
Петр ГУЗАЕВСКИЙ
Віталь Лашко і яго жонка якраз былі ў двары дома, дзе жывуць. “Мы размаўлялі, і раптам жонка ўсклікнула: “Дзіця гарыць!”. Я павярнуўся: максімум у дзесяці метрах ад нас палаў хлопчык,” — успамінае Віталь.
Па яго прызнанні, ён не адчуў ні страху, ні панікі ад убачанага. Яшчэ падчас праходжання тэрміновай службы Віталю Лашко даводзілася тушыць тарфянікі і бываць у падобных сітуацыях. Цяпер мужчына працуе ў раённым аддзяленні Дэпартамента “Ахова” МУС Рэспублікі Беларусь, дзе патрэбны імгненная рэакцыя і уменне валодаць сабой. Таму ён не разгубіўся і пачаў імгненна дзейнічаць: выхапіў дзіця з агню, паклаў на пясок і пачаў качаць па ім. У першую чаргу тушыў агонь на галаве хлопчыка, пасля — на ручках, грудзях, ножках. На адной ножцы агонь не сціхаў, тады яе закуталі ў куртку, якую скінула з сябе жонка Віталя.
…Цяпер мужчына ўспамінае, што прывяло да бяды. Хтосьці падпаліў мінулагоднюю траву побач з домам на пустцы, тут жа знаходзіліся дзеці. Ягор адышоў ад іх і накіраваўся ў глыб пусткі, да вады. Па дарозе ён ляснуў нагой па купіне, з якой вырваўся агонь. Падхоплены парывам ветру, агонь перакінуўся з купіны на хлопчыка — і той успыхнуў, нібы факел. “Усё адбылося за долі секунды, — расказвае Віталь. — Хлопчык ступіў пару крокаў убок і ў паніцы спыніўся. У гэты момант я і апынуўся каля яго”.
Барыс Іванавіч Лынша, дзядуля Ягора, які, дарэчы, сам паведаміў у РАУС аб тым, што здарылася, са слоў унука сцвярджае, што ён разам з сябрамі тушыў траву. На купіне хлопчык убачыў агонь, таму і ляснуў ножкай. “Ягорка ніколі раўнадушна не пройдзе нават міма параненага птушаняці. Марыць працаваць у службе МНС і ратаваць людзей. Але пакуль ён сам абавязаны жыццём іншым, і ў першую чаргу Віталю Лашко. Каб не ён, майго ўнука ўжо не было б…” — голас Барыса Іванавіча выдаваў яго хваляванне.
За жыццё і здароўе Ягоркі змагаліся спачатку медыкі “хуткай”, рэанімацыйнага аддзялення Ганцавіцкай цэнтральнай райбальніцы. У панядзелак хлопчык быў адпраўлены ў апёкавае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы. Па словах загадчыка рэанімацыйнага аддзялення ЦРБ Юрыя Шчыткоўскага, на той момант стан малога пацыента быў сярэдняй ступені цяжкасці.
У мінулую сераду раніцай, калі журналіст звязалася па тэлефоне з Барысам Іванавічам, Ягорку чакала другая аперацыя. А наперадзе яшчэ некалькі, у тым ліку па перасадцы скуры, пластычных. “Ягорка наш цярплівы, мужны хлопчык, стараецца не плакаць. Толькі калі іншыя заплачуць, тады і ў яго пабяжыць слёзка. Пакуль яго вязлі на “хуткай”, ён прасіў, каб нічога не казалі маме, каб яна не хвалявалася. Пра сябе толькі спытаў, ці будзе ён жыць”, — расказаў Барыс Іванавіч.
Як звычайна ў такіх сітуацыях, блізкія хлопчыка не толькі маральна, але і фінансава аказаліся не гатовы да здарэння. Хлопчыку патрэбны лекі, якія дорага каштуюць. Напрыклад, толькі адзін невялікі цюбік неабходнай мазі каштуе каля 300 тысяч, а яго хапае ненадоўга. Таму сям’я ўдзячна ўсім, хто адгукнуўся на яе бяду. Адным з першых аказаўся старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч: як толькі кіраўнік раёна даведаўся пра здарэнне, адразу патэлефанаваў маме Ягора і прапанаваў дапамогу. Адгукнуліся і дапамагаюць старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Юрый Андрэйчык, работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, СШ № 1, дзе вучыцца чацвяртакласнік Ягор, родныя і блізкія людзі.
“Але гэтай бяды магло і не быць. Хто кінуў запалку на сухую траву?” — задаецца рэзонным пытаннем Барыс Лынша.
Супрацоўнікі райаддзела міліцыі і райаддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях высвятляюць, хто ўчыніў пал на Заводскай. Па словах інспектара райаддзела МНС Валерыя Гардзея, уражвае поўная адсутнасць логікі і пачуцця самазахавання ў людзей, якія, нягледзячы на забароны і папярэджанні, выпальваюць мінулагоднюю траву. Найчасцей ад яе ўспламяняецца маёмасць, а іншы раз агонь не шкадуе і людзей.
Вось і ў мінулыя выхадныя, у гэтыя першыя два па-сапраўднаму вясеннія цёплыя дні, заўважае інспектар, выратавальнікі не паспявалі спраўляцца з паламі ў розных кропках раёна; добра, што дапамагалі самі жыхары населеных пунктаў. Ад травы загарэўся хлеў на хутары ў Шашках, гарэлі землі ў СВК “Агарэвічы” і “Малькавічы”, у СГВК “Любашава”. Наогул, на Брэстчыне з 22 палаў, зарэгістраваных толькі ў мінулыя выхадныя, у васьмі выпадках падпальшчыкамі аказаліся самі гаспадары прыдамавых тэрыторый. І гэта — толькі папярэднія, дакладна пацверджаныя лічбы. На пажарышчах, звязаных з выпальваннем мінулагодняй травы, здарылася тры няшчасныя выпадкі: адзін дарослы загінуў у агні, яшчэ адзін дарослы атрымаў апёкі, а сумны спіс пацярпелых завяршыў якраз юны ганцаўчанін Ягор Цыбулька.
Між тым кола вінаватых у здарэнні значна шырэй, чым просты падпальшчык сухой расліннасці. Нехта ж павінен быў навесці парадак на тэрыторыі каля дамоў па Заводскай. “Не было б бур’яну, не было б і праблемы”, — лічыць інспектар РАНС Валерый Гардзей. “Чаму б работнікам ЖКГ не паклапаціцца, каб гэтая пустка не стала рассаднікам заразы, не зарастала хмызняком, а пераўтварылася, напрыклад, у стаянку для аўтамабіляў ці дзіцячую пляцоўку”, — спрабуе знайсці варыянты акультурвання пусткі дзядуля пацярпелага хлопчыка.
Пытанне аб бязладдзі, якое пануе якраз на гэтай злашчаснай пустцы, 12 жніўня 2011 года паднімала і газета “Ганцавіцкі час” у матэрыяле “Ганцавіцкія джунглі”. Аўтар нататкі Пётр Гузаеўскі звяртаўся да работнікаў інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, санэпідэміялагічнай і камунальнай службаў раёна з патрабаваннем прыняць меры па навядзенні парадку ў гэтым месцы.
Не пачулі. Не адрэагавалі. Інакш больш чым за паўгода можна было справіцца з бур’яном і хмызняком. Атрымліваецца, пакуль гром не грымне, мужык не перахрысціцца.
Гром грымнуў. Шкада, што ў пастку безгаспадарчасці і халатнасці дарослых трапіла ні ў чым не павіннае дзіця. Ці спакойна спяць пасля гэтыга тыя, хто мог папярэдзіць бяду і не зрабіў гэтага?
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More