Categories: Новости

Кандыдат у дэпутаты парламента Таццяна Малашчанка агітуе ганцаўчан

Пасля 17 гадзін ганцаўчане ішлі з працы, некаторыя прыходзілі на выбарчы ўчастак, што месціцца ў ГДК, таму ўлёткі разыходзіліся хутка. Яшчэ лепш праграмы кандыдата ў дэпутаты пайшлі каля магазіна «Хлебосолье». Да таго ж прыхільнікі і сябры ініцыятыўнай групы Таццяны Малашчанка не ленаваліся і раздавалі яе прадвыбарчую праграму ў іншых месцах на вуліцах Ганцавіч.

Ганцаўчане сустрэлі прэтэндэнтку на дэпутатскі партфель па-рознаму: некаторыя з задавальненем бралі ўлёткі, некаторыя казалі, што ўжо за яе прагаласавалі, некаторыя спалохана збочвалі і адмахваліся рукамі. Але большасць ганцаўчан усміхаліся, бралі ўлёткі і амаль на хаду пачыналі чытаць.

Каля пікета надоўга (не менш як паўгадзіны) спыніўся былы тройчы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Свірыд. Яму самому, відаць, было цікава і пагаварыць і падзяліцца вопытам сваёй дэпутатскай дзейнасці ў парламенце.

З цікавасцю гутарылі з ім і госці з Баранавіч.  

Некалькі пытанняў Таццяне Малашчанка задаў галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час».

– Таццяна, Як Вы ацэньваеце свае шансы ў барацьбе за мандат дэпутата?

– Тое, што няма свабодных выбараў, гэта ўжо ўсе ведаюць. Я таксама частка свайго народу, таму гэта разумею. Не маю ніякіх ілюзій, што выбяруць мяне. Але каб выбары былі свабодныя, то я лічу, што шансы былі б дастаткова  высокія.

Я так думаю, таму што сустракаю шмат людзей, якія ўжо прагаласавалі за мяне. Людзі мне расказваюць пра майго апанента (Леаніда Аляксандравіча Цупрыка), пра яго праграму. Пытаюць, ці чытала я яго праграму, бо, маўляў, ён плануе тое, што ўжо зроблена.

А трэці кандыдат, Вярэніч, фігура тэхнічная, падставовая ці не, не буду казаць, але ніякай актыўнасці яго перадвыбарчай увогуле няма. Я не разумею, чаго вылучаць сваю кандыдатуру і потым адмаўляцца ад выступленняў па тэлебачанні, ад дэбатаў.

– На Ваш погляд, ці роўныя ўмовы для кандыдатаў, каб праводзіць перадчыбарчую кампанію?

– Роўныя ўмовы толькі з выгляду. Вельмі прыгожы агульны плакат падрыхтавала камісія па акрузе №7. А ў астатнім роўнасці той няма. Вось, напрыклад, у нас  у Баранавічах ужо ёсць выбраны дэпутат Вольга Палітыка, якая балатуецца зноў, плакаты якой можна сустрэць на ўсіх школах. Побач няма больш ніякіх плакатаў.

А не кожны ж можа зрабіць такія плакаты.  Цяпер паўсямесна па Баранавічах праводзяцца ў школах бацькоўскія сходы, на якіх абавязкова даецца ёй слова. Аб якіх роўных умовах тады можна гаварыць…

Вы вымушаны наведваць выбарчышыкаў у трох раёнах Ганцавіцкім, Баранавіцкім і Ляхавіцкім, ці існуюць нейкія адрозненні паміж раёнамі? Ці падтрымка людзей з Баранавіцкага раёну у Вас усё ж большая, бо Вы там пражываеце?

– Спецыфіка канешне у розных раёнах  розная, але стаўленне людзей не горшае. Многія мне кажуць, што дарма я знялася з 5-й акругі ў Баранавічах і пайшла на сельскую акругу №7. Я скажу, я не бачу адрозненняў. Людзі ставяцца цёпла і дружалюбна. Вось і ў Ганцавічах да мяне людзі вельмі добра ставяцца. Тут я сябе таксама чужой не адчуваю. 

Некалькі асноўных момантаў хачу спытаць па Вашай перадчыбарчай праграме, дзе галоныя пасылы – змяненне стаўлення да беларускай мовы і культуры. Што акрамя гэтага яшчэ можаце адзначыць важнае ў Вашай праграме?

– Шкада, мы не змаглі стаць нацыяй за 25 гадоў. Гэтыя шансы былі выкарыстаны нашымі суседзямі. І гэта вялікі мінус. Не будзе народу, не будзе нацыі , не трэба ні эканоміка, ні ўсё астатняга.

Бо калі няма нацыі, а прыйдуць некія інвестары з Усходу ці Захаду, то нашага народу з цягам часу проста не будзе. Гэта, канешне, асноўнае ў маёй праграме. Але ёсць праграма і па эканоміцы.

Асноўны ўпор – гэта свабодны рынак, свабодныя ўмовы, свабодная канкурэнцыя, прыватная ўласнасць на зямлю. Рынкавая эканоміка адрэгулюе працэс і вытворчасці і гандлю, рынак павінен быць кругом.

Мы прапануем і сацыяльныя праграмы. Усё павінна быць накіравана на тое, каб людзям было лепш. Таму тыя сацыяльныя праграмы, якія мы прапануем, гэта і пенсіённая рэформа, і рэформа аховы здароўя, праграма жыллёва-камунальнай гаспадаркі і канешне адукацыя – гэта таксама немалаважныя рэчы.

 – Як адносіцеся да так званага закона аб тунеядстве?

–Я яго не падтрымліваю і лічу, што гэта апошняя кропка. Не разумею чаму той, хто не працуе, бо не мае магчымасці працаваць, яшчэ і павінен заплаціць грошы ў казну?!

З каго дзяржава хоча браць падаткі? З тых бедных, якіх набіраецца ўсё больш? Канешне, з тых бедных набіраецца нейкая сума. А багатыя як не плацілі падаткі, так яны іх плаціць і не будуць. Таму я лічу, што гэтую сістэму трэба амяніць.

 

– А стаўленне да пенсійная рэформа, згодна якой павысілі пенсійны ўзрост?

Тое самае і па пенсійнай рэформе. Трэба рэфармаваць усё, ствараць новыя рабочыя месцы. Новыя работнікі і будут напаўняць пенсійны фонд. Цяпер усе парушана – працоўных становіцца ўсё меней, а пенсіянераў усё болей.

Гэтую праблему хацелі вырашыць проста – павысіўшы пенсійнны ўзрост. На самай справе можа быць такая сітуацыя, што працоўных зусім не стане хапаць. І што далей? Хоць падвышай, хоць не падвышай, адкуль будзе браць тыя грошы? Узяліся за гэта не з таго боку. Пенсіённую сістэму трэба зрабіць размеркавальна-накапляльнай, як гэта ва ўсім свеце.

А ў нас толькі размеркавальная, у чым я таксама сумняваюся, бо ці аддаюць яны людзям усё тое, што атрымліваюць. Колькасць чынавенства трэба крыху зменшыць, каб не было нікога лішняга, каб не атрымлівалі дарма грошы.

У іншых краінах з той працай, што робіцца ў нас, спраўляецца значна меньшая колькасць людзей.

– Вось Вылічыце, што  чыноўнікаў зашмат, і ўлада дзеючая так лічыць, час ад часу праводзячы аптымізацыю, а папросту, скарачаюць людзей.  Думаеце патрэбна нейкая іншая рэформа, якая будзе больш эфектыўнай?

