
Падпісчыкі газеты “Ганцавіцкі час” не толькі будуць атрымліваць кожны тыдзень свежыя навіны, але і могуць скарыстаць выгадныя ўмовы і зэканоміць пры пакупцы тавараў і паслуг.
Кожны падпісчык на 3 або 6 месяцаў атрымае дысконтную карту пэўнага ўзору і можа зэканоміць не адну сотню рублёў, купляючы ў магазінах і індывідуальных прадпрымальнікаў тавары і карыстаючыся паслугамі са скідкамі.
Толькі падпісчыкі «ГЧ» маюць унікальную магчымасць у складанай сітуацыі параіцца і атрымаць бясплатную кансультацыю юрыста.
Таксама можна скарыстацца тэлефонам “гарачай лініі “ГЧ”, калі ў вас ёсць пытанні. Вам падкажуць, дапамогуць парадай, а журналісты выедуць на месца, каб высветліць сітуацыю.
І яшчэ адна добрая навіна для жыхароў г. Ганцавічы. Вы маеце магчымасць падпісацца на 2-е паўгоддзе-2013 на “Ганцавіцкі час” па самых нізкіх цэнах! Калі аформіць падпіску і забіраць газету ў рэдакцыі, то цана падпіскі абыдзецца больш чым на 22 300 рублёў (!) танней, чым на пошце: на на 6 мес. – 80 600 руб., на 3-месяцы – 40 300 руб.
Звяртаемся да вас, паважаныя чытачы, з вялікай просьбай не адкладваць падпіску на апошнія тыдні, а падпісацца зараз(!), бо абысці ўсіх адначасова напрыканцы чэрвеня паштальёну проста немагчыма. Чым раней Вы падпішацеся, тым раней можаце скарыстаць магчымасць купляць тавары і атрымліваць паслугі са скідкамі ў магазінах і ў індывідуальных прадпрымальнікаў.
Спадзяёмся на вашу падтрымку. Падпісацца на “Ганцавіцкі час” можна ва ўсіх паштовых аддзяленнях сувязі і ў нашых распаўсюджвальнікаў або ў рэдакцыі па адрасе: вул. Мантажнікаў, 3А.
Падпісаўшыся на “ГЧ” на 3 ці на 6 месяцаў, вы атрымаеце дысконтную карту і зможаце сэканоміць больш за 1 000 000
Спіс прадпрымальнікаў, якія будуць прадастаўляць скідкі:
У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…
Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…
В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…
У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…
В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…
Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…
This website uses cookies.
Read More