Categories: Новости

Работнікі рыбгаса затрыманы з шасцю мяшкамі рыбы

Як патлумачыў па тэлефоне “ГЧ” намеснік начальніка Пінскай міжраённай інпекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргей Чыжэўскі, прыкладна ў 19 гадзін 50 хвілін каля вёсці Бобрык Пінскага раёна супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль “Фольксваген-Пасат” у якім было два чалавекі, а ў салоне ў мяшках знаходзілася рыба.

Работнікі ДПС выклікалі работнікаў інспекцыі.

За межы раёна рыбгасаўцы везлі вельмі добры ўлоў – 136 штук белага амура агульнай вагой 174 кг і 85 карпаў агульнай вагой 72 кг.

Аўтамабіль, на якім перавозілі рыбу, быў змешчаны на штрафстаянку, а карпаў і белых амураў перадалі на захоўванне ў рыбгас “Палессе”.

“Устаноўлена, што рыба вылаўлена ў прудах, ніякіх суправаджальных дакументаў у мужчын не было, таму справа перададзена ў міліцыю», – сказаў Сяргей Іванавіч.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі, адзін з затрыманых работнікаў рыбгаса вясной ужо трапляў у поле ахоўнай дзейнасці інспекцыі. У перыяд вясновага нерасту на вадасховішчы Лактышы ён рыбачыў сеткамі і вылавіў 120 кг рыбы. Тады браканьер прызнаў віну і адразу выплаціў у якасці пакрыцця прычыненай прыродзе шкоды 140 млн рублёў.

На гэты раз справа можа закончыцца крымінальным артыкулам. Як адзначылі ў Дзяржінспекцыі: “Калі праваахоўнікі дакажуць факт крадзяжу, то гэта будзе адзін з самых буйных крадзяжоў рыбы сёлета, а парушальнікі могуць пазбавіцца волі на чатыры гады”.

Для рыбгаса “Лактышы”, які перажывае свае горшыя часы і з мільярднымі даўгамі знаходзіцца на мяжы банкруцтва, гэта навіна толькі дабавіла праблем.

Па словах дырэктара ААТ “Рыбгас “Лактышы” Сямёна Шуста факт, што работнікі папаліся з рыбай, стаў непрыемнай нечаканасцю.

“Канешне, як толькі мне паведамілі пра гэта, то ў мяне быў шок. Для мяне гэты выпадак – мінус маёй рэпутацыі на ўсю рэспубліку. Аднаўляць рэпутацыю трэба будзе не месяц, калі наогул атрымаецца, – патлумачыў Сямён Васільевіч. – Мяне падвялі людзі, якім я давяраў і даў паўнамоцтвы. Я цяпер нікога не вінавачу, думаю, што меры будуць прыняты з боку праваахоўных органаў і ўсе абставіны будуць устаноўлены. Калі будзе ўзбуджана крымінальная справа і факт будзе пацверджаны аб`ектыўнымі доказамі, работнікаў чакае звальненне па дэкрэце Прэзідэнта”.

Па словах дырэктара рыбгаса, акрамя таго, што супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць разбіральніцтва, будзе праведзена ўнутраная праверка і падняты пытанні, а чым займаецца ахова?

“Я на сходзе работнікаў аховы сказаў, што на кожным з іх ляжыць вялікая адказнасць, у той жа час у некаторых работнікаў вялікія магчымасці і спакусы. Ахоўнікі павінны праяўляць пільнасць заўсёды, а пры пропуску машын сваіх работнікаў павінен быць падвоены кантроль», – сказаў дырэктар рыбгаса.

Як паведаміла “ГЧ” афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, крымінальную справу па дадзеным факце на момант 17 жніўня пакуль не ўзбуджалі.

Супрацоўнікам праваахоўных органаў патрэбна будзе высветліць, дзе вылаўлена рыба, куды яе везлі работнікі рыбгаса, як яе вывезлі з тэрыторыі рыбгаса і дзе на той час была ахова, а таксама іншыя пытанні і абставіны.

 

Па інфармацыі сайта Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Вынікі гаспадарчай дзейнасці
2015 год:
Выручка ад рэалізацыі працукцыі –10 млрд 562 млн руб.
Сабекошт прадукцыі –18 млрд 097 млн руб.
Чыстыя страты – 7 млрд 623 млн руб.
Колькасць работнікаў – 93
За 1-е паўгоддзе 2016 года
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі – 2 млрд 920 млн руб.
Сабекошт прадукцыі – 4 млрд 499 млн руб.
Чыстыя страты склалі – 2 млрд 209 млн руб.
Колькасць работнікаў – 89

У цэлым непакрытыя страты акцыянернага таварыства – 27 млрд 549 млн руб.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago