Categories: Новости

Ганцаўчанін у нераст налавіў рыбы амаль на 140 мільёнаў

Як расказала “ГЧ” прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч, прыкладна суткі супрацоўнікі аддзела аператыўнага рэагавання інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сядзелі ў засадзе і назіралі, як ганцаўчанін ставіў сеткі і лавіў рыбу. Да рыбалкі мужчына падышоў маштабна – паставіў на возеры 615 метраў сеткі.

Каля 8-мі гадзін раніцы, калі рыбалоў з рыбай прыплыў з возера, яго затрымалі. Аўтамабіль “Фольксваген”, на якім мужчына прыехаў і перавозіў рыбу, таксама арыштаваны і знаходзіцца на штрафпляцоўцы Ганцавіцкага РАУС.

Ганцаўчанін моцна рызыкаваў, бо якраз адважыўся браканьернічаць у перыяд нерасту, калі лоўля рыбы забаронена. З 20 сакавіка па 18 мая дазваляецца лавіць толькі з берага адной вудай з адным кручком. На вадасховішчы Лактышы, якое арэндуе ААТ “Рыбгас “Лактышы” і займаецца прамысловым ловам рыбы, на перыяд нерасту лоў рыбы таксама забаронены.

Па расцэнках рыбгаса, Васіль налавіў карасёў прыкладна на 3 млн 400 тысяч рублёў. Але паколькі зараз забаронны перыяд, то за кожную вылаўленую рыбіну нанесеную прыродзе шкоду лічылі не па кілаграмах, а за кожную рыбіну. І сума нанесенага ўрону выйшла такая велізарная, што на гэтыя грошы можна было б купіць не менш, як 3,5 тоны (!) рыбы і харчавацца ёю штодзень на працягу многіх гадоў .

Як патлумачыў “ГЧ” начальнік Ганцавіцкай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Крысюк, ганцаўчанін сеткамі незаконна здабыў 215 сярэбраных карасёў і двух ляшчоў у перыяд, калі забаронены лоў усіх відаў рыб. Такім чынам ён нанёс урон прыродзе на 139 млн 230 тысяч рублёў, або 663 базавыя велічыні.

“Такія дзеянні кваліфікуюцца як незаконная здабыча рыбы ці іншых водных жывёл, якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, за што прадугледжана крымінальная адказнасць па ч.4 арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Таму матэрыялы справы перададзены ў праваахоўныя органы”, – сказаў Сяргей Іванавіч.

У красавіку 2007 года на Васіля К. ўзбуджалі крымінальную справу па ч.2 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь. Тады інспектары рыбнагляду затрымалі мужчыну на вадасховішчы Лактышы, калі ён ішоў ад лодкі з двума рыбінамі ў руках.

Але пакуль яны яго затрымлівалі, двое чалавек, што былі ў лодцы з рыбай і сеткамі, павеславалі назад, і злавіць іх не атрымалася. Знайшлі толькі лодку, сеткі і рыбу: 15 шчупакоў, 11 карасёў, 21 ляшча, 8 акунёў і 7 краснапёрак. Васіль  даў паказанні, што ён рыбу не лавіў, а купіў дзве рыбіны за бутэльку гарэлкі. Тады крымінальную справу спынілі з-за адсутнасці ў яго дзеяннях саставу злачынства.

Зараз карасёў аказалася вельмі шмат, амаль на тры мяхі. І рыбаку можна толькі паспачуваць. Разбіральніцтвам займаецца Следчы камітэт, але крымінальная справа на момант выпуску газеты, як патлумачылі “ГЧ”, не была ўзбуджана, бо праводзіцца праверка. Але стала вядома, што ганцаўчанін прызнаў сваё парушэнне.

Тое, што Васіль  вылавіў сеткамі рыбу падчас нерасту, асабліва здзіўляе, бо мужчына з`яўляецца работнікам рыбгаса “Лактышы” і працуе рыбаком прыбярэжнага лову.

Раней ён працаваў у ахове рыбгаса, потым на сарціроўцы, а два апошнія гады – у брыгадзе рыбакоў прамысловай лоўлі азёрна-рачной рыбы. У гэты дзень, 5 мая, ён быў на працы на вадасховішчы, бо падчас нерасту на вадасховішчы Лактышы.

Па словах дырэктара ААТ “Рыбгас “Лактышы” Сямёна Шуста, у дачыненні да рыбака будуць прынятыя меры. “На падставе дакладной запіскі нашаму юрысту даручана прыняць меры ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам. Магу стопрацэнтна сказаць, што работнік будзе звольнены, бо такое парушэнне несумяшчальна з займаемай пасадай”, – сказаў Сямён Васільевіч.

Акрамя таго, што ганцаўчанін можа страціць працу, яму пагражае больш сур`ёзная адказнасць. За факт браканьерства у асабліва буйным памеры згодна з крымінальным законам парушальнік караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў з пазбаўленнем права займаць адпаведныя пасады або займацца адпаведнай дзейнасцю са штрафам.

Водгукі ў сувязі з фактам браканьерства ў рэдакцыю паступілі і ад рыбакоў, якія тэлефанавалі ў “ГЧ”. Жыхары раёна выказваліся эмацыйна, і падалося, не хавалі нейкай радасці, што чалавек папаўся.

“Работнік, які абавязаны сачыць, каб правілы рыбнай лоўлі не парушалі іншыя, парушыў іх сам. Тут атрымалася, як у народнай прымаўцы – паставілі казла капусту сцерагчы ці воўка авечак пасвіць”, – сказаў адзін з ганцаўчан.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

7 минут ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

4 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

4 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

23 часа ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago