Новости

Заўсёды з вамі і для вас газета «Ганцавіцкі час»!

Паважаныя падпісчыкі, чытачы!

Не буду заходзіць здалёк, а адкрыта скажу, што зараз як ніколі нам патрэбна ваша дапамога. Зусім мала часу засталося да заканчэння падпіскі на газету «Ганцавіцкі час» на другое паўгоддзе.

Таму вялікая просьба да ўсіх, хто цэніць працу супрацоўнікаў нашай рэдакцыі, хто лічыць, што «Ганцавіцкі час» павінен друкавацца, аформіць падпіску ў бліжэйшыя дні на пошце, у сваіх паштальёнаў, у рэдакцыі альбо праз сайт belpressa.by.

Я ганаруся тым, што ў адрозненне ад іншых выданняў, «ГЧ» людзі выбіраюць самі, без прымусу, як гэта незаконна практыкуюць у асобных арганізацыях. Дзякуючы кожнаму з вас і агульнай вашай падтрымцы існуе «Ганцавіцкі час».

Нягледзячы на няпростыя ўмовы працы і ганенні, рэдакцыя трымаецца праўды і аб`ектыўна асвятляе падзеі, якія адбываюцца ў Ганцавіцкі раёне і за яе межамі. Сярод вас ёсць тыя, хто амаль з першага нумара з`яўляецца падпісчыкам газеты на працягу ўжо амаль 20 гадоў і сваім рублём галасуе за тое, каб «Ганцавіцкі час» кожны тыдзень атрымлівалі жыхары раёна. І кожнаму з вас за гэта вялікі дзякуй.

Усе гэтыя гады нашы журналісты прыкладалі намаганні, каб вы валодалі аб`ектыўнай інфармацыяй пра падзеі, якія адбываюцца ў раёне, навіны і пра стан прадпрыемстваў і арганізацый.

Мы пісалі пра лёсы людзей, шукалі для вас карысную інфармацыю і як маглі садзейнічалі вырашэнню праблем, стараліся па магчымасці дапамагаць парадамі і справамі кожнаму, хто меў у гэтым патрэбу.

Ад пытанняў з ЖКГ, стану дарог, адстойвання правоў работнікаў розных арганізацый да эканамічнага стану прадпрыемстваў – «ГЧ» ніколі не замоўчваў праблемныя пытанні. І на многія з гэтых пытанняў кіраўніцтва ці кантралюючыя органы, а таксама суд рэагавалі.

І такая канструктыўная рэдакцыйная палітыка нашага выдання была ўвесь час. Таму мне вядома, што многія з вас з павагай адносяцца да газеты і яе супрацоўнікаў. Не ярлыкі і папрокі «добразычліўцаў», а справы паказваюць, што «Ганцавіцкі час» заўсёды імкнуўся, каб жыццё людзей паляпшалася, а розныя праблемы вырашаліся пазітыўна.

Праўдзіва інфармаваць, пісаць гісторыю нашай роднай Ганцаўшчыны і падымаць імідж нашых таленавітых людзей, любіць гэты край і садзейнічаць, каб у нашым раёне паляпшаліся ўмовы для жыцця – у гэтым наша місія.

Многія з вас ведаюць, што праца наша заўсёды была нялёгкай. На жаль, няма роўных умоў для дзейнасці, як гэта павінна быць згодна з заканадаўствам. У многіх магазінах «ГЧ» не дазваляюць прадаваць, правесці акцыю для паштальёнаў на іншыя раёны Белпошта адмовіла.

Мясцовыя праблемы, якія падымае «ГЧ», недаспадобы некаторым чыноўнікам. Яно і зразумела: хочацца, каб усё было ціха, каб можна было спакойна атрымліваць бюджэтныя зарплаты і каб людзі не ведалі, што адбываецца вакол.

Таму даводзіцца чуць, што асобныя кіраўнікі распаўсюджваюць чуткі, што, маўляў, «ГЧ» «шкодзіць раёну». Гэта поўная лухта! Чым гэта шкодзіць?

Можа, «Ганцавіцкі час» давёў шэраг сельгаспрадпрыемстваў да банруцтва? Ці, можа, ААТ «Модуль» збанкруціў? А каб не Белжылбуд, і ААТ «Завод Модуль» пайшоў бы па тым жа шляху? Можа, газета вінавата, што зачыняюцца школы, дзіцячыя садкі, а моладзь адсюль уцякае? Ці, можа, лес «ГЧ» выразае так, што хутка не будзе дзе ягады і грыбы людзям збіраць?

Але тыя ж «добразычліўцы» не заўважаюць, колькі карыснай інфармацыі піша «ГЧ»: пра спартсменаў і творчых людзей Ганцаўшчыны, пра цікавых людзей розных прафесій, пра тых, хто пакінуў радзіму і жыве ў іншых краінах свету і дзеліцца з намі сваім вопытам, і шмат іншага.

Без вольнага слова жыццё прыйдзе ў заняпад. Я спадзяюся, што кожны з вас не толькі сам падпішацца, але і параіць гэта зрабіць свайму суседу, калегам па працы і проста знаёмым. Не адкладвайце, калі ласка, падпіску на апошні дзень.

Калі ў Вас ёсць пытанні, карысная інфармацыя, ці незвычайная гісторыя – званіце ў рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час»: тэл. 8 (01646) 6-21-26, 8 (01646) 6-24-92.

fgun_furn

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

14 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago