Аграсядзіба “Сваяк”

“Сваяк” ужо амаль год прымае наведвальнікаў і ў апошні час карыстаецца папулярнасцю дзякуючы нястомнай энергіі яе гаспадароў Анатоля і Таццяны Жалезных. Пра тое, якімі паслугамі можна карыстацца зараз у аграсядзібе, і пра планы рэдактару “ГЧ” расказаў уласнік сядзібы.

– Анатоль, як узнікла ідэя заняцца такім бізнесам?
– Натхніў мяне і параіў мой добры знаёмы Аляксандр. Яго брат мае аграсядзібу ў гарадскім пасёлку Мір. Убачыўшы мой вялікі ўчастак, Аляксандр прапанаваў мне таксама заняцца агратурызмам, бо ў Ганцавічах не так шмат месцаў для адпачынку і паслугі будуць запатрабаванымі. Тое, што аграсядзіба ў горадзе, нават плюс, бо ганцаўчанам не патрэбна нікуды ехаць.

– Якія паслугамі можна пакарыстацца ў аграсядзібе?
– На падвор’і ёсць дом з усімі выгодамі, у які можна засяліцца і нават заказаць трохразовае харчаванне. Ёсць лазня, дзе можна выдатна папарыцца дубовым ці бярозавым венічкам. Яе ўжо высока ацанілі самыя заядлыя парыльшчыкі. Тут жа некалькі пакояў для адпачынку, дзе можна не толькі пасядзець за кубкам журавіннага морсу ці чаю, але і пагуляць у більярд, што на другім паверсе над лазняй. Таксама можна вудай палавіць рыбу ў вадаёме, наварыць юшкі, скарыстацца мангалам і пасмажыць шашлык. Можна гатаваць стравы самім, а можна скарыстацца хатняй кухняй, дзе больш за пяцьдзясят страў. А для тых, хто не можа жыць ні дня без сучасных тэхналогій, ёсць магчымасць карыстацца бесправадным інтэрнэтам.

– Ведаю, што ў цябе было шмат планаў, якія ты марыў ажыццявіць. Што ўдалося зрабіць у гэтым годзе і што яшчэ запланаваў на бліжэйшы час?
– Сёлета пабудаваў альтанку (русск. беседку) на 50 чалавек, дзе можна праводзіць карпаратыўныя вечарыны, святкаваць юбілеі і іншыя мерапрыемствы. Асабліва ахвотна карыстаецца паслугамі моладзь на другі дзень пасля вяселля, калі можна адпачыць без старонніх поглядаў. Тут жа ёсць і добрая гукаўзмацняльная апаратура і розная музыка, пад якую можна патанцаваць. Альтанка абаграваецца, і праводзіць мерапрыемствы ў ёй можна нават зімой.

Планаў у мяне шмат. На днях выкапаў невялікі басейн, і ў наступным годзе пасля лазні можна будзе ў яго акунуцца. Зімой планую пасярод сажалкі пабудаваць яшчэ адну альтанку і мосцік да яе, дзе маладажоны могуць таксама вешаць замочкі.

Планую будоўлю яшчэ аднаго дома з некалькімі пакоямі. Ужо пачаў рабіць гульнёвую пляцоўку для дзяцей, дзе будуць арэлі, канаты, пясочніца. Мяркую, што ў гэтым годзе для малых пляцоўка будзе гатова.

– Маштабы будоўлі відавочныя, ты ўкладаеш у яе нямала грошай. Зараз шмат кажуць пра дзяржаўную падтрымку тых, хто займаецца агратурызмам. Ці ўдалося табе скарыстацца субсідыяй ці льготным крэдытам на развіццё бізнесу? Ці ёсць дапамога дзяржавы ўвогуле?
– Пакуль усё, што пабудавана, зроблена за свае сродкі. Напрыклад, альтанка абышлася каля 7 тысяч долараў – гэта толькі кошт будаўнічых матэрыялаў. Было б значна даражэй, але многае рабіў сам. Але я спадзяюся на падтрымку дзяржавы. Каб павялічыць колькасць і якасць паслуг, збіраюся выкарыстаць ільготны крэдыт. Бо пабудаваць запланаваныя аб’екты без фінансавай дапамогі альбо ўвогуле не атрымаецца, альбо чакаць прыйдзецца не адзін год.

– А хто наведвае аграсядзібу “Сваяк”?
– Адпачывалі госці з Польшчы, Расіі, Прыбалтыкі. А вось з Беларусі ў “Сваяк” завітвалі з розных гарадоў: Мінска, Баранавіч, Клецка і іншых. Ганцаўчане таксама карыстаюцца паслугамі, і ўжо ёсць сталыя кліенты. Кажуць, што ім падабаецца, і гэта для мяне вельмі важна. Хочацца, каб і наведвальнікі аграсядзібы былі задаволены, адчувалі сябе, як сваякі, а нашы з жонкай старанні прыносілі і матэрыяльную аддачу. Карыстаючыся магчымасцю, запрашаю ў аграсядзібу “Сваяк”. На ўсе пытанні, якія будуць каго цікавіць, я рады буду адказаць па тэлефоне 8-029-6921207.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

6 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago