
иллюстративное, из архива ganc-chas.com
З гэтым пытаннем падчас Дажынак у Будчы журналіст “ГЧ” звярнуўся да Сяргея Мышкаўца, дырэктара ААТ “Будча”.
І вось што пачуў: “У гэтым годзе мы намалацілі 470 тон азімага рапсу і 150 тон яравога рапсу. Яравым рапсам пачалі ўшчыльную займацца ў гэтым годзе. І атрымалі добры вынік. Цяпер будзем працягваць пачатае”.
Таксама Сяргей Мышкавец зазначыў, што на Ганцаўшчыне не спрыяльная для сельскай гаспаркі глеба.
Ён зазначыў: “Справа ў тым, што ў нас заўсёды цяжка. У нас анамальная зона. Мы «мёрзнем» кожны год. І гэты год не выключэнне. Мы выйшлі на нармальныя паказчыкі за кошт жыта”.
На Дажынках 19 верасня ў Будчы выступіў завітаўшы ў госці Андрэй Пісарык, намеснік дырэктара з абмежаванай адказнасцю “Аграпрадукт”. Ён перакананы, што рапсавая галіна на сённяшні дзень набірае добрыя абароты. Прадпрыемства, якое Андрэй Пісарык прадстаўляе гандлюе рапсам з Еўразвязам. Акрамя гэтага, амаль 1000 тон рапсавага алею ў бутэльках штогод ідзе з “Аграпрадукта” у Ізраіль. Таксама Пісарык выказаў падзяку фермерам, якіх становіцца болей на сельскагаспадарчым рынку і ў рапсавай галіне, і якія актыўна ўліваюцца ў вытворчасць рапса. У канцы сваёй прамовы ён падзякаваў фермерам за шчыльнае супрацоўніцтва з “Аграпрадуктам”.
—Мне хочацца сказаць, што наша прадпрыемства кожны год развіваецца, набірае сіл, магутнасці, дужэе, стаіць усё мацней на нагах. Калі сказаць, што мы вялікае, моцнае прадпрыемства, не сказаць нічога. Але калі прывесці прыклад, што мы кожны месяц перапрацоўваем прыкладна 25 тысяч тон рапса, то ўжо нешта можна сабе ўявіць. Праз пару месяцаў мы яшчэ дабавім магутнасці, — падкрэсліў Андрэй Пісарык.
Прыватнае прадпрыемства «Аграпрадукт» існуе ў вёсцы Абяроўшчына Камянецкага раёна з 2004 года і спецыялізуецца на вытворчасці нерафінаванага рапсавага алею харчовай маркі. Вытворчасць прадпрыемства безадыходная — пакінуты пасля адціску насення жмых літаральна з колаў забіраюць сельгаспрадпрыемствы і камбікормавыя заводы. Асноўныя спажыўцы рапсавага алею — Мінскі маргарынавы завод і Гомельскі тлушчавы камбінат.
У нашай краіне плануюць наладзіць пастаўкі мелкофасованного рапсавага алею. Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін не так даўно ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
—Мы плануем зрабіць больш маржынальнасць прадукт: разліваць гэта алей па маленькіх слоічках і прадаваць не налівам, а старацца амаль усе рэалізоўваць у мелкофасованных ўпакоўках, якія патрэбныя спажыўцу», — пракаментаваў сітуацыю Аляксандр Субоцін.
Паводле слоў чыноўніка, займацца перапрацоўкай масланасення рапсу выгадна, пра гэта сведчыць мноства паспяховых камерцыйных праектаў. Таксама ён падкрэсліў, што на дзяржаўных прадпрыемствах перапрацоўваецца ўсяго 10%. Астатняя доля прыходзіцца на прыватніка.
У Беларусі ў гэтым годзе сабралі вельмі добры ўраджай рапсу, лічыць намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін.
Ён адзначыў: “Яравы рапс да канца не прыбраны. Хоць мы ўжо сабралі амаль 830 тысяч тон насення рапсу”.
Чытайце таксама: На «Дажынках» у Будчы віншавалі перадавікоў
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
This website uses cookies.
Read More