Павінна быць не вертыкаль, а гарызанталь. Я не думаю, што павінна быць шэсць абласных рэгіёнаў, якія мы зараз маем. Я не думаю, што тое, што мы маем зараз, эфектыўна. Такія гарады, як Баранавічы, Ляхавічы ці Ганцавічы павінны мець роўныя правы, а не падпарадкоўвацца Брэсту.

Таму я лічу, што кіраўніцтва ў Брэсце – гэта абсалютна непатрэбная рэч. Глядзіце колькі там чыноўнікаў, навошта такое звяно, як абласное? Гэта прамежкавае звяно, якое толькі замаружвае ўсё. 

Балючая тэма для ганцаўчан, бо гэта сельскагаспадарчы рэгіён, што колькасць насельніцтва на сяле змяншаецца, людзі працаваць на зямлі не застаюцца, ёсць праблема з працаўладкаваннем і дастойнымі заробкамі… Што рабіць?

– Я лічу, што спроба рэформы і стварэнню аграгарадкоў не дала таго выніку, на які разлічвалі. Нічога не змянілася, у людзей як не было сваёй зямлі, так і няма.

Першае, што патрэбна зрабіць – гэта ўвесці закон аб уласнасці на зямлю. Гэта тое, што адразу вырашыць многія пытанні. Можа, адродзіцца фермерства, гэта прывяжа людзей да сяла. 

Ёсць людзі, якія умеюць і хочуць працаваць на зямлі. Ёсць людзі, у якіх ёсць грошы, і яны вернуцца сюды, калі будзе нармальная заканадаўчая база. Яны не будуць баяцца рызыкаў і будуць укладваць свае грошы і нешта развіваць. Рынак нельга спланаваць і спыніць, таму ён будзе развівацца і дыктаваць свае ўмовы.

– Выбаршчыкі, якія пойдуць на выбары мала ведаюць пра кандыдатаў, таму ім прыходзіцца ацэньваць  прэтэндэнтаў з той інфармацыі, якую змясцілі ва ўлётках і раскідалі па паштовых скрынях. Пра Вас даводзілася чуь, што Вы не маеце працы, не маеце даходу, таму, маўляў, як такі чалавек можа нешта зрабіць у парламенце?

– Даход ёсць, бо ў мяне ёсць сям’я, ёсць дзеці, ёсць муж, які корміць сям’ю, бо гэта яго, як і кожнага іншага мужчыны, абавязак. Калі ён мае добрую працу, то навошта мне ісці на працу за мільён ці два і забываць дзяцей. Лепш заняцца іх развіццём, іх адукацыяй. Гэта значна большы ўклад, чым я магу зрабіць, працуючы недзе за маленькую зарплату.

Да таго ж я не лічу, што адсутнасць працы зараз – гэта мой недахоп. У мяне быў свой бізнес у Баранавічах, гэта быў наш сямейны бізнес. Мы працавалі, як маглі, з душой. Мы мелі усе сертыфікаты, мелі ўсё неабходнае. Але з нашымі законамі, з нашымі падаткамі, калі робіш усё чэсна, нельга выжыць. Сем гадоў працавалі, быў прыбытак.

Але на жаль прыйшоў момант, калі стала цяжка канкурыраваць. З’віліся супермаркеты, якія выціснулі больш дробных канкурэнтаў і пачалі дыктаваць свае кошты. Рынак, які даваў альтэрнатыву, яны і зараз душаць. Таму ствараць, працаваць, і зарабляць я магу. Толькі хочацца ў роўных умовах канкурыраваць, а не прыстройвацца.

 

– Што б Вы хацелі яшчэ сказаць ганцаўчанам і іншым выбарчшыкам вашый акругі?

–Людзі, вяртайцеся да сваіх каранёў. У нас такая цудоўная мова. Тут уся зямля гаворыць нашай мовай. Калі мы будзем адзінай нацыяй, будзем адзін аднаго падтрымліваць, гэта і будзе салідарцасць. Я вас заклікаю да салідарнасці.

 

Рымвід

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago