
Аб тым, як адчувае сябе на пасадзе аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў новы дырэктар КПД, якія перамены чакаюць работнікаў прадпрыемства і якія перспектывы бачыць Мікалай Паўловіч, у аўторак гутарыў галоўны рэдактар «ГЧ».
– Якім быў першы дзень на прадпрыемстве і як Вы настроены на працу?
– У чацвер адбылася першая сустрэча з калектывам КПД. На сход прыязджаў генеральны дырэктар «Брэстжылбуда» Аляксандр Іванавіч Раманюк, які расказаў пра агульнае становішча спраў у арганізацыі. Я таксама выказаў работнікам сваё бачанне сітуацыі.
Магу адзначыць, што калі мне пранавалі ўзначаліць КПД, я не хваляваўся. З КПД я супрацоўнічаў, спецыфіку працы ведаю, таму ніякага страху перад новай працай не было. У мяне ёсць бачанне новай працы, я ведаю, што патрэбна зрабіць. Хоць і не спадзяюся, што тут будзе лёгка. І ўжо зараз мне не хапае 24-х гадзін у сутках.
– Што збіраецеся зрабіць у першую чаргу?
– Першае што мы будзем рабіць, – гэта наводзіць парадак, рабіць тое, што не патрабуе ўкладання грошай. Калектыў тут добры, але ёсць усё ж моманты, якім патрэбна надаць увагу, каб не было расхлябанасці. У першую чаргу буду надаваць увагу строгаму выкананню службовых абавязкаў, працоўнаму распарадку і стварэнню бяспечных умоў працы. Здароўе і жыццё людзей – гэта найважнейшыя крытэрыі. Нельга дапускаць трагічных здарэнняў, якія, на жаль, мелі месца на прадпрыемстве.
З першых дзён езджу і наладжваю кантакты з пастаўшчыкамі матэрыялаў і заказчыкамі. Таксама спрабую неяк спаганяць пратэрмінаваныя даўгі. І асабістыя размовы з кіраўнікамі будаўнічых арганізацый, я спадзяюся, хоць часткова дадуць станоўчы вынік.
– Як Вас прынялі работнікі прадпрыемства, і як Вы ацэньваеце атмасферу ў калектыве КПД?
– Я ўдзячны за цёплы прыём. Шчыра кажу: калектыў прафесійны, і я вельмі рады, што спецыялісты дапамагаюць мне не ўскладаць усё і цягнуць на сабе, як гэта было ў аўтапарку. Я не настроены рабіць нейкіх кадравых перамен і скарачэнняў. Бачу, што людзі настроены самааддана працаваць. І хоць зараз няпроста працаваць, калі заказаў не так шмат, паспрабую захаваць прыстойную зарплату работнікам. Пакуль што рэнтабельнасць у гэтым годзе па выніках дзевяці месяцаў склала 14,7%. Наогул, падразаць зарплаты нават узімку не плануем, хоць і будзем менш загружанымі. У мяне мэта цяпер закупіць матэрыялы, каб зіму адпрацаваць без зрываў.
– Ці адчуваеце Вы падтрымку кіраўніцтва «Брэстжылбуда»?
– Так, такое спадзяванне ёсць. Для нас адным з галоўных фактараў фінансавай устойлівасці з’яўляецца наяўнасць бесперапыннай вытворчасці і аб’ёмаў па выпуску нашай прадукцыі. І калі будуць аб’ёмы, мы можам працаваць у некалькі змен на поўную загружанасць. Сёння я гутарыў з намеснікам генеральнага дырэктара «Брэстжылбуда» Дзмітрыем Анатольевічам Сапешкам, і ён мне сказаў, што ў Баранавічах пасля новага года плануецца ўзвядзенне трох шматпавярховых дамоў па тэхналогіі «Шырокі крок». Акрамя гэтага, у планах на 2016 год тры дамы ў Пінску, адзін у Баранавіцкім раёне і яшчэ па адным 40-кватэрным доме ў Ганцавічах і Мікашэвічах.
– Як Вы ацэньваеце свае асабістыя якасці і здольнасці як кіраўніка з немалым калектывам у больш за 200 чалавек і з даволі складанай вытворчасцю?
– У мяне амбіцыі здаровыя па натуры. Я максімаліст і не магу сядзець на месцы і глядзець спакойна, калі нешта ідзе не так. У мяне такі падыход: прыйшоў на працу, закачаў рукавы і працуй, патрабуй выніку ад сябе і ад работнікаў. А калі цяжка, гэта павінна праходзіць з трайной энергіяй. І пры гэтым важна яшчэ захаваць чалавечыя адносіны як да работнікаў, так і да заказчыкаў. Вядома ж, што іншы раз патрэбна ісці на ўступкі. Напрыклад, калі ёсць дагавор на выпуск пліт, а ў адначассе заказчык не можа заплаціць, то, можа, варта і адпусціць прадукцыю, пачакаўшы на аплату. Усе людзі разумеюць адзін аднаго, аддадуць жа грошы, бо будаўніцтва ажыццяўляецца за дзяржаўны кошт. Гэта лепш, чым сказаць: „Ідзіце, людзі, дадому, бо няма працы”.
– Часта даводзілася чуць, што рынак падзелены, што цяжка ўклініцца, каб павялічыць аб’ёмы вытворчасці за кошт кантрактаў на пастаўку прадукцыі ў іншыя вобласці. Ваша меркаванне на гэты конт?
– У мяне якраз і ёсць такія планы – шукаць новыя рынкі, дзе наша прадукцыя можа быць запатрабаванай. Вось Мінская вобласць побач. Чаму не паехаць і не прапанаваць? Нашы панэлі трохі даражэйшыя за гомельскія, але па якасці лепшыя адназначна, таму што ганцавіцкія панэлі больш трывалыя і даўгавечныя. У нашых плітах металу нашмат больш, чым у канкурэнтаў, і гэты аргумент вельмі важны для бяспекі тых людзей, якія будуць жыць у гэтых дамах.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More