
Пётр Гузаеўскі
Дзякуючы намаганням вяскоўцаў і пажарных, з хаты паспелі вынесці амаль усю мэблю і рэчы. Моцна пашкоджаны дах і страпільная сістэма будынка.
“Мы былі з сястрой у хаце, як пачулі моцна хлапок , а з электралічыльніка пасыпаліся іскры, — расказаў «ГЧ» на месцы здарэння сын гаспадароў Павел Рудкоўскі. – Хуценька выбеглі з дому. Бацька стаяў на вуліцы разгублены, а з пад даху шугала полымя. Сястра пабегла і адразу выклікала пажарных”.
Па словах Паўла, хвіліны ў чаканні выратавальнікаў здаваліся вечнасцю. Ён яшчэ раз пазваніў 101. Але на другім канцы провада паведамілі, што разлік пажарных ужо выехаў.
Пажар убачылі жыхары суседніх вёсак — нават за 8 кіламетраў, з вёскі Агарэвічы, адзін з жыхароў пазваніў на “гарачую лінію” “Ганцавіцкага часу” і паведаміў, што за Ганцавічамі нешта моцна гарыць, і полымя ўздымаецца у неба.
Наш карэспандэнт падаспеў, калі прыехала адна пажарная машына і пачала тушыць. Але праз некалькі хвілін вада скончылася. На вуліцы плакала гаспадыня, а жанчыны ў роспачы крычалі: “Дзе ж тыя пажарныя?! Чаму ж яны не едуць!”
У гэты час як раз з мігалкамі імчалася другая машына выратавальнікаў.
Збіўшы полымя на страсе, вяскоўцы, у асноўным маладыя хлопцы, кінуліся ратаваць маёмасць. Дзейнічалі хутка і дружна, і да прыезду яшчэ двух пажарных разлікаў, амаль усе рэчы і мэблю вынеслі.
Аўтар гэтага артыкула таксама дапамагаў выносіць рэчы. Унутры дома над галовой было чутно, як бушаваў пажар. Людзі рызыкавалі, бо са столі лілася гарачая вада. Але ніхто не звяртаў на гэта ўвагі і, як мурашы, адзін за другім выносілі нажытае людское дабро на вуліцу.
Дарэчы, гэта рэдкі выпадак, калі людзі не стаялі і не глядзелі на здарэнне, як звычайна гэта адбываецца, а дзейнічалі. Дзякуючы ім ад стыхіі збераглі халадзільнікі, пральную машыну, амаль усю мэблю.
Пажар у хуткім часе затушылі, але нанесены стыхіяй урон усё роўна пацягне не на адзін дзясятак мільёнаў рублёў.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More