
На «гарачую лінію» «ГЧ» жыхары Будчы пазванілі ў другой палове дня і паведамілі, што з магазіна вывозяць усе прадукты і вязуць іх у другі магазін. “У мінулым годзе у красавіку магазін гэты адрамантавалі і ўрачыста адкрылі, Селюжыцкі і Саланевіч падымалі бакалы! Людзі так радаваліся, а сёння зачыняюць! Навошта ж сродкі ўкладалі!?», – гаварыла жанчына па тэлефоне.
Праз паўгадзіны рэдактар “ГЧ” быў каля магазіна ў Будчы, дзе сабралася каля 30-ці чалавек (у асноўным гэта былі жанчыны). У магазіне сапраўды былі пустыя паліцы, а мужчыны загружалі ў фургон рэшткі тавараў.
“Нам кажуць, што закрываюць часова, можа, на тыдзень ці два, але ж усе тавары вывозяць падчыстую, – сказала жыхарка Будчы Валянціна Кандраценя. – Некаторым дабрацца да таго магазіна ўжо не пад сілу, бо ісці да яго больш за кіламетр”.
“Нам кажуць, што прадавец звальняецца, а нікога знайсці на яе месца не могуць, – дадае Любоў Савеня. – Канешне, звальняюцца. А што рабіць ёй? Класці ў касу сваю зарплату? Сюды пруць дарагія каўбасы – а хто іх тут будзе браць? Няхай даюць тое, што бяруць людзі. Каму патрэбна тая іхняя хурма?”
Па словах жанчын, ёсць людзі ў Будчы, якія пайшлі б на працу ў гэты магазін, але аднаму чалавеку справіцца складана, ды яшчэ навязваюць заказваць тавары, якія сяльчане не купляюць.
Пазіцыя спецыялістаў гандлю іншая. “Няхай людзі не абураюцца: гэта часова, бо няма прадаўца. Магазін потым будзе працаваць. А пакуль не можам знайсці работніка. Не хочуць ісці працаваць”, – адказала дырэктар гандлёвай зоны Алена Мелехавец.
Аднак яе аргументы і тлумачэнні будчакі слухаць не хацелі. Людзі былі ўзрушаныя, што кіраўніцтва райпо не можа вырашыць праблему і знайсці прадаўца. Некаторыя казалі, што будуць скардзіцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта і не толькі на новага старшыню райспажыўтаварыства, але і на раённую ўладу.
Прапанову рэдактара «ГЧ» пазваніць у райвыканкам і звязацца з Аляксандрам Саланевічам жыхары падтрымалі.
Як аказалася, Аляксандр Паўлавіч быў не ў курсе часовага закрыцця магазіна. “Не для таго магазін адкрывалі, каб яго закрываць!” – сказаў старшыня райвыканкама.
Кіраўнік раёна пасля кароткай тэлефоннай размовы разабраўся аператыўна. Праз 15 хвілін да людзей выйшла дырэктар зоны Алена Мелехавец і з добразычлівай усмешкай сказала: “Паважаныя жыхары! З заўтрашняга дня магазін будзе працаваць”.
Людзі радаваліся і дзякавалі, праз газету прасілі перадаць асабістую падзяку старшыні райвыканкама Аляксандру Саланевічу. “Цяпер бачым, што ён заступіўся за народ, і вялікую яму падзяку перадайце ад будчакоў, так і напішыце”, – сказала маладая жанчына.
Да таго часу, пакуль знойдзецца новы прадавец, у гэтым магазіне згадзіліся працаваць па чарзе прадаўцы з цэнтральнага магазіна “Прадукты”, дзе іх працуе трое.
У аўторак старшыня райспажыўтаварыства Аляксандр Кулак выказаў непаразуменне тым, што людзі паднялі бунт. “Гэта нашы ўнутраныя праблемы, мы іх самі павінны вырашаць, – сказаў па телефоне Аляксандр Іванавіч. – Людзям жа растлумачылі, што вывезлі прадукты, якія хутка псуюцца, а магазін праз некалькі дзён адчынілі б, бо новаму прадаўцу трэба прайсці медагляд, уладзіць іншыя пытанні па працаўладкаванні. Вось калі мы не выканалі б абяцанне, тады хай бы і скардзіліся”.
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More