны.
Масленіца-2012 на Ганцаўшчыне
Раённы ГДК, па словах яго дырэктара Ірыны Гурскай, арганізуе святкаванне Масленіцы ўжо шмат гадоў запар. Сёлета свята пачнецца 26 лютага, у 12.00, на цэнтральнай плошчы райцэнтра. У праграме — вясёлыя гульні, забавы, песні, масленічныя рытуалы.
Дарэчы, гэты святочны дзень, 26 лютага, адзначаць мерапрыемствамі і некаторыя сельскія Дамы культуры. Так, у Любашаўскім СДК а чатырнаццатай гадзіне пройдуць вячоркі “Калі ласка ў нашу хату”, а ў Вялікакруговіцкім СДК ў 12.00 пройдзе абрад “Гуканне вясны”.
На жаль, перашкодзіць атрымаць задавальненне ад святочных забаў можа надвор’е, якое праявіць у гэтыя выхадныя свой капрызны характар. Сіноптыкі чакаюць у суботу суцэльную воблачнасць, моцны паўночна-заходні вецер з парывамі да 21 метра за секунду, магчымы дождж. Тэмпература паветра — +2, +5 градусаў. У нядзелю вецер крыху зменіцца, будзе заходнім з парывамі да 14 метраў за секунду. Таксама чакаецца суцэльная воблачнасць, пойдзе невялікі мокры снег, тэмпература паветра знізіцца да 0, +4 градусаў.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More