
Аўтараў лепшых тэкстаў, прысвечаных беларускай зямлі, на працягу года выбіралі ў дзвюх намінацыях: «Паэзія» і «Эсэ». Прызавыя месцы падзялілі больш за 20 чалавек. Лепшых выбіралі ў трох узроставых катэгорыях. Дыпламантамі сталі дзясяткі літаратараў з розных куткоў Беларусі, у тым ліку і ганцаўчане.
Выступленне Ксеніі Карповіч з горада Ганцавічы:
Гараджанка Ксенія Карповіч, якая працуе дырэктарам раённай дзіцячай бібліятэкі, атрымала Дыплом за трэцяе месца ў намінацыі “Эсэ” і фірменны рукзачок з лагатыпам рэспубліканскага радыё.
Паэт Аляксей Галаскок стаў фіналістам у намінацыі “Паэзія”, а жыхарка вёскі Хатынічы Ніна Кавальчук заняла трэцяе месца ў гэтай жа намінацыі. Паэтка адпраўляла на конкурс шмат вершаў, выйшла ў фінал і стала лаўрэатам. Разам з дыпломам паэтка атрымала ў падарунак плед.
Па словах паэткі, цырымонія ўзнагароджання была вельмі ўрачыстая, добразычлівая і сяброўская. Мерапрыемства доўжылася больш за дзве гадзіны.
Выступленне Ніны Кавальчук з вёскі Хатынічы:
“Кожнаму з нас давалі магчымасць выказацца. Я прачытала перад фіналістамі свой новы верш і падзякавала арганізатарам, – падзялілася Ніна Кавальчук. – Увогуле я пішу вершы і ўдзельнічаю не дзеля перамог, а таму што мае вершы падабаюцца людзям”.
Як расказала Ксенія Карповіч, гэта першы рэспубліканскі конкурс, лаўрэатам якога яна стала.
“Мне вельмі прыемна было атрымаць высокую адзнаку ад прафесійнага журы. Гэта прыдало мне ўпэўненасці і паслужыла штуршком да далейшай творчасці і ўдзелу ў наступных конкурсах”, – паведаміла ганцаўчанка.
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More