Дзве дзікія качкі пасяліліся ў горадзе

Аб гэтым у газету паведаміў жыхар горада Андрэй Макарэвіч, які расказаў, што гэты куток дзікай прыроды ў горадзе з`явіўся больш за дзесяць год назад і ўжо колькі год запар старая качка вяртаецца на сваё ўлюбёнае месца.

На гэты раз да яе далучылася і маладая птушка, якая таксама пасялілася на канаве, каб выгадаваць патомства.

“Я ўжо колькі гадоў назіраю за гэтай качкай – кожную вясну і лета яна тут. Я нават чакаю яе – ці прыляціць ізноў? – сказаў мужчына. – І ніхто яе не чапае – ні сабакі, ні людзі. Наадварот, некаторыя бацькі, якія ведаюць пра качанят, прыводзяць сюды сваіх дзяцей, каб пакарміць птушак  хлебам, сфатаграфаваць“.

Ён расказаў, што і сваім унукам некалі паказаў качанят.

“Яны так радаваліся, бадай кожны дзень бегалі, каб паназіраць за імі. І цяпер пра гэта ўспамінаюць, хоць і дарослыя ўжо”, – сказаў мужчына.

Старэйшая качка ўжо прывыкла да ўвагі прахожых і амаль не палохалася, калі яе фатаграфавалі. Яна толькі заплыла на сярэдзіну канавы і пазвала дзяцей-качанят, якія абляпілі матулю, хаваючыся ад чужакоў за яе бокам.

А вось другая птушка была больш сярдзітай: шыпела, калі яе фатаграфавалі і неспакойна падзывала качанят.

Яны былі крыху большымі, чым у першай качкі, таму аказаліся сапраўднымі неслухамі і раз-пораз адплывалі ад матулі ў пошуках ежы. А яна хвалявалася і шукала месца падалей ад людзей, у хмызняку.

Супакоілася качка толькі тады, калі людзі адышліся. Сабраўшы свой вывадак, яна паплыла далей ад людскіх вачэй.

svetamal__deleted__035857

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

13 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

19 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago