Маладая жанчына выпала з акна на пятым паверсе і загінула

Адзін з прахожых, які ўбачыў, што каля дома ляжыць дзяўчына, а каля яе плача мужчына, выклікаў хуткую дапамогу. Але ратаваць яе медыкам ужо было позна. Маладая жанчына ўпала на бетонны прыямак цокальнага падмурку дома і памерла ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.

Напярэдадні трагічнага здарэння, 5 студзеня, Вольга С., якая пражывала ў гэтым доме і працавала ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, разам з калегамі па рабоце і сяброўкамі адзначала Дзень работнікаў сацыяльнай абароны ў рэстаране “Цна”. Позна ўвечары разам з мужам яна вярнулася дадому.

А раніцай цела сваёй жонкі муж знайшоў з тыльнага боку шматкватэрнага дома.

Што адбылося ноччу і што стала прычынай трагічнай смерці, будуць высвятляць супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія праводзяць праверку па дадзенаму факту. Найбольш верагоднымі версіямі праваахоўныя органы лічаць няшчасны выпадак альбо самагубства.

Гэты трагічны выпадак атрымаў розгалас і спачуванне сярод жыхароў горада і раёна.

У кастрычніку мінулага года Вольга і Віталь толькі пажаніліся. Вельмі шкада, што ў пачатку сямейнага жыцця ўсё скончылася так трагічна.

Ганцавіцкі райаддзел Следчага камітэта звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія сталі відавочцамі, і тых, каму што-небудзь вядома па факце гэтага здарэння, пазваніць па тэлефоне 102 альбо 2-21-76.

Валентина Пинчук

Recent Posts

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

5 минут ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago