
Петр Гузаевский
“Дзень не задаўся…”, – так лаканічна даў ацаніў чарговы дзень жніва аграном ААТ “Бярозавец”. Уборачную саправала не толькі надвор’е – навальніца прынесла праліўны дождж. На тарфяніках у западню трапілі камбайн і аўтамабіль “МАЗ”, які вывозіў з поля 10 тон намалочанага збожжа.
Камбайн, праходзячы чарговы круг на мягкай тарфяністай глебе сцягнула ў канаву і ён закапаўся так, что ледзьве не лёг на бок. А МАЗ спрабаваў вывезці зерне па полі, дзе расла трава, бо дарога так развязла, што там праехаць ужо было немагчыма.
Але не праскочыў – боўтнуўся так, што два магутныя трактары не змаглі яго дастаць з багны. Толькі калі прыехаў трэці, камбайн сумесна выцягнулі.
А каб выцягнуць МАЗ, работнікам калгаса ўручную прыйшлося перасыпаць вёдрамі амаль 5 тон з кузава ў прыцэп трактара.
Работнікі ратавалі тэхніку і 10 тон збожжа некалькі гадзін. Усе вымаклі да ніткі, але нарэшце вызвалілі з “палону” і аўтамабіль з новым ураджаем.
Стомленыя, прамокшыя людзі, запэцканыя чорнаю гразёю, якая вылятала з колаў трактароў, і ёсць тыя воіны, так званай «бітвы за ураджай».
Няблага, каб і тыя, хто толькі па тэлебачанні бачыць, як ідзе жніво і вырошчваюць збожжа, узгадвалі, якімі сіламі здабываецца хлеб, калі бачаць яго ў магазінах.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More