Categories: Новости

ЖКГ просіць пацярпець

Тут якраз на дзіцячай пляцоўцы ўтварыўся гейзер на радасць малым. Яны забаўляліся і плюхаліся ў цёпленькай вадзічцы. Але іх радасць не падзялялі дарослыя. “Гэта ж небяспечна! Тут не агароджана, а зямлю, можа, знізу вымыла, не бай Бог уваліцца – бяда можа быць”, – расказала па тэлефоне Таццяна Болбат.

Людзі званілі і скардзіліся, што гарачай вады няма ў дамах па вуліцах Будаўнікоў, 31, Завадской, 10 і цалкам на вуліцы Арлоўскага. Парвала трубы на вуліцах Заслонава, 11 і Янкі Купала, 10.

Скардзіліся ганцаўчане і вінавацілі работнікаў ЖКГ. Па словах таго, хто пазваніў на «гарачую лінію «ГЧ», на «гейзер» каля дома №51 па Кастрычніцкай работнікі камунгаса прыехалі, паглядзелі і паехалі. Хвалявала жыльцоў кватэр і пытанне, хто будзе плаціць за гарачую ваду, якая заліла не толькі дарогу каля дамоў, але і пацякла на цэнтральную вуліцу на некалькі соцень метраў.

Як высветліў рэдактар “ГЧ”, камунгасаўцам ахапіць і адначасова адрамантаваць парывы было немагчыма фізічна. А на Кастрычніцкай адразу не маглі праводзіць работы, бо не было плана пракладкі цеплатрасы. Парыў яны ліквідавалі ў аўторак. Аказалася, што будаўнікі, якія пракладалі цеплатрасу, дрэнна зварылі трубу. Трывогу жыльцоў, што страты могуць “спісаць” на іх, развеяў начальнік кацельнай гаспадаркі ЖКГ Юрый Колас. Па яго словах, страты прыйдзецца браць на сябе ЖКГ, а жыхары кааператываў будуць плаціць толькі за тую ваду, якая спажываецца ў доме і аб’ёмы якой паказваюць лічыльнікі.

Трэба адзначыць, што камунальнікаў часта крытыкуюць, але вельмі мала станоўчых водгукаў ад жыхароў. І ў гэтым выпадку справядліва было, каб за гарачую ваду і рамонтныя работы заплаціла не ЖКГ, а арганізацыя, якая няякасна паклала трубы, якія не пратрымаліся і чатырох гадоў. А па словах рабочых камунгаса, што рамантавалі парыў, трубы пракладала ПМК-14.

З нецярпеннем чакалі ганцаўчане, калі камунгасаўцы завершаць прафілактычныя работы на кацельні. Бо жыць без гарачай вады нават некалькі дзён для многіх аказалася цяжкім выпрабаваннем. Ужо складана ўявіць, як гадоў 8–10 таму ганцаўчане ўвогуле былі без гарачай вады, якую падавалі тры разы на год на святы: на Вялікдзень, на 9 Мая і на Новы год.

Засталіся без гарачага водазабеспячэння жыхары ў раёне вуліцы Арлоўскага, якія жывуць надзеяй, што іх у гэтым сезоне нагрэюць і з гарачай водой перабояў больш не будзе. Мінулыя гады менавіта людзі з дамоў на вул. Арлоўскага скардзіліся, што тэмпература і гарачай вады, і ацяплення была ніжэйшай за норму. Людзі мерзлі і пісалі скаргі…

Гэтую праблему камунгасаўцы, нарэшце, узяліся вырашыць. Па словах начальніка кацельнай гаспадаркі Юрыя Коласа, зараз ёсць просьба да жыхароў, каб яны пацярпелі, пакуль завершыцца будаўніцтва “павышальнай станцыі”. Яна дасць магчымасць павысіць ціск у сістэме, і даўнія праблемы з ацяпленнем і гарачай вадой вырашацца.

Дырэктар камунгаса Аляксей Галяк сказаў, што да пачатку ацяпляльнага сезона работы на станцыі і ўстаноўка абсталявання будуць завершаны.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

43 минуты ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

4 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

4 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago