
Акрамя традыцыйных віншаванняў, бяспройгрышнай латарэі і шматлікіх конкурсаў, гледачоў парадавалі шматгадзінным канцэртам самадзейныя артысты Агарэвіцкага СДК, а ўдзельнікі рыцарскага клуба «Шляхецкая застава» з г. Баранавічы біліся ў паядынках за лактышоўскіх «дам сэрца» на мячах.
Не на жарт рыцары ў шлемах і латах малацілі адзін другога мячамі. У ліку рыцараў клуба «Шляхецкая застава» быў і пераможца турніру Ілья Матусевіч, які мае лактышоўскія карані, у вёсцы і зараз жыве яго маці.
Рыцары вяскоўцам вельмі спадабаліся, бо каб сфатаграфавацца з імі, утварылася чарга. Ды і хлопцы парадавалі не толькі паядынкамі. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе па падняцці гіры, спрабавалі ва ўсёй нялёгкай амуніцыі залезці на слуп, каб дастаць прыз.
А на сцэне гучалі песні, інтэрмедыі, гумарыстычныя сцэнкі, ад якіх народ валіўся са смеху покатам.
Павіншавалі на свяце залатых юбіляраў, якія сёлета адзначылі 50-годдзе сумеснага жыцця: Васіля Мікалаевіча і Алену Васільеўну Ленкаўцоў і Івана Мартынавіча і Марыю Васільеўну Берташаў; з сярэбраным вяселлем павіншавалі Мікалая Міхайлавіча і Наталлю Іванаўну Касцярэнкаў. Віншаванні і падарункі прымалі вяскоўцы, якія сёлета пайшлі на заслужаны адпачынак: Мікалай Канстанцінавіч Мышкавец і Мікалай Канстанцінавіч Палазок. Падарунак ад спонсара атрымала майстар народнай творчасці Валянціна Міхайлаўна Крыцкая, а спонсару Сяргею Ціхоцкаму, які штогод дапамагае лактышоўцам прызамі, артысты прысвяцілі песню.
Не абышлося і без знакамітай юшкі Навумавіча. Некалькі вёдзер наварыстай стравы Іосіфа Навумавіча пайшло на пачастунак для гасцей і вяскоўцаў.
Адметнасцю на свяце таксама стала экспазіцыя музея, які стварылі ў вёсцы па ініцыятыве ўраджэнца Лактышоў, метадыста раённага цэнтра аддзела культуры Мікалая Ленкаўца. Аўтар гэтага артыкула таксама павішаваў лактышоўцаў са святам, тым больш, што колькасць падпісчыкаў газеты «Ганцавіцкі час», нягледзячы на тое, што насельніцтва становіцца менш, у Лактышах пакрыху павялічваецца. Больш за тое, я паспрачаўся на 200-грамовую шакаладку з дзяўчатамі з Ганцавіч, што спяю песню. Ці спадабалася лактышоўцам песня пад гітару, ці не – гэта, як кажуць, справа густу, але жартоўную спрэчку я выйграў.
А рыцарам ад «Ганцавіцкага часу» дастаўся памятны сувенір з лагатыпам газеты.
Дацямна каля сельскага клуба гучала музыка і весяліўся народ. Хочацца спадзявацца, што і ў наступным годзе лактышоўцы гэтак жа бадзёра і весела адзначаць свята вёскі і парадуюць новымі сюрпрызамі.
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
This website uses cookies.
Read More