Categories: Новости

Баранавічы – Лагішын – шлях пілігрымаў да Божай Маці

Пераадольваючы кіламетры шляху, дзеці, моладзь і пажылыя вернікі ідуць з Баранавіч з касцёла Святога Зыгмунта ў Лагішын, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Лагішынскай – Каралевы Палесся.

«Неяк раней я не надаваў значэння, а потым адчуў, што сілы ў падарожжы дае Бог. Чатыры дні ў дарозе з агульнай малітвай вельмі падымаюць настрой», – выказаўся адзін са старэйшых пілігрымаў, 63-гадовы ганцаўчанін Валерый Матуліс. – Іду, каб памаліцца за Ганцавічы, за ўсіх родных, за дзяцей і ўнукаў».

На ўдзел ў пілігрымцы Валерыя натхніў у свой час ксёндз Алег Шпець. І вось ужо пяты год запар Валерый Матуліс праходзіць паломніцкі шлях. Ён едзе ў Баранавічы, каб з самага пачатку пілігрымкі несці паломніцкі крыж наперадзе малітоўнай працэсіі.

У гэтым годзе ў 19-ай па ліку пілігрымцы ўзялі ўдзел 130 чалавек. Сярод іх Станіслаў Жагунь з Мядзведзіч, якому 68 год. «Рух – гэта жыццё», – кажа С. Жагунь. Ён ідзе пяты год і кажа, што спадзяецца хадзіць з пілігрымамі яшчэ 12 год, каб дацягнуць да свайго 80-годдзя.

Самая старэйшая з пілігрымаў – 69-гадовая Ірына Фірус з Ляхавіч. Яна падарожнічае з пілігрымамі дзясяты год. «Мне ўсё жыццё дапамагае Маці Божая, таму іду падзякаваць Ёй і ў дарозе малюся за пляменніка, каб пакінуў піць, – дзеліцца І. Фірус. – Бывае цяжка ў дарозе, але я веру, што Бог дапаможа». Яна 38 гадоў працавала старэйшай медсястрой ў ляхавіцкай бальніцы. Была ініцыятарам таго, каб у Рачканах пабудавалі касцёл і ўжо колькі год прымае актыўны ўдзел у яго дзейнасці, а цяпер разам з пілігрымамі не перастае маліцца Богу аб умацаванні сваёй веры.

Кожны год да пілігрымаў далучаюцца новыя адважныя маладыя людзі з сэрцамі, якія прагнуць праслаўляць Бога праз удзел у пілігрымках. Як расказала 16-гадовая Вольга Лявошка, яна ідзе з пілігрымамі чацвёрты раз. У гэтае падарожжа Вольга прывяла і сваю маці з 12-гадовым братам Аляксандрам. Але самым малодшым пілігрымам можна лічыць сябра сямейства Лявошыкаў 10-гадовага Антона Лазюка. «Ісус за нас памёр на крыжы, і я з радасцю іду з пілігрымамі ў знак ўдзячнасці Богу і праслаўляю яго імя, – гаворыць Вольга Лявошык. – Супольная малітва вельмі ўзмацняе веру».

Юлия Матусевич

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

2 часа ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

6 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago