Categories: Новости

СВК “Крышылавічы” абрасло мільярднымі даўгамі

Незразумела, якімі крытэрыямі карысталася кіраўніцтва сельгаскааператыва, выносячы такую пастанову, бо агучаныя вынікі работы гаспадаркі інакш як правальнымі не назавеш. Валавая выручка за год склала 8 млрд рублёў, а расходы  – 12,5 млрд рублёў.

Старшыня СВК “Крышылавічы” Уладзімір Мышкавец не хаваў праблем. Крытыкаваў заатэхніка, загадчыкаў ферм і ветэрынарную службу іншых работнікаў, якія дапусцілі вялікія страты па якасці малака і не дабралі прыплоду жывёлы. А спецыялісты, у сваю чаргу, наракалі, што паказчыкі псуюць гультаі і п’яніцы.

Хваліцца, акрамя паказчыка росту рэнтабельнасці ў 16,9% і прыбыткам з 1 млрд 323 млн рублёў, больш не было чым. Але і гэты рост быў атрыманы толькі за кошт дзяржаўнай падтрымкі. Рэальна гаспадарка атрымала страты 123 млн рублёў.

Сярэдняя зарплата ў гаспадарцы за 1012 год склала 1 млн 439 тысяч рублёў, у жывёлагадоўлі – 1 млн 264 тысяч, 1 млн 466 тыс. у трактарыстаў і 1 млн 375 тыс. у вадзіцеляў.

“Як будзем развівацца далей, як выжываць?» – спытаў на сходзе старшыня, пасля чаго сам і адказваў на пытанне.

Ніякай зацікаўленасці калгаснікаў не адчувалася. Ніводнай заўвагі ці прапановы на сходзе з залы не прагучала.

Пасля справаздачы Уладзіміра Іванавіча стала зразумела, што гаспадарка ў глыбокай яме і вылезці адтуль зможа хіба што цудам або калі крэдыторы ад вялікай сімпатыі да СВК “Крышылавічы” ці з жалю спішуць яму мільярдныя даўгі.

Найбольш прынцыпова прагучала выступленне галоўнага бухгалтара Галіны Барысевіч. Жанчына, назваўшы некалькі дзясяткаў лічбаў у перакладзе на простую і зразумелую мову, фактычна сказала, што становішча гаспадаркі незайздроснае.

“Фінансавае становішча ў нас цяжкае, гаспадарка абрастае даўгамі. Калі ў мінулым годзе мы павінны былі крэдыторам 5 млрд рублёў, то за год доўг павялічыўся да 8,5 млрд рублёў”, – сказала бухгалтар.

І прыклад, які прывяла Галіна Міхайлаўна, наглядна паказвае, што выйсці на рэнтабельную работу без дзяржпадтрымкі ў 2013 годзе калектыў сельгаскааператыва наўрад ці зможа. У студзені, акрамя рэалізацыі малака, ніякіх даходаў у калгасе больш не было.

За першы месяц 2013 г. малака надаілі каля 90 тон, з якіх 81 тона першага гатунку і 9 – другога. Літр малака 1-га гатунку каштуе 2550 руб., 2-га – 475 рублёў. Малака рэалізавалі на 233 мільёны рублёў. А зарплаты налічана за студзень 205 мільёнаў рублёў.

Але яшчэ патрэбна заплаціць 55 млн рублёў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, за карыстанне крэдытнымі сродкамі 130 млн, 40 млн рублёў за электраэнергію за студзень і яшчэ 200 мільёнаў – за пратэрмінаваную запазычанасць за электраэнергію. І гэта далёка яшчэ не ўсе выдаткі.

Пагэтаму ўразіў небывалы аптымізм кіраўніка СВК “Крышылавічы” Уладзіміра Мышкаўца, спецыялістаў гаспадаркі і намесніка ўпраўлення райсельгасхарчу райвыканкама Анатолія Бобкі. Усе яны выказаліся, што справіцца з праблемамі ў гаспадарцы змогуць, гэта ім па сілах, толькі трэба ўзяцца за справу ўсім разам.

“Нягледзячы на высокі запланаваны ўзровень, гэта нам па сілах», – сказаў у канцы прамовы У. Мышкавец.

У тон яму судакладчыкі паўтаралі амаль адно і тое ж: “Трэба павысіць дысцыпліну, больш і лепш працаваць, павялічыць пасяўныя плошчы і пагалоўе, больш даіць, жорстка кантраляваць выдаткі, эканоміць на ўсім і г.д.”.

Але гучала гэта на ўзроўні лозунгаў і канкрэтнымі рашэннямі не было падмацавана.

Прагучала, бадай, адзіная канкрэтная прапанова старшыні СВК Уладзіміра Мышкаўца:

“Трэба пазбавіцца ў гаспадарцы ад людзей, якія не хочуць працаваць, і дабавіць зарплату тым, хто самааддана будзе працаваць”.

Адна з асноўных крыніц даходаў СВК – продаж малака, але выручкі ад гэтай прадукцыі не хапае нават на зарплату. Аднак на якасці малака “Крышылавічы” губляюць сотні мільёнаў рублёў. У студзені не прадалі ніводнага літра малака вышэйшым гатункам, не кажучы ўжо пра “Экстра”.

Ішло б яно вышэйшым сортам, дык і даходы гаспадаркі раслі б штодзённа. Першасныя прычыны нізкай якасці малака можа вызначыць нават чалавек, далёкі ад жывёлагадоўлі. А для аўтара гэтага артыкула, бацькі якога дзясяткі гадоў працавалі ў заатэхніі, у тым ліку і на тэрыторыі данага сельгаскааператыва, гэта праблемай не стала.

Пасля сходу, пакуль калгаснікі глядзелі канцэрт мастацкай самадзейнасці, я наведаў кароўнік. Карціна ўразіла: каровы стаялі каравыя, на злучэннях малакапровада, дзе падключаецца даільная ўстаноўка, гразі было на палец…

Якое там якаснае малако можа быць? І нараканне на адсутнасць грошай, якое прагучала на сходзе, (такі відавочны бардак у рабоце як спецыялістаў заатэхнічнай службы, так і саміх даярак!) тут ні пры чым. На мыйныя і дэзінфіцыйныя сродкі грошы знайсці было можна, і акупіліся б яны з лішкам.

Але ёсць спадзяванне, што санітарна-гігіенічная служба раёна дапаможа павысіць якасць малака ў Востраве. Як патлумачылі рэдактару “ГЧ” у санэпідэмслужбе, кіраўніку гаспадаркі выпісана прадпісанне тэрмінова ліквідаваць парушэнні.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago