
У спіс “лепшыя людзі” было прапанавана каля сарака прэтэндэнтаў, за якіх галасаванне праходзіла на сайце газеты “Ганцавіцкі час”.
Паралельна таксама праводзілася смс і тэлефоннае галасаванне (дзе адзін голас смс і тэлефоннага галасавання раўняўся да 20 інтэрнэт-галасоў), таму што інтэрнэт-галасаванне не можа ў поўнай меры адлюстроўваць меркаванне ўсіх жыхароў нашага раёна, бо далёка не ва ўсіх яшчэ ёсць доступ да інтэрнэта, не ўсе ім умеюць карыстацца.
Такая сістэма, на наш погляд, у большай меры была аб’ектыўнай. У цэлым мы атрымалі выразную карціну, хто ў Ганцавіцкім раёне не па накручаных лічбах, як у некаторых прэтэндэнтаў, а рэальна карыстаюцца папулярнасцю і варты быць у кнізе “Лепшыя людзі Беларусі” з Ганцаўшчыны.
І хоць крытэрыі адбору дакладна вызначыць было вельмі складана, умовы для ўдзелу для прэтэндэнтаў былі простыя: чалавек нарадзіўся ў Ганцавіцкім раёне, жыў раней ці жыве зараз, дасягнуў у якой-небудзь галіне ці сферы відавочных поспехаў, штосьці зрабіў ці робіць важнага для Ганцаўшчыны, якія сваёй працай, стараннасцю, ведамі, талентам прыносяць карысць людзям, дзякуючы якім наш раён становіцца вядомым у краіне і нават у свеце.
Нашы чытачы прапаноўвалі розныя кандыдатуры ў “лепшыя людзі”, расхвальвалі сваіх кандыдатаў, спрачаліся і выказвалі незадавальненне, а некаторыя нават абвінавацілі у залішняй дэмакратычнасці, таму што было ўключана прозвішча былога старшыні райвыканкама Столяра, за якога нехта на сайце добра пастараўся і нагаласаваў каля 300 разоў.
Вось да прыкладу, адзін з каментароў на сайце: “Трэба пры рэдакцыі стварыць часавую незалежную камісію, яна з улікам меркаванняў і складзе канчатковы спіс. Будзе правільна, калі ў спіс увойдуць прадстаўнікі 5-7 прафесій. Добрых шмат… Але добры чалавек – гэтага мала, трэба мець пэўныя заслугі, яны ёсць у Бабковіча, Лыншы, Міхейкіна, Карпача, Л. Мядзведзевай і іншых кандыдатаў.
Незразумела, хто вылучае Л. Заньку, Берку і ім роўных, гэта іх пакрыўдзіць. Прапаную ўключыць Чыркун В.Ю., арганізатара і першага дырэктара гімназіі, дырэктарам была 8 гадоў, з гімназіі паступалі ў ВНУ каля 95%, нядаўнія пераможцы алімпіяд еўрапейскага ўзроўню вучыліся ў гімназіі ў яе час. Гімназія была лепшай са школ у раёне. Трэба ўключыць даярку СВК Дубнякі – там надоі на трэцяй пазіцыі ў краіне, трактарыста з калгаса – яны заслугоўваюць помніка, будаўніка з ПМК, які не кінуў фірму і не нявечыцца ў Расіі, працаўнікоў лясгаса – іх там больш 400, і ёсць там годныя людзі. Запіс у ганаровую кнігу – гэта ўзнагарода чалавеку, справаздача перад сям’ёй, калектывам, Богам. А недарэчныя жарты па вылучэнні яшчэ раз Столяра і яго паплечнікаў не патрэбныя”. Аднак на прапанову стварыць часовую незалежную камісію ніхто не адгукнуўся, хоць мы не раз да гэтага заклікалі. Са спісу ў 37 чалавек, за якіх ішло інтэрнэт-галасаванне і прымаліся смс і па тэлефоне, мы вырашылі вылучыць 7 кандыдатаў..
Вось гэты спіс:
Максім Леанідавіч Лынша
Аляксандр Аляксандравіч Дулік
Віталій Генадзьевіч Дуброўны
Галіна Мікалаеўна Пупач
Сняжана Уладзіміраўна Юрчанка
Сяргей Міхайлавіч Бабковіч
Мікалай Дзмітрыевіч Ленкавец
Чатыры чалавекі прапанавана ўключыць у спіс з ліку даярак, механізатараў і работнікаў гандлю, якія дасягнулі бачных поспехаў сярод лепшых у Беларусі. Гэта сям’я з вёскі Кукава, даярка Яніна Мікалаеўна і трактарыст Іван Яўгенавіч Шаматульскія з СВК “Дубнякі”, прадавец Ганцавіцкага райспажыўсаюза Вольга Міхайлаўна Новікава, якая ў гэтым годзе стала прызёрам сярод лепшых прадаўцоў Беларусі, і механізатар з СВК “Хатынічы” Уладзімір Уладзіміравіч Кот, які быў ўзнагароджаны ордэнам “За працоўныя заслугі”.
Вядома ж, што ўсіх уключыць у энцыклапедыю за адзін раз не атрымаецца, бо цудоўнымі, таленавітымі і працавітымі людзьмі славіцца наша Ганцаўшчына. І калі названыя прозвішчы будуць ўключаны ў міжнародную энцыклапедыю “Лепшыя людзі”, няхай гэта будзе падзякай гэтым людзям за іх добрыя справы.
Вынікі галасавання
| 1. Максім Леанідавіч Лынша – 1426 + 1160=2586 |
| 2. Аляксандр Аляксандравіч Дулік– 702+460=1162 |
| 3. Віталій Генадзьевіч Дуброўны – 46+1020=1066 |
| 4. Галіна Мікалаеўна Пупач – 623+420=1043 |
| 5. Сняжана Уладзіміраўна Юрчанка – 743+220=963 |
| 6. Сяргей Міхайлавіч Бабковіч – 260+620=880 |
| 7. Мікалай Дзмітрыевіч Ленкавец – 465+160=565 |
| 8. Уладзімір Міхайлавіч Столяр – 433+0=433 |
| 9. Ларыса Канстанцінаўна Капусціна – 41+260=301 |
| 10. Пётр Уладзіміравіч Піліпчук – 19 + 160=178 |
| 11. Валянцін Іванавіч Міхейкін – 37+ 140=177 |
| 12. Святлана Ануфрыеўна Курылік – 116+60=176 |
| 13. Ларыса Іванаўна Галаскок – 35+80=115 |
| 14. Віктар Сяргеевіч Багроў – 70+40=110 |
| 15. Алексей Пятровіч Галаскок – 13+60=73 |
| 16. Сяргей Мікалаевіч Мышкавец – 5+60=65 |
| 17. Фёдар Паўлавіч Крывецкі – 25+40=65 |
| 18. Вера Юльянаўна Чыркун – 17+40=57 |
| 19. Міхаіл Міхайлавіч Комар – 13+40=43 |
| 20. Варвара Мікалаеўна Дыдышка – 14+20=34 |
| 21. Юрый Георгіевіч Шчыткоўскі – 11+20=31 |
| 22. Віктар Яўгенавіч Карпач – 6+20=26 |
| 23. Лілія Станіславаўна Мядзведзева – 5+20=25 |
| 24. Уладзімір Ваганавіч Грыгаран – 25+0=25 |
| 25. Уладзімір Адамавіч Рапейка – 20+0=20 |
| 26. Лідзія Мікалаеўна Занька – 19+0=19 |
| 27. Міхаіл Васільевіч Піщ – 16+0=16 |
| 28. Наталля Аляксандраўна Зялёнка – 12+0=12 |
| 29. Віктар Мікалаевіч Берка – 12+0=12 |
| 30. Галіна Тарасаўна Чумакова – 9+0=9 |
| 31. Ніна Уладзіміраўна Кавальчук – 9+0=9 |
| 32. Іван Міхайлавіч Бондар – 8+0=8 |
| 33. Ганна Анатольеўна Савеня – 7+0=0 |
| 34. Валерый Вячаслававіч Марцінкевіч – 4+0=4 |
| 35. Ларыса Іосіфаўна Касцюк – 3+0=0 |
| 36. Іван Іванавіч Рылка – 3+0=3 |
| 37. Людміла Сцяпанаўна Яворская – 2+0=2 |
Заўвага: Першая лічба – інтэрнэт-галасаванне, другая – смс і тэлефоннае галасаванне.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More