Сяргей Багроў
Уладзімір і Ірына Корань з Любашава, у якіх чацвёра дзяцей, атрымалі кватэру №32, але засяліцца туды пакуль не могуць, бо будаўнікі ў кватэры яшчэ вядуць рамонтныя работы, а гаспадары прымаюць кватэру з поўнай аддзелкай. А дом здалі некалькі месяцаў таму, у апошні дзень мінулага года.
“Атрымліваецца нейкі парадокс: дом здалі, а кватэры застаюцца нездадзенымі, – кажа Уладзімір Корань. – Ключоў нам таксама пакуль не аддаюць. Дык за якія паслугі мы павінны плаціць, калі імі не карысталіся?”
Такая сітуацыя не ў толькі ў гэтай сям’і, але і ў іншых будучых жыльцоў дома, бо засяліліся ў 80-кватэрны дом толькі лічаныя сем’і. Каб даведацца, што насамрэч адбываецца ў новым доме па вуліцы Завадской, журналісты “ГЧ” адправіліся ў згаданы дом, каб сваімі вачыма пабачыць сапраўдную сітуацыю.
Па прыездзе на аб’ект першае, што мы ўбачылі – гэта шэры непафарбаваны блочны дом (па дакументах здадзены). У пад’ездзе на паштовых скрынях раскладзены жыроўкі на аплату ЖКГ за люты. Падняўшыся на трэці паверх у кватэру 32, мы спадзяваліся ўбачыць нейкія рамонтныя работы і паразмаўляць з аддзелачнікамі ці з прарабам. Увайшоўшы ў незачыненую кватэру, мы нікога не знайшлі.
У кватэры, акрамя рыштаванняў, вёдзер, шпацэляў і вялізнай звязкі ключоў, якія віселі на дзвярах у туалеце, не было ніводнай жывой душы.
У пакоях было горача, бо радыятары ацяплення, якія маюць рэгулятары, былі ўключаныя напоўніцу. Будаўніцтва гэтага дома забудоўшчыкам – Упраўленнем капітальнага будаўніцтва Ганцавіцкага раёна – па дакументах пачалося 9 жніўня 2019 г.
Глядзіце: Как в Ганцевичах строят новый многоквартирный дом (фото с дрона)
У дагаворы №32/27 стварэння аб’екта далявога будаўніцтва сцвярджаецца, што тэрмін выканання забудоўшчыкам абавязкаў па дагаворы будаўніцтва мнагакватэрнага жылога дома з адпаведнасцю з праектнай дакументацыяй – 8,0 месяцаў, і ўвод у эксплуатацыю з 31 сакавіка 2020 года дадатковым пагадненнем ад 17.09.2019 года было зменена на 31 снежня 2019 года.
ЦІ ТРЭБА ПЛАЦІЦЬ ЗА ПАСЛУГІ ЖКГ, КАЛІ КВАТЭРУ ЯШЧЭ НЕ АТРЫМАЎ?
Дом здалі. Па дакументах дык дакладна. Дык чаму ж жыльцам гэтага дома былі выстаўлены рахункі па паслугах ЖКГ, калі, як паведамілі нашы чытачы, пакуль дагавор з ЖКГ яны не заключалі?
Таццяна Рулінская, начальнік разлікова-даведачнага цэнтра ЖКГ, у тэлефоннай размове адзначыла:
“Існуе дагавор куплі – продажу. Згодна з ім, абавязак аплаты паслуг ЖКГ да гэтага ляжаў на генпадрадчыку – будаўнічай арганізацыі “ПМК-14”, – патлумачыла Таццяна Рулінская. – З моманту здачы дома ў эксплуатацыю абавязкі па ЖКГ перакладаюцца на ўласніка. Гэта прапісана ў дагаворы паміж забудоўшчыкам і дольшчыкамі, а таксама ў пастанове №571 Савета міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду”.
Дом здалі ў эксплуатацыю 31 снежня 2019 года. Ад гэтага моманту дольшчыкі і павінны плаціць за камунальныя паслугі. Таксама ў дагаворы куплі-продажу прапісана, што кватэры пасля здачы дома на працягу трох месяцаў неабходна зарэгістраваць у БРТІ (Бюро рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі).
