Categories: Новости

Чэбурэкі і шашлыкі з дастаўкай на трыбуны, а футбол “ні рыба, ні мяса” (Абноўлена)

“Нейкая цягучая была гульня, за два таймы толькі некалькі больш-менш вострых момантаў, а ў цэлым, на жаль, на гэты раз наша каманда не паказала той гульні, як у мінулых матчах, – сказаў аматар футбола Іван Худніцкі, які ніколі не прапускае ніводнай сустрэчы. – Было відавочна нават не спецыялістам футбола, што ў цэнтры на полі ў ганцавіцкай каманды нешта не ладзілася. Магчыма, не хапала таго ж Ігара Кунаша, які з’яўляецца на гэтай пазіцыі ключавым іграком”.

Некалькі небяспечных момантаў  і ўдараў, калі мяч свістаў над перакладзінай – гэта ўсё, што хоць крыху паказытала нервы аматараў футбола, якія, паядаючы піражкі і чэбурэкі, сачылі за ходам гульні. Галоў на гэты раз балельшчыкі не ўбачылі… Сустрэча закончылася з лікам 0:0.

Іншыя балельшчыкі ўвогуле пакідалі стадыён незадаволенымі. “Каб ведаў, што так будуць вяла поўзаць па полі, то не пайшоў бы зусім”, – чуўся з натопу людзей хрыплы мужчынкі голас.

Разнасны гандаль – гэта бадай, самая цікавае, чым на гэты раз выдзеліліся Ганцавічы. Напэўна, пакуль у Брэстчыне ніхто не можа пахваліцца, каб балельшчыкам падносілі гарачыя піражкі, чэбурэкі і шашлыкі прама на трыбуны. Праўда, некаторыя сумавалі, што нельга пранесці на стадыён піва, тады чэбурэкаў прадавалася б яшчэ больш. 

У Ганцавічах, як паказалі мінулыя гульні, пакуль самыя актыўныя балельшчыкі. На матчы ў нас прыходзяць ад 400 да 700 чалавек, а ў іншых гарадах набіраецца ўсяго каля 50-100. Аднак ганцаўчаўскія аматары на гэты раз праявілі меншы інтарэс да футбола. 

На стадыёне было каля 200 чалавек, калі лічыць разам з запаснымі і футбалістамі. Ці то надвор’е спужала астатніх, ці то пераносы часу гульні, ці то рэкламы пра сустрэчу было мала…

Ну, і яшчэ адна асабліваць, на матч прыходзіць кіраўніцтва райвыканкама і райсавета. І на гэты раз “вярхушка “ на чале са старшынёй райвыканкаса Аляксандрам Саланевічам былі на трыбунах.

Наступную гульню ФК «Ганцавічы- Сузор’е» правядзе на выездзе ў Івацэвічах, дзе сутсрэнецца з мясцовай камандай «Белгазэнергарамонт». Матч запланаваны на 10 чэрвеня ў 14 гадзін.

Совершенный микроклимат – финляндия печи – традиционные модели.
Рымвід

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

2 часа ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

6 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago