Categories: Новости

Ганцавіцкія пенсіянеркі “шпацыравалі” па выставачных залах музея

Для гасцей супрацоўнікі музея падрыхтавалі невялічкі экскурс у 30-я годы мінулага стагоддзя, калі Ганцаўшчына пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора апынулася пад уладай Польшчы. У той час у мястэчку пражывала каля 2000 жыхароў.

Новыя гаспадары адразу пачала наводзіць свае парадкі ў Ганцавічах.

У палякаў было прынята вялікую ўвагу надзяляць добраўпарадкаванню вуліц, таму кожны гаспадар абавязкова павінны быў пракласці каля сваёй хаты тратуар: хто бяднейшы – драўляны, хто больш багаты – каменны”, — расказала экскурсавод паненка Вера.

Разам з ёй наведвальніцы прайшліся па галоўнай вуліцы мястэчка Ганцавічы, якая ў той час звалася Касцёльнай, а цяпер носіць назву Кастрычніцкая.

Экскурсавод паказала старыя фотаздымкі з месцячковымі відамі, і патлумачыла, што болей за 80 гадоў таму на месцы, дзе цяпер працуе крама “Цэнтр”, стаяла хата раввіна. А там, дзе быў колішні касцёл, нават на яго падмурку, пабудаваны сучасны Дом культуры.

Шпацыруючы далей, госці даведаліся, што на месцы кінатэатра працаваў невялічкі кірмаш, гасцініца стаіць на месцы дэпо дабравольнай пажарнай дружыны, а там, дзе зараз знаходзіцца рэстаран “Цна”, калісьці была “касса хворых” (аналаг нашай страхавой медыцыны).

Потым наведвальніцы завіталі ў фотаатэлье, дзе ім прапанавалі змяніць вобраз і сфатаграфавацца, паабяцаўшы сюрпрыз напраканцы праграмы. Антураж – шляпкі, каралі, шалі, кветкі, вянкі і іншае – жанчыны знайшлі ў імправізаванай цырульні.

Пенсіянеркі – сапраўдныя модніцы — с задавальненнем пераапраналіся і пазіравалі фатографу, спрабуючы той ці іншы вобраз. У некаторых жанчын было па некалькі спроб.

Падзівіцеся, што мне лепей апрануць – шляпку ці вяночак? Ці, можа, шалю накінуць?” – какетнічалі яны каля люстэрка.

Іншыя нахвальвалі сябровак, весела смеючыся: “Глядзіце, дзяўчаты, як стаіць, як сапраўдная мадэль! Маладым прыгажуням далёка да яе…”

Калі фотасессія скончылася, госці пашпацыравалі далей, у другую залу музея, дзе іх чакала іншая паненка.

Яна распавядала пра шклозавод, што працаваў калісьці там, дзе стаіць сучасны хлебазавод. Прадэманстравала і вырабы шклозавода – бутэлькі, посуд і шкляныя шары. Потым спытала, дзеля чаго выкарыстоўваліся шары раней, акрамя дэкаратыўнай функцыі?

Адказ быў нечаканы: “Для прання бялізны! Бралі шчыпцы, акуналі шары ў гарачую воду, клалі на ручнікі ці тканіну, перакатвалі і такім чынам бялізна пралася…

Падчас экскурсу даведаліся ганцаўчанкі і пра тэлефанізацыю мястэчка, якая ў той час была вельмі дарагой, таму на ўвесь населены пункт было толькі 10 тэлефонаў, ну і пра звычкі продкаў, і нават пачаставаліся смачным печывам.

Таксама падзівіліся на грошы продкаў.

А потым ўсе разам гулялі ў віктарыну з пытаннямі пра Польшчу, пераводзілі з польскай мовы цікавыя і ў нечым смешныя для нашага слыху словы, такія як “пукаць” – грукаць, “злобэк” – садзік, “вошка” – вёска і іншыя.

Таксама гулялі пенсіянеркі ў “пазлы”, збіраючы фотаздымак Ганцавічаў мінулых часоў. Пераможца атрымала каляндар на 2017 год з выявай краязнаўчага музея.

Напрканцы праграмы ганцаўчанкі азнаёміліся з выставай, прысвечанай воінам-ганцаўчанам, якая падрыхтавана да 23 лютага, і пагарталі фотаальбомы.

А абяцаным сюрпрызам сталі надрукаваныя фотаздымкі з фотасесіі ў рэтра-стылі.

svetamal__deleted__035857

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago