
Cветлана Малышко
У жывой нязмушанай атмасферы фальклорныя калектывы з вёсак Люсіна, Раздзялавічы, Хатынічы, Дзятлавічы (Лунінецкі раён) і Крывошын (Ляхавіцкі раён) паказалі традыціі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці.
Удзельнікі тэатралізаванай дзеі былі ў прыгожых, святочных беларускіх нацыянальных касцюмах. Але самыя каларытныя касцюмы і маскі былі ў Казы. Кожны калектыў прывёз з сабой сваю: дзе “жывёлінка” была кудлатая, а дзе – і без рога.
“Го-го-го, Каза, дзе рог дзела?“, – галасілі ўдзельнікі раздзялавіцкага калектыва. А яна адказала: “На соль з’ела… бо соль цяпер дарагая“.
Вобраз Казы і словы “ой, Каза ўпала, каб яна ўстала, дайце Казе сала” звыклыя для ганцаўчан. Аднак некаторыя дзіцячыя калектывы праявілі арыгінальныя падыходы для “ажыўлення” сваёй непрытомнай жывёліны.
Калі Каза з в. Крывошын не ўстала і ад сала, і ад булак, то дзеці праспявалі: “Прыйдзе шэранькі ваўчок, укусіць козачку за бачок“. І яна шпарка ўкочыла, быццам і не ляжала хвіліну таму без абяздвіжаная.
Цікавасць прадстаўлялі і самі абрады: калядоўшчыкі заходзілі ў хату да гаспадароў-вяскоўцаў, і выконвалі розныя песні з пажаданнямі здароўя, ураджаю, багацця.
“Каб жылі ў раскошы, і мелі многа грошай…” – спявалі-жадалі ўдзельнікі калектыву з в. Люсіна.
Цікавы быў і танец Казы, як сімвал жыцця і заможнасці.
“Наша Каза так скачыць, што ногі не удзержаць!” – казалі удзельнікі калектыву з в. Раздзялавічы, а Каза і праўда пайшла ў скокі вельмі спраўна, высока падкідаючы ногі.
“Яна маладая, танканогая, другі год толькі ў пашу пайшла“, – патлумачылі раздзялаўцы.
На імправізаваных Шчодрыках дзеці абавязкова выконвалі песню-прывітанак, пасля якой гаспадары запрашалі каляднікаў у хату, і музычныя пагрозы пасля дзеі – на той выпадак, каля гаспадары скупыя і нічым іх не адораць. Рабіць, гэта, дарэчы, не рэкамендуецца, бо калі пойдуць каляднікі з пустымі рукамі, лічы, увесь год нешчаслівы будзе.
“Не дасце каляды, з’ядуць коніка авады“, – спявалі раздзялаўцы.
Пасля таго, як дзеці пакалядавалі, для іх і іншых гледачоў адбыўся паказ калядзнай дзеі “Цар Ірад” традыцыйнага тэатра “Батлейка”.
Таксама был падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы конкурса малюнкаў “Цуд на Каляды”, які праходзіў з 24 снежня па 13 студзеня. Паглядзець на малюнкі можна было ў кінатэатры “Маладосць” ці на сайце “Дома рамёстваў”.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More