
Петр ГУЗАЕВСКИЙ
Ад немінучага знішчэння ўратавалі некалькі дамоў жыхары вёскі Востраў у аўторак, 20 сакавіка. Чатыры мужчыны і дзве жанчыны, пад шквалістым ветрам, задыхаючыся ад едкага дыму, да прыезду пажарных змагаліся з полымем і прыпынілі яго.
Людзі прыбеглі на пажар, бо нехта падпаліў сухую траву на полі. Моцны вецер раздзімаў полымя, і яно падабралася да хат, якія стаяць на ўскрайку. Спачатку загарэліся несанкцыянаваная звалка і некалькі стажкоў з саломай каля вёскі. Полымя за лічаныя хвіліны падабралася да нежылой драўлянай хаты. Другая вогненная хваля пад парывамі ветру ішла на жылую хату, у якой жыве 76-гадовы Генадзь Лыганоўскі. Непадалёк ад яе стаяў сухі бур’ян у рост чалавека, і калі б полымя дайшло да яго, то хата ўспыхнула б, як факел. Усё гэта адбывалася на вачах аўтара гэтага артыкула.
Але да бяды не дайшло, вяскоўцы паспелі перагарадзіць дарогу вогненнаму “монстру”. Паблізу яны знайшлі кавалкі шыферу, і ім тушылі полымя, а адзін мужчына рыдлёўкай капаў зямлю і засыпаў вогнішча.
Праз дзясятак хвілін пад’ехалі пажарныя з Лактышоў, ліквідавалі агонь на стажках і астатнія ачагі пажару.
Дарэчы, праехаўшы па вёсках Нацкага сельсавета, куды ўваходзіць і вёска Востраў, няцяжка было пераканацца, што вялікая колькасць нежылых дамоў і антысанітарыйныя умовы на тэрыторыі – адна з прычын таго, што неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прынесці нямала праблем жыхарам і выратавальнікам. А пажарныя ледзь не кругласутачна выязджаюць на тушэнне вясенніх палаў. Дарэчы, у Лактышах нават супрацоўнікі РАНС не здолелі выратаваць дзве пабудовы, і яны былі знішчаны агнём.
А вось якія “разумнікі” падпальваюць сухую траву – як звычайна, наўрад ці давядзецца высветліць.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More