
"Белпошта"
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 28 ліпеня 2023 года выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі. Яны падрыхтаваны на тэму «Брэстчына» і выйдуць з серыі «Беларускі край».
Паводле інфармацыі РУП «Белпошта», праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Брэсцкім абласным выканкамам. Дызайн зроблены Яўгеніяй Бедонік, фота Сяргея Плыткевіча, а наклад кожнай маркі складае 42 тысячы экзэмпляраў.
На новых марках намаляваны славутасці брэсцкага рэгіёну. Сярод іх — Холмскія вароты мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», палац Пуслоўскіх у Косава Івацэвіцкага раёна. Яшчэ адна марка прысвечана Свята-Уваскрасенскаму сабору ў Брэсце.
Спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень» адбудзецца 28 ліпеня ў аддзяленні паштовай сувязі №10 Брэста. Дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне абраны невыпадкова: яго прымеркаввалі да свята горада.
Маркі друкаваліся ў РУП “Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Т. Непагадзіна” афсетным і поўнакаляровым спосабам.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More