Сяргей Багроў
Траўля дамашняй жывёлы доўжыцца па працягу лета, асабліва вяскоўцы пацярпелі ў жніўні, калі праз дзень-тры на гібель птушак скардзілася ўсё больш і больш жыхароў вёскі.
«Калі б звер быў галодны, то злавіў бы адну птушку і з`еў. А ён палюе на жывёлу: зловіць, задушыць і кіне. Гэта, напэўна, паляўнічы сабака, у ягога азарт з`яўляецца падчас палявання, і ён будзе паляваць, пакуль усю птушку не паложыць», – сказаў вясковец Леанід Мышкавец. – «Але я не ведаю, што ў нашай вёсцы ёсць заўзяты паляўнічы, які б меў такіх сабак».
«НЕХТА ДУШЫЦЬ ЖЫВЁЛ І СКЛАДВАЕ НА ЗЯМЛІ Ў РАДОК»
У вёсцы ад нападак невядомага звера пацярпелі чалавек дзесяць. Па вуліцы Я. Купалы на падворку ў Івана Мышкаўца былі задушаны пятнаццаць трусоў, чатыры качкі і дзве куры. Мужчына трымае яшчэ індыкаў, але, па яго словах, у тую ноч яны перапалохаліся і ратаваліся на дрэвах, хаця, па ідэі, лятаць не ўмеюць.
Мужчына расказаў, што калі ўгледзеў раніцай на зямлі каля хлява ўсіх сваіх трусоў задушанымі, яму ажно дрэнна стала. Іван Мышкавец абурана сказаў, што каб ён у той час убачыў таго звера, які нарабіў столькі шкоды на яго падворку, не раздумваючы, забіў бы яго.
«Гэта ж трэба, такі ўрон нанесены. Я гадаваў, карміў-паіў сваіх жывёл і ў адно імгненне пазбавіўся іх. Мне ж прыйшлося закапаць памерлых жывёл», – сказаў вясковец.
Пасля гэтага выпадку Іван Мышкавец паставіў пасткі на двары і злавіў некалькі сабак, адна з якіх аказалася суседавай і той яе забраў, а ў іншых сабак гаспадароў не знайшлося, але яны неяк адвязаліся і ўцяклі. Вясковец кажа, што разам з імі бегаў яшчэ нейкі чорны сабака, толькі ў пастку ён не трапіў.
Праз некалькі хат ад яго (у Веры Зуйкевіч) невядомы звер задушыў 22 качкі і дзвюх курэй. Пра гэта расказала яе суседка, якая якраз у тую ноч прагнала зладзеяў з падворка суседкі. Яна расказала, что ўстала на працу недзе ў 4.20 гадзін. Выйшла на двор і пачула, што на суседнім двары крычыць певень, як быццам бы яго душаць. Жанчына выскачыла на вуліцу і пачала тупацець нагамі і крычаць:
«Вон адсюль, вон!» На суседскі двор яна не рызыкнула бегчы, прабегла па сваім і цераз агарод трапіла на двор суседкі, бегла да хлява і крычала: «Пайшлі вон адсюль!»
Эма Мышкавец сказала, што яна яшчэ падумала тады: яна ж не ведае, хто там прытаіўся ў суседчыным хляве – жывёла ці чалавек. Але раптоўна яна ўгледзела, што проста на яе бягуць два здаравенныя сабакі. Яна разгубілася, бо схавацца не было куды: з аднаго боку канава, з другой – плот.
«Яны ляцяць на мяне, ажно зямля дрыжыць, як пад конскімі капытамі – бух, бух. Я ледзь не самлела ад страху. А яны хутка праскочылі паўз мяне і далі драла недзе ў лес», – расказала вяскоўка. Яна паехала на працу, думаючы, што ўратавала суседчынага пеўня. Калі ж увечары яна прыйшла да суседкі і расказала пра ўсё, то тая ёй сказала: «Шкада, што ты не выратавала маіх качак. 22 штукі задушылі і паклалі на зямлі. І дзве куры таксама загінулі…»
І гэтая жанчына таксама закапала падушаных пярнатых. Эма заўважыла, што апошнім часам у вёсцы нешта не чуваць, каб хто скардзіўся на падушаных птушак. Але вяскоўцы на ўсялякі выпадак пільна сочаць за сваімі птушкамі.
«Я дык сваіх пад вокны сабе перавяла і ліхтарык на ноч уключыла, каб бачыць, што там на вуліцы робіцца. А калі нашы сабакі забрэшуць, дык падхопліваемся і ідзём правяраць, чаго яны шум падымаюць».
На вуліцы Міра на падворку Яўгеніі Мышкавец два тыдні таму за ноч падушылі ўсіх яе індакачак. Гаспадыня выйшла на вуліцу ў шэсць гадзін раніцы і ўбачыла: па ўсім двары валяліся задушаныя птушкі. Яна расказала, што гадавала іх у будзе, якая зверху закрыта комляй (сеткай), а на ноч яшчэ і цырату клала. Калі ж звер парваў сетку і выпусціў птушку на двор, то там ужо палавіў усіх качак і падушыў.
«Я ўстала раніцай і ўбачыла, што качкі ўсе нежывыя. Не ведала, куды бегчы, што рабіць, ажно галасіла. А потым сабрала птушак і закапала», – сказала жанчына.
У старасты вёскі Наталлі Мінец невядомы звер задушыў чатыры гусі. Яна расказала, што яе птушкі стаялі пад драўлянай будай, зверху абабітай сеткай. Звер, каб дабрацца да гусей, зрабіў падкоп і падушыў іх. Назад, мабыць, вылузваўся праз сетку і парваў яе.
«Калі раніцай у пяць гадзін я збіралася на работу, то не заходзіла да гусей, не пільнавала іх. А калі ўжо вярнулася з працы ў шэсць гадзін, то яны ляжалі на зямлі ўсе парваныя, задушаныя. Я ж так хацела развесці гусей, папашукала па ўсёй вёсцы, хто прадае яйкі, гадавала два месяцы – і ўсё дарэмна».
Яна вызвала ўчастковага інспектара, і ён паабяцаў разабрацца. Аднак ніякай афіцыйнай паперы пра тое, што было зроблена па адлове жывёлы-шкодніка, яна яшчэ не атрымала.
КАГО ПАДАЗРАЮЦЬ У ЗНІШЧЭННІ ЖЫВЁЛЫ І ПТУШАК?
Многія вяскоўцы бачылі, што па вёсцы бегае нейкі чорны вялізны сабака. Яго бачылі некалькі чалавек вечарам, калі пачынае цямнець. Але чый ён, ніхто не ведае. Адна з вясковак, Людміла Бондар, калі пачула пра масавае знішчэнне хатняй жывёлы, пацікавілася ў пацярпелых, чаму яны нікуды не звяртаюцца, каб вырашыць праблему.
Яна расказала карэспандэнтам, што ў іх сям`і гадуецца вялікая аўчарка, і каб выгуляць яе, гаспадар адвозіць сабаку далёка ў поле. Гэтай вясной на іх сабаку напала нейкая зграя, якая раптоўна выскачыла з кустоў. У другі раз мужчына выгульваў сабаку ўздоўж канавы, непадалёк ад мяжы з Клецкім раёнам, і на іх зноў выскачыла зграя з шасці сабак. Жанчына патлумачыла:
«У суседнім Клецкім раёне гэтая зграя нарабіла шмат бяды ў некаторых вёсках. Цяпер гэтых сабак шукаюць егеры, как адстрэліць. Але, мабыць, без поспехаў, калі і ў нашай вёсцы пачалося тварыцца такое».
Жанчына дабавіла, што калі зараз не вырашыць гэтую праблему, то ў хуткім часе лактышоўцы будуць баяцца не толькі за птушак, але і за свіней, а ўначы баяцца прайсці па вёсцы. «Казала ж людзям напісаць у міліцыю, бо нешта трэба рабіць і не замоўчваць праблему. Але нашы людзі кажуць:
«Навошта гэта трэба, усё роўна жывёлу назад не вернеш, а шукаць злодзея ніхто не будзе. Вось такая ў нашых аднавяскоўцаў пазіцыя», – заключыла Людміла Бондар.
ЯК МОГУЦЬ ДАПАМАГЧЫ МЯСЦОВЫЯ ЎЛАДЫ?
У Нацкім сельскім Савеце сказалі, што ў апошні час да іх ніхто не звяртаўся і не расказваў, што хтосьці масава знішчае ў Лактышах хатнюю птушку і трусоў. Яны паабяцалі звярнуцца ў Ганцавіцкае таварыства рыбаловаў і паляўнічых ці ў камунгас, каб яны правялі праверку і знайшлі вінаватых.
«Чаго ж яны маўчалі? Зразумела, што калі такое здараецца, трэба біць трывогу і вырашаць праблему, а не замоўчваць яе».
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More