
Пётр Гузаеўскі
Сем жанчын: Алена Уладзіміраўна Берташ з в. Дзяніскавічы, Людміла Станіславаўна Бабрыковіч (в. Малькавічы), Тамара Сяргееўна Волах (в. Хатынічы), Эма Канстанцінаўна Кірэйчук (в. Ліпск) і дзве ганцаўчанкі Вера Мікалаеўна Шабуніна і Наталля Мікалаеўна Мартыновіч каля дзвюх гадзін на сцэне ГДК спаборнічалі за званне “Лепшы па прафесіі”.
Жанчыны праявілі сябе не толькі як сацыяльныя работнікі і прайшлі некалькі экзаменацыйных іспытаў, дэманструючы тэарэтычныя веды ў сваёй прафесійнай сферы, але і паказалі сябе цудоўнымі гаспадынямі, прыгатаваўшы прыгожыя і на выгляд вельмі апетытныя стравы.
Конкурс сярод сацыяльных работнікаў быў не ва ўсім падобным на іншыя. На мерапрыемстве было і весела, і цікава, а іншы раз на душы было сумна і балюча, а на вачах у некаторых гледачоў з’яўляліся слёзы. Асабліва калі канкурсанткі расказвалі шчымлівыя гісторыі і вершы пра абяздоленых, адзінокіх бабулек і дзядуль, якіх нямала жыве і побач з намі, а іх мы не заўважаем, раўнадушна праходзім. Гэта толькі знешне здаецца, што сацыяльны работнік – чалавек, які ідзе да адзінокіх бабулі ці дзядулі і прынясе прадуктаў. Сацыяльныя работнікі для многіх адзінокіх пажылых людзей амаль што як родныя і самыя дарагія людзі. Але не толькі прынесці дроў, вады ці прадукты з магазіна яго абавязак. Немалаважнымі з’яўляюцца такія якасці, як дабрыня, чуласць, спачуванне. высокі ўзровень гуманнасці, развітая інтуіцыя, уменні суперажываць чужому гору, прыстойнасць, сумленнасць, бескарыслівасць, адказнасць, працавітасць, эмацыйная ўстойлівасць. Сацыяльны работнік і дарадца, і медык, і іншы раз радней за самых блізкіх людзей, якія кінулі сваіх бацькоў.
Як сказала адна з удзельніц конкурса, седзячы каля акна бабулька з раніцы да вечара можа чакаць, калі да яе хто прыйдзе, каб хоць крышачку разбавіць адзіноту і проста пагаварыць. Гэта каштуе дарагога. Таму і конкурс атрымаўся не пампезны, не вычурны і выклікаў розныя эмоцыі. Натуральна, як і адбываецца ў жыцці паўсядзённа. І сацыяльныя работнікі праўдзіва гэта паказалі.
І ў гумарыстычнай сцэнцы адна з удзельніц паказала, што розныя бываюць падапечныя ў работнікаў і не “падарунак” ёсць і сацыяльныя работнікі. У тэатралізаванай пастаноўцы выкрылі такога дзядулю-сімулянта, які толькі капрызнічаў, піў гарэлку, каб падняць ціск і мяняў работнікаў, якія да яго прыходзілі. А работнікі сацыяльнай службы, як паказала сцэнка, таксама бываюць рознымі – няўважлівымі, фанабэрыстымі і “эканомнымі” – адна такая накупіла хуткапсуючыхся прадуктаў дзядулі на месяц наперад, каб менш хадзіць…
Самым прыемным і ўрачыстым момантам было ўзнагароджванне. Віншавала ўдзельніц старшыня журы Ірына Шут. Акрамя слоў ўдзячнасці гэтым сціплым людзям за іх працу, Ірына Леанідаўна ўручыла усім памятныя і каштоўныя падарункі і аб’явіла вынікі конкурса.
Другое месца ў конкурсе “Лепшы па прафесіі” журы прысудзіла Людміле Бабрыковіч з вёскі Малькавічы, а трэцяе заваявала ганцаўчанка Наталля Мартыновіч. Астатнім чатыром удзельніцам прысудзілі чацвертае месца, бо, вядома ж, галоўная іх перамога – гэта удзячнасць за тое, што гэтыя мілыя жанчыны робяць высакародную справу.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More