Categories: Новости

«Ганцавіцкі час» – за свабоду і праўду

“Ганцавіцкі час” заўсёды выконваў функцыю «люстэрка», у якім жыхары раёна могуць бачыць рэальнае адлюстраванне рэчаіснасці.

Газета не павінна выконваць функцыю прапагандыста нейкай асобнай часткі грамадства, а імкнуцца аб’ектыўна адлюстроўваць жыццё, як яно ёсць. Нават калі гэта і некаму не падабаецца. Мы друкуем матэрыялы нават тады, калі якіясьці меркаванні аўтараў не супадаюць з пазіцыяй самой рэдакцыі. Кожны павінен мець права быць пачутым.
Свабода слова працягвае заставацца нязбытнай марай у шматлікіх краінах свету. І, на жаль, у Беларусі недзяржаўных грамадска-палітычных газет, такіх як “Ганцавіцкі час”, засталося вельмі мала, усяго паўтара дзясятка. Яшчэ не ўсе адчуваюць свабоду, не ўсе могуць вольна выказвацца, здараюцца выпадкі, што на людзей аказваюць ціск, прымушаюць маўчаць.

Але ж ёсць і змены да лепшага. Мінуў перыяд, калі журналістаў “ГЧ” не пускалі на мерапрыемствы, паседжанні. Колькі цярпення, здароўя і сіл пакладзена на гэта… І ўсё дзеля таго, каб проста пісаць і паказваць жыццё такім, якое яно ёсць. Без прыўкрас і ружовых акуляраў, без паслужлівых рэверансаў перад чыноўнікамі і з прынцыповай пазіцыі аб’ектыўнасці.
Так сталася, што газета “Ганцавіцкі час” за гэтыя гады акрамя сродку масавай інфармацыі стала выконваць функцыю яшчэ і грамадскай прыёмнай, куды людзі кожны дзень(!) звяртаюцца з рознымі пытаннямі і праблемамі.

“Гарачая лінія “ГЧ”, пытанні да юрыста ў газеце занялі цвёрдае месца і з’яўляюцца пастаяннай крыніцай папаўнення тэм для артыкулаў. І што радуе, мы знайшлі пэўны механізм, калі пасля публікацый сталі вырашацца розныя праблемы людзей, з якімі да нас звяртаюцца. І вялікая карысць, што нездарма журналісты “ГЧ” працуюць, і радуе, што ёсць станоўчыя змены!

Няпроста быць незалежным і аб’ектыўным, бо не ўсім падабаецца праўда. Ды і не багатыя ў нас людзі, таму няпроста выжываць газеце ў маленькім Ганцавіцкім раёне. Так што праблем хапае. Мінулы крызісны год моцна выбіў нас з каляі. Грошы, якія былі сабраны на падпіску на 2-е паўгоддзе 2011-га, абясцэніліся, а цэны на паперу выраслі ў тры разы, паслугі друкарні таксама значна ўзраслі, гэта паставіла рэдакцыю газеты перад пытаннем спыніць дзейнасць ці працаваць спрабаваць выжыць. Не ўсе вытрымалі – звольніліся з малых заробкаў адразу тры чалавекі, з іх два журналісты – а іх і было ўсяго два. Але мы выжылі, выжылі дзякуючы вам, паважаныя чытачы, што падтрымліваеце “ГЧ”. З апошняга квартала гэтага года “ГЧ” патаўсцее на чатыры старонкі і будзе яшчэ больш інфармацыйнай.

Выданне газеты – гэта вельмі складаны тэхналагічны працэс, і вельмі затратны. А яшчэ трэба плаціць падаткі, зарплату ў фонд сацыяльнай аброны, арэнду, камунальныя і г.д. І ўсё гэта з падпіскі, продажу газет і рэкламы.

І ва ўмовах, калі цэны няспынна растуць, мы вымушаны таксама павышаць кошт за газету. Мы не можам выдаваць газету ніжэй сабекошту: журналісты таксама людзі, у ёсць сем’і, дзеці. І заробкі ў іх вельмі сціплыя нават па ганцавіцкіх мерках.

Невядома, якая сітуацыя будзе ў гэтым годзе з інфляцыяй, курсам валюты, ад чаго таксама залежыць узровень нашага жыцця, але адназначна, нічога не патаннее.
Зараз мы пачалі падпіску на “Ганцавіцкі час” на 2-е паўгоддзе 2012-га, і стаіць задача, каб правясці яе як мага раней. Спадзяемся, што ўсе, хто зараз з’яўляецца нашым чытачом, застанецца з “Ганцавіцкім часам”.
 

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago