
Петр Гузаевский
У сельскім клубе, дзе сабраліся калгаснікі, амаль не было вольных месцаў. У СВК ўсяго працуе 121 чалавек, і 76 з іх прысутнічалі на сходзе.
Становішча, у якім знаходзіцца калгас, выдатна апісаў старшыня СВК Сяргей Хадатчук. І хоць яго выступленне было абвеяна нафталінам савецкага мінулага, сярод крытыкі і аптымістычных логунгаў гучалі канкрэтныя і зразумелыя лічбы.
У планах старшыні на ўзроўні лозунгаў прагучала асноўная задача – не паўтарыць мінулыя памылкі і зрабіць стаўку на павышэнне якасці прадукцыі і дысцыпліну. Па ўсіх галінах вытворчасці: раслінаводстве, жывёлагадоўлі, забеспячэнні тэхнікай – кіраўнік даў зразумелую інфармацыю. Толькі вось аптымізму Сяргея Іванавіча можна пазайзросціць. Ён назваў канкрэтную лічбу: за 2015 год зарабіць на 8 млрд рублёй (!) больш, чым у мінулым. За 2014 год валавы даход склаў звыш 14 млрд рублёў. Калі цэны на прадукцыю вырастуць у два разы, то яшчэ ёсць шанс, што задачу выканаюць. У іншай сітуацыі нават цікава, на чым востраўцы і кругаўцы заробяць такія грошы.
“Папярэдні год быў цяжкі, але дзякуючы самаадданай працы механізатараў, жывёлаводаў, спецыялістаў і іншых удзельнікаў гаспарчага працэсу большасць пастаўленых задач была выканана”, – сказаў старшыня.
Пры беглым аналізе яго даклада напрошваўся несуцяшальны вывад. Нават аптымістычныя прагнозы кіраўніка гаспадаркі, пра якія ён казаў, не дазволяць вывесці гаспадарку на ўзровень, калі калгаснікі будуць зарабляць хаця б у два разы больш, чым зараз, а прыбытак складзе не сімвалічныя 17 млн рублёў за год, якія агучыў С. Хадатчук. Хаця які там прыбытак, гэтая лічба атрымалася толькі з улікам дзяржаўных датацый. Рэальна СВК закончыла б год са стратамі.
Адну з галоўных прычын цяжкага стану сельгаскааператыва Сяргей Іванавіч назваў: гэта прадукцыя сельскай гаспадаркі танная, а тэхніка, запчасткі, ўгнаенні вельмі дарагія.
Падчас даклада старшыні СВК закралася сумненне, на чым жа будуць эканоміць калгаснікі. Вось толькі некалькі прыкладаў. “Маецца поўны набор шырокаахопнай вытворчай тэхнікі, у тым ліку два камбініраваныя агрэгаты, якія за адзін заход выконваюць некалькі аперацый з высокай агратэхнічнай якасцю, што дазваляе зэканоміць у два-тры разы матэрыяльныя затраты, – сказаў старшыня. – Але, на жаль, яны ў нас два не працуюць…”
Далей ён нешта казаў пра тое, што вінаваты ў гэтым круговіцкія землі, дзе ляснула ўся гэтая тэхніка. Далей сказаў, што ў СВК ёсць 13 трактароў, з якіх два – гэта энерганасычаная і высокатэхналагічная тэхніка – “Джон-Дзір” і “МТЗ-3022”. Толькі якраз гэтыя два трактары таксама не працуюць. На рамонт “Джон- Дзіра” трэба 130 млн рублёў, на рамонт рухавіка “МТЗ-3022” – 90 мільёнаў.
Па словах С. Хадатчука, важнейшая стратэгічныя культура – збожжа. Але за мінулы год ураджайнасць склала 25,7 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць у раёне – 29,6 ц/га. Прычына – мала арганікі і мінеральных угнаенняў. А дзе яны возьмуць грошы на ўгнаенні, калі іх няма на рамонт?
Асноўная кармавая культура – кукуруза. Засеялі ёю 321 гектар, а ўраджайнасць атрымалі 151 ц/га. Некалькі гадоў таму было больш – больш за 260 ц/га.
Агульны недабор грошай, якія страцілі толькі на жывёлагадоўлі, склаў 1 млрд 115 млн 200 тыс рублёў. Па словах старшыні, гэтай сумы смела хапіла б, каб чатыры месяцы выплачваць зарплату ўсім работнікам СВК. (Ну, калі пры сярэдняй у 2 млн 605 тысяч, то не хапіла б. А калі плаціць людзям менш, то можна было б і на пяць расцягнуць – заўвага аўтара).
“У гаспадарцы адсутнічае заатэхнік-селекцыянер, – сказаў старшыня. – Тады хто будзе вырашаць гэтыя пытанні?” У каго пытаўся Сяргей Іванавіч, было незразумела. З залы ніхто не адказаў. Сам ён таксама не даў адказу. Хто гэта будзе вырашаць – засталося таямніцай.
Хадатчук не хаваў негатыўных момантаў і крытыкаваў. Праўда, прозвішчы вінаватых не называў. “Не на патрэбным узроўні знаходзіцца дысцыпліна. Многія работнікі маюць заўвагі і вымовы, спазняюцца на работу і не дабываюць да канца працоўнага дня. А калі і знаходзяцца на рабоце, то не выконваюць абавязкі”, – казаў кіраўнік.
Калі судзіць па рэакцыі залы, то калгаснікаў зацікавіў толькі той момант, калі гаварылася пра зарплату. Вось што агучыў старшыня СВК “Крышылавічы”: «Сярэднямесячная зарплата ў СВК за 2014 год у цэлым склала 2 млн 605 тыс руб. У жывёлаводаў – 2 млн 803 тыс.руб, у трактарыстаў – 3 млн 509 тыс. руб, у вадзіцеляў – 2 млн 230 тыс., у паляводаў – 2 млн 88 тыс. рублёў. Для параўнання: ў 2013 годзе сярэдняя зарплата была 2 млн 220 тыс. руб.»
З залы пасля гэтага пачуўся гул і рэпліка: “Ды ніхто у нас столькі не палучае!” Па словах работнікаў, у многіх зарплата не дацягвае і да 2 мільёнаў.
Канешне, былі на сходзе і прыемныя моманты, і Сяргей Хадатчук адзначыў тых людзей, на якіх трымаецца калгас і што хоць павольна, нягледзячы на цяжкае становішча, нейкія зрухі да лепшага, на яго думку, усё ж ёсць. Ён адзначыў наступных работнікаў СВК: трактарыста Уладзіміра Пятровіча Канановіча, які на “Джон-Дзір” за сваю працу прадстаўлены да ўзнагароды ордэнам Працоўнай Славы. За ўнясенне ядахімікатаў, мінеральных угнаенняў старшыня СВК адзначыў Сяргея Міхайлавіча Курапаціна, за ўнясенне арганікі – Аляксея Антонавіча Сідарэвіча. Асаблівая падзяка выказана экіпажу камбайнераў-тысячнікаў Аляксандру Віктаравічу Шаматульскаму і Уладзіміру Канстанцінавічу Кораню, якія намалацілі 1239 тон зерня і рапсу. Не пакінуў старшыня без увагі і экіпаж Сяргея Міхайлавіча Курапаціна і Анатолія Васільевіча Ліска, якія на старэнькім камбайне “Ліда” намалацілі амаль паўтысячы тон збожжа. На адвозцы збожжа лідарам стаў Сяргей Яўгенавіч Цімашкевіч, які перавёз 1199 тон.
Напрыканцы даклада і падвядзення вынікаў за мінулы год старшыня падвёў да планаў на 2015-ты. Гучалі і канкрэтныя лічбы, і лозунгі.
Як выжыць у складанай сітуацыі (па версіі старшыні СВК “Крышылавічы)
— Павысіць самааддачу, дысцыпліну, пазбавіцца ад людзей, якія хочуць адпрацаваць гадзіны, а атрымаць не зарплату, а аклад.
— Патрэбна ў разы павысіць зарплату людзям, якія нястомна працуюць, прафесіяналам, якія не парушаюць працоўную дысцыпліну.
Цікава, якія людзі, згодна задумцы старшыні, увойдуць у гэты спіс і з якой даты будуць атрымліваць больш “у разы”? Калі “ў разы”, то нават пры павышэнні зарплаты ў два разы палявод павінен атрымліваць 4 млн рублёў, трактарыст – 7 млн, астатнія – пад 5 млн. Няблага. Добрыя планы.
Потым пайшло: зерня нажаць столькі, надаіць яшчэ больш, прывагі жывёлы павялічыць, нарошчваць пагалоўе, дабіцца высокіх надояў, дабіцца якасці малака сортам “экстра”, скараціць расходы ГСМ і г.д.
“Нягледзячы на высокі запланаваны ўзровень, усе паказчыкі рэальныя! Мы можам іх выканаць! Патрэбна смела, з аптымізмам, глядзець наперад!” – завяршыў свой даклад Сяргей Хадатчук.
Людзі пасля сходу і цудоўнага канцэрта “Мірскіх музыкаў” з Баранавіцкага раёна, па словах гледачоў, выйшлі з клуба і, смела гледзячы наперад, пакрочылі да магазіна…
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More