Глядзіце: В Ганцевичах достраивают дом, в котором планировку можно будет делать самим жильцам
Гэта значыць, што да 1 красавіка 2020 года дольшчыкі павінны ўступіць у права ўласнасці, прапісацца ў кватэры і заключыць дагавор з ЖКГ на аказанне камунальных паслуг. Інакш яны будуць аплачваць за паслугі без ільгот, па максімальных тарыфах.
У дадатковых палажэннях дагавора, які падпісаны паміж Забудоўшчыкам і Дольшчыкам, адзначана:
Пункт 9.8 “Дольшчык аплачвае УСЕ жыллёва-камунальныя паслугі (камунальныя паслугі, тэхнічнае абслугоўванне, бягучы рамонт, паслугі па кіраванні жылым домам і іншыя выдаткі) па кватэры з дня, наступнага за днём зацвярджэння акта прыёмкі жылога дома ў эксплуатацыю да моманту пераходу права ўласнасці. Сродкі пералічваюцца на разліковы рахунак Забудоўшчыка або абслугоўваючай арганізацыі на працягу трох дзён з моманту прад’яўлення разліку”.
І некаторыя ўжо зрабілі такія крокі. Андрэй, які ўжо жыве ў 29-й кватэры гэтага дома, адзначыў, што ніякіх прэтэнзій да ЖКГ не мае, бо ключы атрымаў яшчэ ў лютым. Па ягоных словах, у новым доме цяпер жыве толькі чатыры сям’і. Ён адзначыў, што рабіў пэўныя намаганні, і ключы яму аддалі, як толькі ён аформіў дакументы ў БРТІ.
Жанчына з 25-й кватэры, якую мы таксама ўбачылі каля новага дома, сказала, што не разумее некаторых пунктаў з жыроўкі ЖКГ, у прыватнасці, аплату за тэхнічнае абслугоўванне, капітальны рамонт. “Дом жа новы. Які можа быць рамонт і абслугоўванне?” – пытае яна.
Глядзіце: В Ганцевичах сдали новый дом: детская площадка, видеонаблюдение, но и это не все
Ёсць у жанчыны і шэраг іншых пытанняў па прыдомавай тэрыторыі: смеццевых кантэйнерах, якія стаяць адразу пад вокнамі; метражом кватэры, які мяняўся ў дакументах на момант будаўніцтва дома. Як бачна, пытанні існуюць і не толькі па паслугах ЖКГ.
ВОЧЫ БАЧЫЛІ, ШТО БРАЛІ
Няўважлівасць, даверлівасць і, прабачце, прававая непісьменнасць – вось складнікі многіх праблем людзей. Падпісваюць не гледзячы, а потым скардзяцца. У дадзеным выпадку дагавор складзены хітра. І ў таго, хто будаваў кватэру, быццам наўмысна прыбралі некаторыя важныя радкі з дагавора. Але гэта асобная размова, якая тычыцца тых, хто мае такія дагаворы. Але адзін пункт усё ж там застаўся.
Пункт 9.1 гучыць так: “За невыкананне або неналежнае выкананне ўмоў дагавора адказнасць забудоўшчыка надыходзіць пры наяўнасці яго віны”.
Калі лічыце, што віна ёсць у забудоўшчыка, то пішыце прэтэнзію аб дасудзебным урэгуляванні спрэчкі і, калі не вырашыце, звяртайцеся ў суд. Пра гэта таксама напісана ў дагаворы.
Таму вазьміце за правіла: падпісваючы нешта, не спяшацца!
Пры заключэнні дагавораў на куплю кватэры або дагавораў далявага будаўніцтва трэба звяртаць увагу не толькі на тэрміны будаўніцтва і кошт квадратнага метра, але і на магчымае павелічэнне кошту вашага жылля на суму затрат за жыллёвакамунальныя паслугі за той перыяд, калі вы яшчэ не можаце карыстацца імі.
Каб пазбегнуць расчараванняў і мець упэўненасць, трэба ўважліва чытаць дагавор, які дольшчык падпісвае з забудоўшчыкам. А яшчэ лепей звярнуцца да юрыста, які б даў належную кансультацыю, нават калі яна будзе платнай. Бо лепш заплаціць спецыялісту адзін раз, чым потым нервавацца і несці дадатковыя матэрыяльныя страты.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More