
Для ўдзелу ў фінале конкурса юнацкай паэзіі было адабрана 9 са 138 удзельнікаў ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў з розных рэгіёнаў Брэстчыны. Па выніках вызначыліся пераможцы. Другое месца падзялілі Вольга Касцючык, вучаніца Антопальскай сярэдняй школы Драгічынскага раёна (верш “Пасланне”) і Вольга Цепун, вучаніца гімназіі №3 г. Пінска (верш “Рождественский ноктюрн”). Трэцяе месца занялі Анастасія Булыга, студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання (верш “Васількі”) і Глеб Дубінін, вучань сярэдняй школы в. Малоткавічы Пінскага раёна (верш “Кветкі”). Усе фіналісты атрымалі дыпломы і прызы, а пераможцы – яшчэ і турыстычныя наборы.
Нягледзячы на тое, што судзейская камісія паставілася да пачаткоўцаў-паэтаў даволі лаяльна (у асноўным выстаўляліся найвышэйшыя ацэнкі-адзнакі), юныя паэты прыкметна хваляваліся. І гэта не дзіўна: выніковы бал падлічваўся непасрэдна пасля чытання твора перад усёй глядацкай аўдыторыяй.
Усе прысутныя разумелі хваляванне канкурсантаў і іх імкненне да перамогі, усяляк іх падтрымлівалі. Усе разумелі: пераможцу чакае паездка за мяжу.
Чыталіся творы як на роднай, так і на рускай мове, з музычным суправаджэннем і без яго. Адна з удзельніц у якасці падарунка замежным гасцям (па-за рамкамі конкурсу) нават праспявала песню. Тэматыка твораў была розная: філасофскае разважанне, патрыятычнасць, расказ пра сваё, сакраментальнае, любоў да Радзімы…
Перад узнагароджваннем пераможцы вядучыя наладзілі яшчэ адно выпрабаванне: патрэбна было адказаць на некалькі пытанняў «на засыпку». Дзяўчыне спатрэбілася назваць сталіцу Швецыі, любога шведскага аўтара і музычную шведскую групу. Яўгенія Пракапчук з гэтым дастойна справілася, прыемна ўразіўшы сваіх экзаменатараў. Шведы адрэагавалі захопленымі рэплікамі, сутнасць якіх прысутныя зразумелі без перакладчыка. І, не чакаючы, бурна апладыравалі нашай Яўгеніі.
Адзін з членаў журы, рэдактар газеты «Брэсцкі кур`ер» Мікалай Аляксандраў прапанаваў усім юным паэтам з рэгіёнаў Брэстчыны дасылаць свае творы да яго ў рэдакцыю. Па словах галоўнага рэдактара, лепшыя творы будуць перыядычна публікавацца на старонках выдання і яго інтэрнэт-версіі газеты.
У двухдзённай праграме шведскія і беларускія паэты і пісьменнікі сустрэліся з аматарамі літаратуры. Аб Скандынавіі ў цэлым і шведскай літаратуры ў прыватнасці распавялі вядомыя шведскія паэткі Сісэль Альмгрэн і Аніта Якабсан. Сучасную беларускую літаратуру прадставіла брэстчанка Наталля (Наталка) Бабіна. Свае вершы таксама прачыталі брэсцкія паэты Мікалай Аляксандраў, Ярына Дашына і Алесь Паплаўскі. Прайшла сустрэча са знакамітым шведскім фатографам Марыяй Сёдэрберг.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More