Categories: Новости

На Ганцаўшчыне будуць разводзіць ракаў

З просьбай арандаваць вадасховішча звярнулася прыватнае прадпрыемства “Спортфішынг”, заснавальнікі якога плануюць займацца прамысловым вырошчваннем вузкапалага рака. Тэрмін арэнды прадастаўлены на 10 гадоў.

Адзін з заснавальнікаў ТАА (Таварыства з абмежаванай адказнасцю) “Спортфішынг” Мікалай Радчанка запэўніў дэпутатаў райсавета і прадстаўнікоў мясцовай улады з вёсак Раздзялавічы і Хатынічы, а таксама прысутных на сесіі прадстаўнікоў арганізацый і СМІ ў тым, што, перадаўшы вадасховішча ў арэнду, яны прынясуць карысць людзям, дзяржаве і іх прадпрыемству, якое збіраецца ад сваёй дзейнасці мець прыбытак.

“Хачу развеяць усе трывогі, якія могуць узнікаць ад недахопу інфармацыі, – сказаў Мікалай Радчанка, выступаючы на сесіі. – Людзі, пры гэтым не толькі жыхары бліжэйшых вёсак, але і ўсе, хто пажадае, свабодна і бясплатна могуць адпачываць, рыбачыць, лавіць ракаў без абмежаванняў пры ўмове захавання тых правілаў, якія прапісаны ў заканадаўстве. Хочаш лавіць ракаў – лаві на здароўе, але не больш чым трыма ракалоўкамі і не больш за 30 экзэмпляраў у суткі”.

Стараста вёскі Хатынічы Андрэй Ярашэвіч пацікавіўся, «чаму ўзнікла ў прадпрымальніка ідэя ўзяць гэта вадасховішча у арэнду і з якой мэтай?”

Па словах Мікалая Мікалаевіча, на арэндуемым вадасховішчы яны хочуць разводзіць такіх ракаў, як і ў Лактышах, бо той рак, які зараз ёсць на вадаёме, нашмат драбнейшы, чым лактышоўскі.

“У Беларусі на рака попыт не вялікі, а велізарны, – сказаў бізнесмен. – Рака закупляюць гіпермаркеты, рэстараны, і ў Беларусі яго не хапае, імпартуюць з Арменіі”.

Мікалай Радчанка расказаў, што ён ваенны пенсіянер і жыве ў Баранавічах, а ідэя займацца развядзеннем ракаў ўзнікла, калі ён шукаў, дзе прымяніць свае сілы пасля таго, як пайшоў у адстаўку. “Я ўсё жыццё займаўся рыбнай лоўляй, дайвінгам, лавіў рака, ведаю яго павадкі і ўсё гэта мне блізка”, – сказаў Мікалай Мікалаевіч.

Шукаючы падыходы да кожнага з дэпутатаў і жадаючы, каб рашэнне было станоўчым, бізнесмен прыводзіў аргументы, маўляў, карысць будзе ўсім. “Мы былі на вадаёме, дарогі там разбітыя трактарамі, і праехаць туды можна толькі на трактары. З цягам часу мы навядзём там парадак і дарогі адрамантуем таксама”, — сказаў заснавальнік ТАА “Спортфішынг”.

Бізнесмен расказаў, што плануе не толькі разводзіць ракаў на вадасховішчы, але і развіваць такую паслугу, як дайвінг. Глыбіня на вадаёме ад 3 да 8 метраў дазваляе пагрузіцца пад ваду і паглядзець на падводны свет. Тым больш, што гэты вадаём – адзін з самых чыстых у Беларусі. Але развіваць дайвінг плануецца ўжо на наступны год.

Абяцаў бізнесмен стварыць і працоўныя месцы. У прыватнасці, з цягам часу спатрэбіцца ахова ці вартаўнікі. Па дагаворах падраду будуць прыцягвацца людзі на адлоў ракаў.

У падтрымку бізнесмена і перадачу ў арэнду вадасховішча выступіў старшыня Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд. “Звярніце увагу, на тэрыторыі раёна ствараецца прадпрыемства. Да гэтага часу ракі з возера лавілі хто хацеў, як хацеў і колькі хацеў, пры гэтым выслізгваючы ад інспекцыі. Раённы бюджэт ад гэтага не меў ні капейкі. Зараз ствараецца прадпрыемства, падаткі пойдуць у раённы бюджэт. – прыводзіў аргументы Віктар Якаўлевіч. – Да таго ж арандатар будзе плаціць арэндную плату і абяцае наводзіць парадак каля вадасховішча. Будзе выконваць тую работу, з якой мясцовая ўлада, трэба прызнаць, спраўлялася не лепшым чынам. Я асабіста, акрамя плюсаў, нічога не бачу”.

Акцэнтаваў увагу старшыня райсавета і на тым важным моманце, што дазвол на арэнду вадасховішча на інтарэсах мясцовага насельніцтва адмоўна не адаб’ецца. Віктар Дрозд спаслаўся на артыкул 28 “Воднага кодэкса” РБ, у якім сказана, што перадача водных аб’ектаў павінна адбывацца з улікам інтарэсаў насельніцтва прылягаючых тэрыторый населеных пунктаў. І ўмову, што лавіць у межах правілаў можа кожны жадаючы, арандатар гарантуе выконваць.

У той жа час з моманту перадачы ў арэнду вадасховішча, яго тэрыторыю не будзе кантраляваць інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, за выкананне правілаў будзе адказваць сам арандатар. І калі парушальніка рыбнай лоўлі зловіць ахова, то займацца ім будзе міліцыя.

Нягледзячы на важныя плюсы, якія можна атрымаць ад арэнды, прысутныя задавалі шмат вострых і непрыемных для арандатара пытанняў. Найбольшую колькасць хвалюючых пытанняў задаў дэпутат райсавета і старшыня СВК “Бярозавец” Уладзімір Бялоў.

На некаторыя пытанні кіраўніка канкрэтных адказаў прысутныя так і не пачулі. Напрыклад, Уладзімір Бялоў пацікавіўся колькасцю ракаў, якія ёсць зараз у вадаёме. “Ёсць такое паняцце, як біялагічная ўраджайнасць. Вы, як чалавек, што займаецца дайвінгам, павінны ведаць, колькі там зараз знаходзіцца ракаў. Якія запасы мае цяпер возера Бобрык?” – спытаў Уладзімір Уладзіміравіч.

На гэтае пытанне Мікалай Радчанка адказаў, што нормай лічыцца адзін рак на адзін квадратны метр. І калі іх больш, то трэба адлоўліваць. Інакш яны пачынаюць паядаць адзін аднаго, хварэць ракавай чумой.

На настойлівае пытанне Бялова адказаць, ці ведае бізнесмен прыблізную колькасць ракаў, той адказаў, што на гэты момант адказу няма. Але ракаў у возеры хапае і поле для развіцця бізнесу ёсць.

Магчыма, убачыўшы перспектыву зарабляць грошы, нехта пашкадаваў, што магчымасць развіваць бізнес аддалі не мясцоваму прадпрымальніку, а бізнесмену з Баранавіч.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago